Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Рэхавыя спевы
Беларуская харавая музыка настойліва імкнецца быць наперадзе нашай нацыянальнай культуры. Чарговы таму доказ — нядаўні Першы Беларускі фестываль-конкурс нацыянальнай харавой музыкі “Рэха”. Яго ініцыятарам выступіў Творчы цэнтр “BelArtSound” Беларускага саюза музычных дзеячаў. А двухдзённае свята, што прайшло ў залах ДМШ № 10 імя Я.Глебава і Клуба імя Ф.Дзяржынскага, сабрала больш як 30 аматарскіх і прафесійных калектываў з розных куткоў краіны, якія спявалі творы нашых кампазітараў.
Далей
|
12 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Вялікага Песняра
12 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Вялікага Песняра — народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна. У гэты дзень, паводле традыцыі, у Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт “Незабыўнае”, прысвечаны майстру. Гэтым разам у цэнтры праграмы — не толькі песні з рэпертуару “Песняроў” (і пададзеныя паасобку, і сплеценыя ў дзве “фантазіі на тэмы”), але і рок-опера “Гусляр”, што ў свой час замацавала супрацоўніцтва Уладзіміра Георгіевіча з кампазітарам Ігарам Лучанком.
Выконваць усе гэтыя творы будзе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Казінца. Аўтарам жа адноўленых рэдакцый, пералажэнняў і Фантазій, а таксама дырыжорам часткі канцэрта выступіць Аляксандр Крамко.
Новы твор да 70-годдзя Песняра прадстаўляе і сталы “зорны” тандэм Алега Елісеенкава і Аляксандра Саладухі.
Далей
|
Рок-опера ў белым і чорным
Прэм’еру паэмы-легенды “Гусляр”, падрыхтаваную Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Белару- сі імя І.Жыновіча, чакалі з асаблівай нецярплівасцю. Інтрыгай было
ўсё: ад непасрэднага ўвасаблення твора да самога яго тэксту, прадстаўленага ў яшчэ адной новай версіі.
Далей
|
“Гусляр” для аркестра “гусляроў”
Заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко ўвойдзе ў гісторыю нашай нацыянальнай культуры не толькі як цудоўны аранжыроўшчык, мультыінструменталіст, кампазітар і дырыжор, але і як аўтар шматлікіх пералажэнняў для аркестра беларускіх народных
інструментаў творчасці “Песняроў” і Уладзіміра Мулявіна.
Далей
|
Залатыя струны фонду
Спецыяльнаму фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі споўнілася 15 гадоў. Фінальны клічнік святкаванняў быў пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, на сцэне якога адбыўся справаздачны канцэрт з красамоўнай назвай “Таленты Беларусі”.
Далей
|
Клавішы і струны
9 снежня сышліся разам дзве знамянальныя падзеі: завяршыўся Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2010” і адбылася прэзентацыя скрыпкі Гварнеры, набытай Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі для сваіх таленавітых выхаванцаў. І ўсё гэта — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у канцэрце закрыцця конкурсу.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"