Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Сінтэз замест сінтэтыкі
Сёння Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр завяршае абменныя гастролі ў Смаленску. Напярэдадні ж ад’езду, тыдзень таму, нашы артысты не толькі яшчэ раз рэпеціравалі пяць гастрольных спектакляў, але і прэзентавалі некалькі новых канцэртна-тэатралізаваных
праграм. Адна з іх сталася поўнамаштабным прадстаўленнем публіцы нядаўна прызначанага галоўнага дырыжора тэатра Алега Лесуна. Другая — прадэманстравала чарговыя, але заўсёды нечаканыя пераўвасабленні салісткі тэатра, лаўрэата прэміі імя Л.Александроўскай Лідзіі Кузьміцкай.
Далей
|
Ад “Лірыцы” да золата “Ліры”
У тым, што Гомель названы культурнай сталіцай, ёсць заслуга і тамтэйшых музыкантаў, сярод якіх — знакамітае інструментальнае трыа “Лірыца” Гомельскай абласной філармоніі. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам ажно 19-ці усесаюзных і міжнародных конкурсаў, пастаянна гастралюе, яго ўдзельнікі запрашаюцца ў журы самых прэстыжных музычных форумаў.
Далей
|
Як прыдумаць балет?
Больш пільна ўгледзецца ў маладую артыстку балета, якая, акрамя працы ў нашым Вялікім тэатры, робіць свае першыя крокі, навучаючыся на харэографа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сапраўды варта: адзінкі абіраюць сваім шляхам прафесію пастаноўшчыка ў высокім мастацтве балета. Такім чынам, пазнаёмцеся: сёння гутарым з маладым беларускім балетмайстрам Любоўю АНДРЭЕВАЙ.
Далей
|
НА АЛІМПЕ ТЭРПСІХОРЫ КАЦЯРЫНА — ПЕРШАЯ!
Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Кацярына Алейнік заваявала Першую прэмію, залаты медаль і спецыяльны прыз на VIII Міжнародным харэаграфічным фестывалі-конкурсе “Танцавальны Алімп” у Берліне. Яе партнёрам па ўзыходжанні на новую прафесійную вяршыню быў Канстанцін Геронік...
Далей
|
Бельканта Беларусі ў Італіі
Нашых оперных спевакоў, якія скарылі Італію, паболела. Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аксана
Волкава была запрошана ў Палерма, у знакаміты Тэатр Масіма — трэці па велічыні ў Еўропе, пасля Парыжа і Вены. Там яна ўзяла ўдзел у пастаноўцы оперы “Джаконда” Амількарэ Панк’елі, выканаўшы адну з цэнтральных партый — Лауры (мецца-сапрана). У партыі Джаконды (сапрана) выступіла знакамітая італьянская прымадонна Даніэла Дэсі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"