Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Досвед Каткова
Летась споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Сяргея Каткова. Плён ягонага жыцця і творчасці дазваляе казаць пра Сяргея Пятровіча як пра асобу ўнікальную.
Далей
|
Супрэматызм у 3D
Ёсць сугучнасць у прозвішчах Малей і Малевіч. Яна невыпадковая: і Аляксандр Малей, і Казімір Малевіч — мастакі. Прычым першы натхняецца творчасцю другога. У 1987 годзе Аляксандр Малей арганізаваў у Віцебску, на радзіме славутага аб’яднання УНОВИС, суполку “Квадрат”, якая мелася стаць духоўным пераемнікам класічнага авангарда 1920-х.
Далей
|
“Першы крок зроблены”
На мінулым тыдні Міністэрства культуры краіны паведаміла СМІ, што па даручэнні Кіраўніка дзяржавы была распачата праца па стварэнні музея народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адчыняць на базе лецішча творцы ў “Ждановічах-6” Мінскага раёна. 27 ліпеня прынята пастанова ўрада, у адпаведнасці з якой лецішча бясплатна перададзена Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць дзяржавы. Цягам 2012 — 2014 гадоў будуць праведзены капітальны рамонт дома Васіля Быкава з прыстасаваннем пад музей, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Адначасова па даручэнні Прэзідэнта супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры вядуць навуковую апрацоўку архіва і асабістых рэчаў пісьменніка, якія знаходзяцца ў ягонай кватэры і на лецішчы. Менавіта гэтыя прадметы і дакументы складуць аснову экспазіцыі музея літаратара, што мяркуецца адкрыць да 90-годдзя з дня нараджэння класіка.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"