Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Паміж “этна” і “тэхна”
“Жыве Валянціна Шоба, у асноўным, у Гродне, але, мяркуючы па некаторых работах, час ад часу — у космасе”, — такую характарыстыку сваёй творчасці атрымала гродзенская мастачка ад мінскага крытыка. Гучыць эфектна, нават фантастычна. Але калі быць дакладным, дык гэта не больш чым канстатацыя таго навуковага факта, што ўсе мы, незалежна ад прапіскі і грамадзянства, жывём у Сусвеце (ці, як казаў Максім Багдановіч, “...усе разам ляцім да зор”). Адно што не кожны пра гэта думае, а вось мастачка, усведамляючы сваю “касмічную місію” як побытавую завядзёнку, час ад часу глядзіць у неба і малюе Сонца. З натуры. Як іншыя малююць гарадскія краявіды ды вясковыя палеткі.
Далей
|
Хто за грошы, хто — за "дзякуй"?
Мой журналісцкі досвед дае мне пэўныя падставы сцвярджаць, што культурныя імпрэзы, якія ладзяцца ў рэгіёнах, часта адрозніваюцца ад сталічных хіба што маштабам, але не якасцю. Да прыкладу, магу нагадаць мастацкую выстаўку ў Магілёве, якая была прымеркавана да Дня горада і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна глядзелася б у мінскім Палацы мастацтва, і за мяжу яе везці было б не сорамна. Пра тую выстаўку мне ўжо даводзілася пісаць, але на мінулым тыдні я зноў быў у сталіцы Прыдняпроўя і наведаў Гарадскую выставачную залу. Выстаўка яшчэ працавала, але ў ёй адбыліся змены.
Далей
|
Рэжысура Тоўсціка
Днямі ў cталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка твораў вядомага жывапісца, народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка, прымеркаваная, сярод іншага, і да Дня горада ў сталіцы. Сёлета мэтру споўнілася 65 гадоў, хоць гледзячы на яго і не скажаш, што ён ужо дасягнуў такога ўзросту. Дый творчасць ягоная — праўдзівы адбітак маладой душы, прагнай да жыцця, да вандровак і адкрыццяў. Мне чамусьці падумалася, што гэтая адносна невялікая экспазіцыя (залам згаданага музея пасуюць выстаўкі камернага фармату ды зместу) задумвалася Уладзімірам Антонавічам як канцэптуальная распрацоўка, як эскіз таго вялікага паказу, які ён зладзіць праз пяць гадоў у Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
|
"Дыялогі" без перакладчыка
У галерэі “Панарама”, што месціцца пад самым дахам Нацыянальнай бібліятэкі, праходзіла сумесная выстаўка работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Аб’яднання дзяржаўных школ выяўленчага мастацтва імя Т.Макоўскага ў Лодзі. Экспазіцыя мела назву “Дыялогі”.
Далей
|
Калі нагуляемся "ў брэнды"…
Колькі памятаю сябе як мастака, як дасведчанага ў выяўленчым мастацтве прафесіянала, столькі ж — і размовы пра тое, што карціна як з’ява і нават жывапіс як від мастацтва альбо ўжо “сканалі”, альбо мусяць адысці ў нябыт у бліжэйшы час… Меркавалі, што функцыю жывапіснай карціны возьмуць на сябе мастацтва дэкаратыўна-прыкладное і дызайн, ды ўвогуле — творчасць трансфармуецца ў “арт-дзейнасць”. Але відавочна, што традыцыйнае выяўленчае мастацтва нікуды не знікае, — хіба зведвае пэўную трансфармацыю, бо з’явіліся новы інструментарый, новыя сродкі выразнасці. Да таго ж, і глядач сёння іншы, чым у часы росквіту мастацтва, якое называюць класічным.
Далей
|
Логіка развіцця
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Мiхаiл БАРАЗНА ў “К” № 30 у рубрыцы “На маю думку...” падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, чым запомніліся яму дыпломныя работы гэтага года ва ўстанове, якой ён кіруе. У аўтарскім артыкуле “Сiтуацыю аналiзуем” гаворка ішла аб прыватнасцях — канкрэтных факультэтах — і згаданай ВНУ наогул: што радуе, што здзіўляе, што насцярожвае. Працягам размовы напярэдадні Дня ведаў аб навучальнай стратэгіі БДАМ стаў і гэты, запісаны намі, маналог рэктара:
Далей
|
Гэта такая работа!
Першае, з чым абавязкова сутыкаецца чалавек, на якую б працу ён ні ўладкаваўся, — гэта інструктаж, у тым ліку, па пажарнай бяспецы. Як пазбегнуць пажару і як паводзіць сябе на пажары, вучаць дзяцей у школе. У кожнай установе і на кожным прадпрыемстве на бачным месцы знаходзяцца згаданыя вышэй правілы, інструкцыі ды схемы эвакуацыі на выпадак вогненнай бяды. Здавалася б, пры такім шырокім распаўсюджванні сярод насельніцтва карысных ведаў пажары як з’явы павінны адысці ў нябыт і пажарныя каманды за непатрэбнасцю можна было б расфарміраваць. Але ж не… Кожны дзень здараюцца беды, для пераадолення якіх патрэбны спецыяльна абучаныя людзі: прафесійныя ратавальнікі, пажарныя, агняборцы. Нездарма ўсе тэлефонныя даведнікі пачынаюцца з нумара службы выратавання.
Далей
|
Ізноў пайду той жа дарогай...
Вырашылі мы з сябрамі ў нядзелю Музей народнай архітэктуры і побыту наведаць. Месца прыгожае, блізка ад Мінска, дый надвор’е спрыяла адпачынку на адкрытым паветры. Патэлефанавалі ў музей, замовілі экскурсію і мангал з дровамі. Так, ёсць ва ўстанове такая паслуга: забеспячэнне пікніка на прыродзе ў аддаленасці ад уласна музейнай прасторы. Сябры мае ехалі аўтобусам з Мінска, а я, паколькі маю лецішча ў той мясцовасці, вырашыў, што дабяруся пехатой. Так і дамовіліся, вызначыўшы месцам сустрэчы галоўны ўваход у комплекс.
Далей
|
Для чаго "Дыялог..."?
Сёння мы вырашылі шматпластова зірнуць на даследчы выставачны праект "Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі", што да 10 кастрычніка працуе ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва. Пра яго выказваюцца куратар акцыі і мастацтвазнаўца. Дык ці сталася такая "звязка" з класічнымі творамі еўрапейскіх мастакоў плённай?
Далей
|
“Імяніны” і кірмаш: суадносіны сіл
Субота і нядзеля мінулага тыдня сталіся для Заслаўя і яго гасцей суцэльным святам. У гістарычнай частцы горада віраваў кірмаш, дзе можна было набыць творы народнага мастацтва і рэчы, патрэбныя ў побыце. Бадай праз кожныя дзесяць метраў — імправізаваныя кавярні ды атракцыёны. Музыка, спевы, танцы ў выкананні прафесійнікаў і аматараў, сябры рыцарскіх клубаў у латах і іхнія паненкі ў шыкоўных аксамітавых строях… Абвешчанае сталіцай чарговага Дня пісьменства Заслаўе гуляла напоўніцу!
Далей
Каментарыі (1)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"