Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Талент, што вымагае прасторы
10 лістапада ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспубліцы Беларусь адкрылася чарговая мастацкая выстава. Бібліятэка мае два памяшканні — у Доме ўрада і ў будынку Адміністрацыі Прэзідэнта. Абодва скарыстоўваюцца як выставачныя пляцоўкі, але часцей зменныя экспазіцыі ладзяцца ў Доме ўрада. Так і гэтым разам. Цяпер тут экспануюцца творы маладой мастачкі Дарыны Даўгадзілінай. Звычайна, калі мастака называюць “маладым”, маюць на ўвазе, што ягоныя працы не трэба ацэньваць надта строга. Маўляў, маладосць з прычыны адсутнасці досведу, як жыццёвага, так і прафесійнага, па вызначэнні з’яўляецца правам на памылкі. Але, як сведчыць гісторыя мастацтва, тыя, каго мы ведаем як карыфеяў, часта, як прынята казаць, знаходзілі сябе, дэманстравалі майстэрства і канцэптуальны склад мыслення ва ўзросце даволі раннім. Магчыма, у дадзеным выпадку можна казаць пра нешта падобнае.
Далей
|
Манументальны летапіс: ад пачатку гісторыі да нашых дзён
У той час, калі ў Мінску адзначаўся Дзень горада, у нашай сталіцы гасцяваў вядомы скульптар, народны мастак Расіі Салават Шчарбакоў. Ён аўтар шэрагу манументаў, па якіх можна вывучаць гісторыю краіны ад старажытнасці да нашых дзён — летапісная Русь, Маскоўская дзяржава, Расійская імперыя, Савецкі Саюз, Расійская Федэрацыя. Святары і дзяржаўныя дзеячы, людзі культуры і навукі, салдаты 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай. Творцу 66 гадоў. Калі браць за эталон узрост Мікеланжэла, дык спадар Салават чалавек адносна малады — а значыць, шмат што яшчэ здолее зрабіць дзеля славы сваёй радзімы, папулярызацыі нацыянальнай гісторыі, прэстыжу рускай мастацкай школы. Акрамя чыста мастацкіх вартасцяў, ягоныя творы цікавыя тым, што ў іх візуальна ўвасоблены некаторыя чыннікі духоўнай культуры і дзяржаўнай ідэалогіі сённяшняй, посткамуністычнай, Расіі.
Наш карэспандэнт меў гаворку са скульптарам. Прапануем увазе яе фрагменты.
Далей
|
Трэнды “Арт-Мінска”
Фестываль мастацтваў “Арт-Мінск” распачаўся 3 верасня і будзе доўжыцца па 26-га. Як звычайна, ягонай цэнтральнай пляцоўкай стаў Палац мастацтва. Акрамя таго, экспазіцыі разгорнуты ў Нацыянальнай бібліятэцы, галерэях “Мастацтва” і “DK”, прасторы “Арт-Фабрыка” і арт-гасцёўні “Высокае места”.
Далей
|
Твой 13-ы цуд
У Оршы, у памяшканні былога Езуіцкага калегіума, дзе месціцца гарадская мастацкая галерэя імя Віктара Грамыкі, адбываецца персанальная выстава віцебскага мастака і дызайнера Аляксандра Вышкі — “LIGHT VOLUME. XIII цуд свету”. Тое, што прадстаўлена ў экспазіцыі, сам аўтар называе “светла-дынамічным жывапісам”.
Далей
|
Месца сустрэчы эпох
5 лістапада ў Гродне, ва ўнутраным дворыку Старога замка, адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная завяршэнню першага этапу рэканструкцыі гісторыка-культурнага комплексу. У ёй прыняў удзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. “Наша краіна славіцца цудоўнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, якія з’яўляюцца часткай сусветнай скарбніцы, — сказаў ён. — Вельмі важна было захаваць і зберагчы гэтую спадчыну”.
...Наведаць музей напярэдадні адкрыцця новай экспазіцыі — гэта як прысутнічаць на генеральнай рэпетыцыі прэм’еры. Але ў дадзеным выпадку гаворка ідзе нават не пра новую экспазіцыю, а фактычна пра новы музей. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей не змяніў лакацыі, не з’ехаў на новае месца. Ён дзе быў, там і застаўся. Але само месца яго прывязкі змянілася: пасля рэстаўрацыі з рэканструкцыяй Стары замак, што памятае Вітаўта і Стэфана Баторыя, не пазнаць. І гэта толькі першая чарга рэалізацыі праекта. Наш карэспандэнт наведаў замак за дзень да афіцыйнага адкрыцця новай экспазіцыі ў адноўленых сценах. Ягонымі праваднікамі па замку-музеі былі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Коханава і старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
Рэпартаж з гэтай экскурсіі прапануем увазе нашых чытачоў
Далей
|
Калі б Дарэ жыў сёння…
У выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў экспануюцца творы Густава Дарэ. Гэта больш за 120 літаграфій — ілюстрацый да сусветна вядомых кніг. Ды і самі гэтыя ілюстрацыі сусветна вядомыя. Мы ж іх раней бачылі толькі ў перавыданнях сусветнай класікі, прычым недасканалая паліграфія не магла перадаць мноства нюансаў непаўторнага стылю і тэхнікі мастака, і, адпаведна, мы мелі вельмі прыблізнае ўяўленне, што за мастак Густаў Дарэ насамрэч. Цяпер жа ёсць магчымасць на свае вочы пабачыць зробленае рукою генія.
Далей
|
Апошнія штрыхі да параднага партрэта
Штогод у сузор’і Свята беларускага пісьменства запальваецца чарговая зорка. Сёлета гэта горад Капыль. Паводле ўжо ўсталяванай традыцыі, свята ладзіцца ў гарадах, што адыгралі значную ролю ў развіцці асветы, кнігадруку, культуры ўвогуле. Паколькі Капыльшчына дала краіне нямала майстроў слова, ёй і нададзены гонар ладзіць імпрэзу нацыянальнага маштабу.
Напярэдадні 5 верасня наш карэспандэнт наведаў Капыль. Ягоны фотарэпартаж — пра перадсвяточныя будні горада.
Далей
|
Святасць зямлі нашай
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава памяці ўладыкі Філарэта. Ягоны поўны тытул гучыць як Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі святаархімандрыт. Але ўся краіна ведала яго проста па імені, якое яму было дадзена падчас пастрыжэння ў манаства ў гонар праведнага Філарэта Міласцівага. Краіна ведала свайго мітрапаліта па імені і лічыла за вялікі маральны аўтарытэт.
Выстава называецца “Святасць зямлі Беларускай”. Прадстаўлены на ёй творы мастацкага пленэру, які мае такую ж назву і сёлета ладзіўся ў шосты раз.
Арганізатарамі праекта выступілі Беларуская праваслаўная царква, Міністэрства культуры РБ, Беларускі саюз мастакоў і іншыя грамадскія арганізацыі. На вернісажы згаданы творчы саюз прадстаўляў ягоны старшыня Глеб Отчык. Нашаму карэспандэнту давялося з ім пагутарыць.
Далей
|
Нашай дзяржавы магло б і не быць. Калі б не 17 верасня…
Гэтая публікацыя — пэўны працяг сумеснага праекта “К” з тэлеканалам “Беларусь 3” да Дня народнага адзінства. У Нацыянальным мастацкім музеі здымаўся адзін з эпізодаў телепраекта, дзе ў кадры прысутнічаюць аўтар гэтых радкоў і гід па музейнай экспазіцыі, супрацоўніца музея спадарыня Вольга Архіпава, якая спецыялізуецца на беларускім мастацтве XX–XXI стагоддзяў. Менавіта яе аповед пра гэты супярэчлівы, насычаны драматычнымі падзеямі час натхніў мяне на развагі на тэму “17 верасня 1939 года”.
Далей
|
Народ Кнігі, горад Літары
Калісьці Рыгор Барадулін, маючы на ўвазе ролю, якую адыграла літаратура ў фармаванні нашай нацыі, назваў беларусаў “народам Кнігі”. Тут няцяжка правесці паралелі з адным з этнасаў, які пасля страты сваёй бацькаўшчыны і вымушанага блукання сярод чужых народаў стагоддзямі захоўваў, прычым часта ў агрэсіўным альбо нядобразычлівым асяроддзі, духоўную еднасць праз тое, што трымаўся матчынай мовы і сваёй Кнігі. Гэты прыклад учэпістай жыццяздольнасці шмат для каго ў сусветнай гісторыі стаў натхняльным. Несумненна, што і сёння беларускае слова мацуе нацыю, з’яўляецца стрыжнявым чыннікам народнай еднасці. Аднаўленню беларускай дзяржаўнасці сёлета 30 год, а Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў 28-ы раз. Свята амаль равеснік Незалежнасці. І гэта невыпадковае супадзенне: палітычны суверэнітэт патрабуе трывалага духоўнага грунту.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"