Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Ці трэба асучасніваць рэтра?
Абяцанага, як памятаем, тры гады чакаюць. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр ўклаўся за ўдвая меншы тэрмін. Улетку 2016-га на старонках “К” галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык агучыў свае мары аб малой сцэне. Напачатку 2018-га яны ажыццявіліся. Публіцы прадставілі эксперыментальную тэатральную майстэрню “Сцэна”. Чакаем навацый?
Далей
|
Думкі пра “Чалавека”
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр працягвае актыўна засвойваць камерную прастору: у Малой зале
адбылася прэм’ера спектакля “Чалавек з Падольска”. Але меркаванні карэспандэнтаў “К” пра яе падзяліліся.
Далей
|
Сучасная рэвізія “Рэвізора”
Зварот Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да класічнага “Рэвізора” стаў вельмі дарэчным і своечасовым. 160 гадоў прайшло з напісання п’есы, а ўсё гэтак жа трапна гучыць гогалеўскае слова.
Далей
|
Вельмі прафесійна, таму не падыходзіць
Хто такі сёння рэжысёр? Адпаведна слоўнікам, асоба, у абавязкі якой уваходзіць пастаноўка п’есы. З юрыдычнага пункту гледжання — усяго толькі выканаўца. Ён павінен стварыць і перадаць тэатру пэўны прадукт, лёс якога вызначаецца выключна прымаючай установай. У афіцыйных тлумачэннях неяк губляецца прызначэнне прафесіі, якое выяўляецца ў пошуку адказаў на адвечныя пытанні, у памкненні сказаць сваё новае слова ў мастацтве. Ці варта тады здзіўляцца падзеям апошняга часу, калі айчыннага рэжысёра пачалі падганяць пад нейкія нікім не вызначаныя стандарты. Намацванне іншай эстэтыкі, неўласцівай агульнай плыні, прыводзіць да знікнення назвы з афішы ці ўвогуле спыненнем рэпетыцыйнага працэсу. Чаму мы не хочам успрымаць тэатр ва ўсёй разнастайнасці яго стылістычных кірункаў?
Далей
|
Скаліёз як хвароба прафесіі?
Многія бацькі чулі ад дактароў: аддавайце дзяцей на танцы, каб выпрацоўвалася правільная пастава. Менавіта па прыгажосць і здароўе дзяцей вядуць у размаітыя харэаграфічныя гурткі, школы, калектывы. Але
тут раз — і неспадзяванка! Артапед раптам кажа бацькам юнага танцора пра выхад за межы нормы ў пастаноўцы шыі або пра адхіленні пазваночніка на небяспечную колькасць градусаў. І добра, калі праблема вырашаецца простым сыходам з гуртка. А што рабіць, калі заняткі перайшлі ўжо ў прафесійную стадыю і расстацца з харэаграфіяй неабходна будучай балерыне або майстру спорта?
Далей
|
Няма чаго баяцца гледача
Здавалася б, ужо колькі тэатр імкнецца разбурыць чацвёртую сцяну, што разводзіць па розныя бакі акцёра і гледача, але часцяком тая барацьба не ідзе далей за словы. Ды і само тэатральнае жыццё для публікі занадта рэгламентаванае: у фае — да першага званка, пасля трэцяга і да фінальнай заслоны — у глядзельнай зале, а далей — праз гардэроб ды на выхад. Многім не хапае ваколтэатральнай атмасферы, але ці не самі тэатралы баяцца размовы са сваёй аўдыторыяй? Пра закрытасць ад публікі, перспектывы прафесіі лялечніка і чаканне новага тэатральнага дома “К” пагутарыла з галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра лялек Аляксандрам ЯНУШКЕВІЧАМ.
Далей
|
Тэрпсіхора з шармам
Узорная студыя сучаснага бальнага танца “Шарм” прадстаўляла Смалявічы ў канцэртнай праграме “Міншчына — ты сэрца Беларусі”. Вечар, прысвечаны 80-годдзю Мінскай вобласці, адбыўся ў сярэдзіне студзеня ў Палацы Рэспублікі.
Далей
|
У падарожжа са штангенцыркулем
Год таму ў Беларусі з’явіўся музей копій айчынных архітэктурных славутасцяў “Краіна міні”, які ў снежні Міністэрства спорту і турызму прызнала найлепшым стартапам мінулага года. У адным месцы сабраны макеты адметных будынкаў краіны, натхніўшыся якімі, хочацца выправіцца на экскурсію да арыгіналаў. Дакладныя мініяцюрныя копіі Лідскага замка, Брэсцкай крэпасці ды іншых знакамітых аб’ектаў захапляюць не толькі “партрэтным” падабенствам, але і аб’ёмам зробленай карпатлівай работы. Пра тэхнічныя ноу-хау і мастацкую кемлівасць распавёў “К” кіраўнік макетнай майстэрні Іnscale, што супрацоўнічае з музеем, Ілья КУЗЬМЕНКА.
Далей
|
Імя, якое не згубілася ў афішах
На скрыжаванні старога ды новага гадоў з’явілася безліч падвядзенняў вынікаў на любы густ. У асноўным, размова заходзіць пра падзеі, мне ж хочацца падкрэсліць імя, без якога многія са з’яў мінулага тэатральнага года пазбавіліся б сваёй чароўнасці і глыбіні.
Далей
|
Надбудова на выдатным падмурку
На сцэну Палаца Рэспублікі за спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва ўзнімаўся і Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ — дырэктар прадстаўляў падначалены яму Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, калектыў якога быў адзначаны Кіраўніком дзяржавы за значны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва і паспяховае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"