Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Кропка біфуркацыі
Наш тэатр літаратурацэнтрычны? Чаго ніколі не сцерпіць аўтар у перакладанні свайго твора на сцэну? Над гэтымі пытаннямі разважалі ўдзельнікі творчай дыскусіі “Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння”, якая ладзілася на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Аглядальнік “К” занатавала самыя цікавыя моманты гэтай размовы.
Далей
|
Таймінг анімацыйнага саўндтрэка
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” рыхтуюць першы айчынны анімацыйны мюзікл. Рэжысёр Алена ТУРАВА прыступіла да працы над чацвёртай часткай карціны “Зоркі сёмага неба” па сцэнарыі Генадзя
Давыдзькі. “К” назірала за творчым працэсам.
Далей
|
Камедыя ў нацыянальным ракурсе
Да 1 верасня 2018 года ўсе зацікаўленыя драматургі могуць прыняць удзел у Comedy.by — конкурсе на найлепшую п’есу камедыйнага жанру. Арганізатары — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі разам з Цэнтрам беларускай драматургіі.
Далей
|
Мастачка, якая гуляе з запалкамі
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ўручылі прэмію імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Ушакова. Найлепшымі сцэнографамі назвалі Кацярыну Шымановіч і Дар’ю Дубовік.
Далей
Каментарыі (39)
|
Брадвейская гісторыя на нашай тэрыторыі
28 сакавіка ў тэатры “Тэрыторыя мюзікла” адбудзецца прэм’ера папулярнага ў Амерыцы мюзікла “Непадалёк ад нормы”. Ці лёгка набыць ліцэнзію сапраўднага брадвейскага спектакля, “К” распавяла рэжысёр пастаноўкі
Настасся ГРЫНЕНКА.
Далей
|
Новая гісторыя (не)знаёмай “Аповесці”
Першае публічнае мерапрыемства, на якім Уладзімір Карачэўскі выступіў у ролі гендырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, было прысвечана айчыннай анімацыі. 12 сакавіка
Нацыянальнай бібліятэцы краіны ўрачыста перадалі 36-серыйны анімацыйны збор пра гісторыю ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў “Аповесць мінулых гадоў”. Гэты праект ужо прайшоў “апрабацыю гледачом”, займеўшы нямала прыхільнікаў самага шырокага ўзроставага дыяпазону. І стаў добрым контраргументам сцвярджэнню пра “няякаснасць” айчыннага кіно. Хаця вельмі-вельмі многія тыя гарэзлівыя ды вынаходлівыя мультфільмы ніколі нават і не бачылі.
Далей
|
Вайна і мір асобна ўзятага тэатра
Тэатральная прастора Беларусі даволі малая. 28 прафесійных тэатраў на краіну — ці ж гэта многа? І кожны добра ведае калег з любога сталічнага ці рэгіянальнага тэатраў, бо капні крыху глыбей — і высветліцца, што гэты дырэктар у студэнцкія часы жыў у інтэрнацкім пакоі разам з тым рэжысёрам, а адзін акцёр быў аднакурснікам / сябрам / хросным другому артысту. Журналісты і крытыкі, якія пішуць пра сцэнічнае мастацтва, часцей за ўсё таксама выйшлі ўсё з той жа тэатральнай пясочніцы. Таму звычайна падыходзяць да асвятлення падзей не толькі прафесійна, але і надзвычай далікатна. З гэтай прычыны я вельмі не люблю, калі ў тэатральнай сям’і (хай і гучыць тое пафасна) разгараюцца крыўды на ўсіх і кожнага. Прапаную з павагай выслухаць аргументы адзін аднаго і пакінуць кожнаму з бакоў права на іх асабістае меркаванне.
Далей
|
Прынцэса — таксама чалавек?
Казкі пра прынцэс — тэма адвечная, як і прага людзей да чараўніцтва. Са зменай ролі жанчыны ў грамадстве трансфармуецца і вобраз-інфант: сусветныя літаратура, кінематограф, тэатр усё часцей прапануюць не
кісейных паненак, якія плывуць па волі лёсу, а асоб, што дакладна ведаюць уласныя жаданні і мэтанакіравана рухаюцца да сваёй мары. Якія ідэі ў гэтым рэчышчы транслюе нацыянальнае мастацтва?
Далей
|
Супрамат у аснове фантазіі
У галоўнага мастака Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра КАСЦЮЧЭНКІ ўсё як па нотах. Таму і падчас размовы з ім з нагоды яго 60-годдзя адчувалася падрыхтаванасць і сабранасць. У паўзах паміж інтэрв’ю — абавязковы тэхнічны нагляд за манціроўкай дэкарацый на галоўнай сцэне. Такая прадуманасць — рэнамэ творцы, бо фундаментальным патрабаваннем да сваёй прафесіі ён лічыць дасканалую заглыбленасць
у матэрыял і адказнасць за канчатковы вынік.
Далей
|
Ляляўскі і лялькі
6 сакавіка споўнілася б 95 гадоў народнаму артысту БССР, рэжысёру, педагогу Анатолю Ляляўскаму.
У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адбылася святочная імпрэза, на якую з усёй краіны з’ехаліся як непасрэдна лялечнікі, так і тыя, чые першыя крокі ў мастацтве былі зроблены пад кіраўніцтвам слыннага творцы.
Напярэдадні імпрэзы аглядальнік “К” разам з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам ГРАМОВІЧАМ перагледзелі архіўныя фотаздымкі, каб яшчэ раз згадаць, кім быў для айчыннага мастацтва Анатоль Аляксандравіч.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"