Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Рыфмуецца з лібрэта
Калі з’яўляецца тутэйшы аналаг замежнага музычнага хіта, мала хто задумваецца, колькі высілкаў было прыкладзена на стварэнне чакаемай кампазіцыі. Бо справа не толькі ў рыфмаванні слоў паводле кантэксту, а яшчэ ў патрэбе суаднесці словы з музычнай фразай. Калі ж перакласці трэба не проста шлягер, а тэкст сучаснага мюзікла, што вылучаецца разнастайным музычным шэрагам, дасягнуць пастаўленай мэты становіцца складана ўдвая. Аглядальнік “К” даведалася ў мастацкага кіраўніка тэатра “Тэрыторыя мюзікла” Настассі ГРЫНЕНКА, якія цяжкасці ўзнікаюць на шляху пераносу сусветнага матэрыялу на беларускую глебу.
Далей
|
Будучыня галіны ў руках маладых
16 чэрвеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар правёў сустрэчу “без гальштукаў” са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён адзначыў, што сваёй місіяй на пасадзе кіраўніка падуладнага ведамства ён бачыць неабходнасць зрабіць як мага болей для творчай моладзі.
Далей
|
Свае на манежы
Белдзяржцырк прадставіў новую праграму “Цырк! Цырк! Цырк!”, якая будзе даступна гледачам да 22 ліпеня. Прэм’ера цікавая тым, што большасць нумароў даверылі беларускай моладзі.
Далей
|
Лялькі ў культурным ландшафце
Учора ў Мінск з’ехаліся калектывы ўсіх лялечных тэатраў Беларусі, а таксама госці з Балгарыі, Ізраіля, Ірана, Іспаніі, Расіі і Францыі. Замежная праграма Х Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек адкрылася спектаклем “Убю” кампаніі Pupella-Nogues з мястэчка Кен-Фансгрыў, што ля Тулузы. Гастрольны графік французскай трупы распісаны на шмат месяцаў наперад. Як прызналіся аглядальніку “К” заснавальнікі тэатра Жаэль Нагес і Джорджыа Пупэла, доўгае ліставанне з мастацкім кіраўніком фестывалю, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксеем Ляляўскім дапамагло зрабіць немагчымае магчымым: чаканы па ўсім свеце калектыў з’явіўся і перад мінскай публікай.
Далей
|
“Правілы геймера”: дзеці раюць
31 мая ў рэспубліканскі пракат выйшла айчынная стужка для дзяцей і юнацтва “Правілы геймера”. Гэтым разам Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” пастаралася запусціць праект па ўсіх патрабаваннях сучаснага рынку: папярэдне на YouTube з’явіўся трэйлер, у дзень прэм’еры — рэкламны ролік на тэлебачанні.
Далей
Каментарыі (41)
|
Пупавіна страты
Пульсуючую нітку нечага наканавання раўнадушна перабіраюць тры сястры, для якіх не мае значэння, бог ты ці чалавек. Усё роўна жыццё незалежна ад чыіхсьці памкненняў наткнецца на нажніцы. У глыбіні бялёсага свету застануцца толькі гэтыя тры безузроставыя здані з адным вокам на траіх — сёстры Граі. Аднайменны спектакль Яўгена Карняга стаў не толькі этапным для маладзечанскай “Батлейкі”, але і пачаткам яшчэ аднаго кірунку на сучасным этапе айчыннага лялечнага мастацтва.
Далей
|
Чым насыціць пашчу сцэны?
Летась эпатажны мастак Руслан ВАШКЕВІЧ увайшоў у тэатральную прастору, стварыўшы сцэнаграфію для пастаноўкі “Школа падаткаплацельшчыкаў”. Мінула крыху больш за год — і яго імя ізноў на афішы Купалаўскага тэатра: гэтым разам у дэкарацыях Вашкевіча зажылі персанажы п’есы Ясміны Рэзы. Ці не вырашыў мастак асталявацца ў новай прафесіі?
Далей
|
Прафесія — я і белы ліст
Варта ў адным тэатры загарэцца зорцы, якой падуладна ўтаймоўваць сцэнічную прастору, як яе адзін за адным запрашаюць усе іншыя тэатры краіны. Але для мастакоў працэс знутры выглядае не так радасна: сістэма вытворчасці спектакля не заўжды спрыяе ператварэнню задумы сцэнографа ў рэальныя дэкарацыі.
Далей
|
Бураціна лунае ў няпэўнасці
Х Міжнародны фестываль тэатраў лялек прапанаваў дасведчанай публіцы цікавую палітру замежных калектываў, аднак найбольш уразіў менавіта нацыянальнай праграмай. Форум пацвердзіў: у Беларусі як нідзе шмат выдатных рэжысёраў, розных па почырку і кірунках мастацкіх пошукаў, але з аднолькава высокім патрабаваннем да сваёй прафесіі.
Далей
|
Палескі космас Прудка
Былы дворнік Купалаўскага тэатра Андрусь Горват вярнуўся ў родныя сцены: на Камернай сцэне з’явілася “Радзіва “Прудок”. Поспех спектакля такі ж фенаменальны, як і аднайменнай кнігі: білеты на майскія і чэрвеньскія паказы размялі літаральна за шэсць гадзін пасля старту продажу.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"