Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Фані, Клара, Ірына — тры кіты архіва купалаўцаў
У 1920-м годзе мінскія афішы стракаталі запрашэннем на надзвычайную падзею: 14-га верасня мусіла адбыцца ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра. У той аўторак амаль 100 гадоў таму, выступалі беларуская, руская і яўрэйская трупы тэатра, а таксама хор і сімфанічны аркестр.
З той імпрэзы пачалася гісторыя выдатнага калектыву, які сёння мы ведаем, як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
Далей
|
Соты сезон Купалаўскага
3 верасня традыцыйнай “Паўлінкай” адчыняе соты сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. 21-га верасня ў Аляксандраўскім скверы з нагоды юбілейных урачыстасцяў гараджан чакае тэатралізаваны open-air, у працы над якім задзейнічаны мастак Руслан Вашкевіч. Ды ўвесь год публіку чакаюць выдатныя цікавосткі.
Далей
|
Тэатральным гурманам прысвячаецца
Тым, хто жыве ад восені да восені ў чаканні тэатральных прысмакаў вышэйшага гатунку, можна пачынаць рух у бок кас: Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” абвясціў сёлетнюю праграму. З 20 верасня
па 8 кастрычніка аматары канцэнтрату з найлепшых пастановак змогуць пабачыць чатыры спектаклі міжнароднай праграмы з Літвы, Францыі, Грузіі, Германіі
і 11 мерапрыемстваў у рамках шоукейса Belarus Open.
Далей
|
Планы і рэчаіснасць
18 ліпеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне, на якім абмяркоўваліся вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016 — 2020 гады ў 2018 і першым паўгоддзі 2019-га года.
Далей
| У эпоху сацыяльных сетак многім гледачам не хапае адваротнай сувязі з тэатрамі. Большасць калектываў працягваюць трымаць дыстанцыю і таму нячаста ладзяць публічныя абмеркаванні пабачанага. На мінулым тыдні праект TheatreHD у супрацоўніцтве з сеткай кінатэатраў Silver screen адкрыў новы для сябе фармат тэатральнага клуба, у якім публіка і запрошаныя крытыкі даюць ацэнкі прагледжанаму спектаклю, а таксама разважаюць пра шляхі развіцця айчыннага сцэнічнага мастацтва.
Далей
|
![]() Амаль дзесяць гадоў брэсцкія лялечнікі туліліся на ўскрайку горада ў памяшканні былога кінатэатра, пакуль у цэнтры ішло грандыёзнае будаўніцтва — узводзіўся гмах тэатра лялек. Я добра памятаю стары дамок, які таксама не быў ідэальным, бо калісьці калектыў прыстасаваў пад свае патрэбы жылы будынак. Тады тэатр не мог пахваліцца прасторным фае, не было дзе захоўваць дэкарацыі, не ставала нават элементарных кішэняў сцэны. Архітэктар Валерый Кескевіч пакінуў ад былога толькі адну сцяну, упісаўшы яе ў масштабны праект. У 2012 годзе каля гэтых рэшткаў узнік катлаван пад фундамент доўгачаканай мары. Далей усё, як на арэлях: праект то ўзрастаў фасадамі, то застываў на неакрэслены час з-за недахопу фінансавання. Нарэшце ўсе хваляванні ў мінулым: артысты і тэатральныя службы пачалі абжываць доўгачаканы дом. Новы тэатр лялек павінен стаць сапраўды сямейным культурным цэнтрам Брэста.
Далей
|
![]() У мінулым засталіся спрэчкі ўсіх датычных да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці: 15 ліпеня быў афіцыйна абнародаваны дакумент, згодна з якім у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” уносяцца змяненні. Большасць з яго артыкулаў уступяць у моц праз дзесяць месяцаў пасля апублікавання. Аглядальнік “К” высветліў у кіраўніка Цэнтра па калектыўным кіраванні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандра ДЭНІСМАНА, да якіх змен у правілах гульні трэба рыхтавацца аўтарам.
Далей
|
![]() Агульнае адчуванне ад сезону 2018—2019 — нетаропкая хада на месцы. У гэтай ціхай плыні часам здараюцца ўсплёскі, праўда праяўляюцца яны хутчэй насуперак, чым дзякуючы сітуацыі, што склалася ў айчынных тэатрах. Прышчэпка творчасцю ў выглядзе міжнародных фестываляў і праекта TheatreHD многіх рэжысёраў чамусьці не актывізуе. Частка прэм’ер увогуле нагадвае машыну часу, быццам і не было ў мастацтве апошніх двух дзясяткаў гадоў са знаходкамі, дасягненнямі і пошукамі новых падыходаў да раскрыцця ідэі.
Далей
|
“Мяне праследуюць! Што рабіць?"
На мінулым тыдні тэатральную супольнасць узрушыў пост актрысы ў сацыяльных сетках. Яна скардзілася, што яе тэрарызуе нейкі чалавек, піша пагрозы, настойліва абрывае тэлефон і закідвае паведамленнямі. З-за моцнага эмацыянальнага напружання ёй нават давялося звярнуцца да дактароў. Сярод спачувальных каментарыяў і прапаноў дапамогі сустракаліся і згадкі іншых актрыс пра такі ж жахлівы досвед. У падобную пастку можа трапіць любы публічны чалавек ў незалежнасці ад полу. Аглядальнік “К” звярнулася да псіхолага, гештальт-тэрапеўта Веранікі СЯРОГІНАЙ, каб высветліць, што рабіць, калі цябе пераследуюць.
Далей
|
“Рэдка рабіў усё як усе”
19 ліпеня памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў. У чэрвені ён адсвяткаваў 82-годдзе. Сёння
з 11.00 да 13.00 на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра, якому Аўгуст Лазаравіч быў адданы амаль усё сваё творчае жыццё, адбудзецца грамадскае развітанне з выкладчыкам, натхняльнікам і надзвычай моцным акцёрам. Пахаваюць яго на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"