Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Партытура ТЭАРТа
Электратэатр, sound-драма, неакласіка, дакументальны, пластычны тэатр, перфоманс… Гэта няпоўны пералік жанраў пастановак, які сабраў ў сёлетнюю праграму Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Якім чынам арганізатарам форуму ўдаецца прыводзіць і паказваць у Мінску нашумелыя пастаноўкі еўрапейскай сцэны? Як складаецца бюджэт? Як можна ахарактарызаваць сённяшні этап беларускага тэатру праз прызму фестывалю? Пра менеджмент праекта і асаблівасці яго ажыццяўлення на лакальнай глебе гутарым з дырэктарам форуму Анжалікай КРАШЭЎСКАЙ.
Далей
|
Складанасці прагляду
На вуліцы лье моцны летні дождж. Разам з заснавальнікам і арт-дырэктарам форуму Аляксандрам Мартынюком, сябрам журы, кінакрытыкам Максімам Карпіцкім і каардынатаркай Лерай Грын абмяркоўваем вынікі міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно. “Кіно можа быць свядома недасканалым — чаму яно тады не вартае ўвагі?” — разважае Аляксандр. Максім, узгадаўшы любімую фразу Ланглуа “ўсе фільмы нараджаюцца роўнымі”, звяртае ўвагу на тое, што часам менавіта непрафесійнае, выпадкова знятае кіно можа распавесці пра час болей за шматлікія карціны мэтраў. Лера маўчыць. Я напіраю на тое, што канцэпцыю форуму трэба прапісаць больш выразна. Фэст “Нефільтраванае кіно”, які прайшоў у Мінску напрыканцы ліпеня, — гэта падзея, якая падымае шмат пытанняў, і галоўнае з іх — што ёсць сёння кіно і як мы мусім яго ўспрымаць.
Далей
|
Еўрапейскае паветра “Кінемо”
Вечар. У паветры разліты водар ліпы — ажно ў роце соладка. Я ляжу на траўцы пад пледам і гляджу кіно. Гучыць музыка, побач са мной атрымоўвае асалоду ад прагляду прыемная публіка. Хтосьці п’е гарбату, хтосьці есць марозіва. А літаральна ў некалькіх кроках ад месца, дзе ўсё гэта адбываецца, ідзе будзённае гарадское жыццё.
Праект “Кінемо” ўжо пяты год ажыўляе летні Мінск праз паказы нямога кіно пад жывую музыку. Месца, дзе цябе накрывае адчуванне еўрапейскай культурнай сталіцы — утульны дворык Музея-майстэрні Заіра Азгура. Арганізатары культурна-асветніцкага “прарыву”: праект Cinemascope — Вольга Надольская і Гера Глік ды Асацыяцыя беларускіх кампазітараў у асобах Віталя Дарашука і Вольгі Падгайскай.
Далей
|
У пошуках героя і мовы
У апошні чацвер чэрвеня ў кінатэатры “Цэнтральны” адбыўся паказ дыпломных работ выпускнікоў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Мастацкі фільм”. На суд калегам і грамадскасці былі прадстаўлены восем стужак рэжысёрскай майстэрні Рэнаты Грыцковай.
Далей
|
“Не трэба баяцца сур’ёзных тэм”
“Дар’я, а дзе ў цябе лецішча?” — пытаюцца мае візаві. “У Крыжоўцы”, — адказваю я. “Цікава, у нашым сцэнарыі галоўны персанаж звязаны з гэтым месцам. Ён здзейсніў там ненаўмыснае забойства”. Вось так распачынаецца маё інтэрв’ю з аўтарамі кінасцэнарыя “Саламонава гара”, твора, які з’яўляецца адным з самых перспектыўных праектаў Беларусі пасля яго адмысловага ўзгадвання на прэстыжнай кінаплатформе ScripTeast.
Далей
|
Сезон беларускіх прэм’ер адкрыты
22 чэрвеня на “Беларусьфільме” адбыўся прэс-паказ новых дакументальных стужак студыі “Летапіс”. Прадставілі фільмы вядомых рэжысёраў-дакументалістаў: “Янка Купала” Віктара Аслюка, “Чужое і свае” Галіны Адамовіч, “Агмень” Юрыя Цімафеева. Па словах намесніка дырэктара падраздзялення Уладзіміра Мароза, падобную практыку кінастудыя плануе актыўна развіваць і далей, больш шырока інфармуючы грамадскаць пра новыя кінатворы.
Далей
|
Вачыма Скарыны: прарыў, абшар і… сэлфі
Калі ўяўляеш постаць філосафа-асветніка Францыска Скарыны, памяць узнаўляе гравюру з яго, як сёння сказалі б, “сэлфі”, вязьмо шрыфтоў старабеларускай “Бібліі Рускай” і незабыўныя словы прадмовы да “Кнігі Юдзіф”: “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае…” Аднойчы іх пачуўшы, ніколі не забудзеш. Але рэжысёр дакументальнай стужкі “Першадрук” Ігар Чышчэня робіць нечаканае і простае ў дачыненні да слыннай постаці беларускага пантэону: ён ператварае яе ў прастору. У прастору еўрапейскай цывілізацыі, дазваляючы ўбачыць справу і думку беларускага гуманіста ў глабальным кантэксце.
Далей
|
Ад маляўнічых Андаў — да Малой Мядзведкі
Мядзведка, Навагрудак, Мір, Карэлічы, Ліда, Дзятлава… Менавіта ў гэтых мясцінах прайшлі гады дзяцінства і юнацтва знакамітага асветніка, геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. І літаральна днямі “малую Радзіму” сусветнавядомага навукоўцы наведалі нашчадкі славутага “Грандэ Адукатора”, якія ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 215-годдзю знакамітага ліцвіна, прыехалі ў Беларусь.
Далей
|
Трыумф выгнанніка
Даследчыца Валянціна ЛЕБЕДЗЕВА была адной з тых, дзякуючы каму сталася магчымым выданне кнігі Паз Дамейкі на беларускай мове. У свой час гісторык выйшла на праўнучку знакамітага навукоўца і распачала з ёй доўгую перапіску, якая расцягнула на сем гадоў. Вынік яе — станоўчы. Замоўцамі кнігі “Ігнат Дамейка: з Мядзведкі — у Санцьяга-дэ-Чылі (1802 — 1889)” у перакладзе з іспанскай Вольгі Раўчанка сталі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а ўбачыла свет яна ў выдавецкім доме “Звязда”.
Далей
|
Жыццё як пастаноўка
“Нас, журналістаў, забралі і прывезлі ў рэзідэнцыю. У паляўнічы дамок. Сказалі: чакайце. Я здымаў усё, што бачыў навокал; штосьці было можна, штосьці нельга. З’явіўся Ельцын — так бы мовіць, “без гальштуку”, але мае спробы яго сфатаграфаваць адразу прадухілілі. Потым выйшлі ўсе дзейныя асобы, ужо пры парадзе. Доўга чакалі Назарбаева, але ён так і не прыехаў, бо, казалі, яго самалёт не заправілі. Ці ўсведамлялі мы тады, што адбываецца? Напэўна, не. Мая задача як фотарэпарцёра ў першую чаргу была прафесійна выканаць сваю працу”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"