Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ІВАНОЎ ( 77 cт. ) |
Праект "Філіял"
Рэдакцыя распачала праект пад умоўнай назвай "Філіял", дзе мы распавядзём, якія праблемы існуюць у рэгіянальных філіялаў буйных устаноў культуры. Першы наш выезд быў у "Ляўкі" — філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Падрабязна пра камандзіроўку — у наступных нумарах "К".
Далей
|
Князь Ізяслаў: меч ды кніга
Скульптар Аляксандр Прохараў завяршае працу над новай манументальнай аздобай для Заслаўя, што з'явіцца там акурат напярэдадні Дня беларускага пісьменства, святкаванні з нагоды якога сёлета пройдуць 6 — 7 верасня. Адной з адметных пластычных работ стане памятны знак князю Ізяславу. Той, як вядома, таксама меў дачыненне да традыцый асветніцтва ды кніжніцтва на нашай зямлі. Наш фотакарэспандэнт зрабіў здымак у майстэрні творцы.
Далей
|
Дні культуры
Сталічныя Беларуская дзяржаўная філармонія ды Нацыянальны гістарычны музей, а таксама Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску прымаюць мерапрыемствы ў рамках Дзён культуры Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
|
Помнік Мулявіну
У Мінску ідзе адліў помніка заснавальніку "Песняроў" Уладзіміру Мулявіну для Екацярынбурга.
Далей
|
МЯДОВЫ ЧЭРВЕНЬ: ПРА ДЗЯЦЕЙ І З ДЗЕЦЬМІ
Штогод гэтае свята супадае з Міжнародным фестывалем дзіцячай творчасці "Залатая пчолка", што ладзіцца на Клімавіччыне. Сёння на чатырнаццатым па ліку фэсце адзначаюць Дзень замежных культур, а заўтра гасцей і ўдзельнікаў форуму (а іх больш як 700 чалавек з тузіну краін) чакае Дзень дзяцінства.
Далей
|
Машына часу: праз партал вякоў
У ноч з 17 на 18 мая ў свеце па традыцыі праходзіць Ноч музеяў, што прысвячаецца Міжнароднаму дню гэтых устаноў. Сёння ноччу "храмы муз" Беларусі таксама прымуць тысячы наведвальнікаў. Музейная машына часу перанясе нас у самыя розныя эпохі і далучыць да бязмежных мастацкіх скарбаў.
Далей
|
Такі Тэа нам патрэбен!
15 мая ў зале калегіі Міністэрства культуры краіны адбылася сустрэча з удзельнікам "Еўрабачання-2014" Юрыем Вашчуком (Тэа), якому была ўручана Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пасля ўрачыстасцей прысутных гасцей пачаставалі сімвалічнымі кавай з... чызкейкам.
Далей
|
Бэз і камяні
У даўнія 1960-я гады, калі я працаваў фотакарэспандэнтам “Знамени юности”, нехта сказаў: "Фатограф прыйшоў". Я абурыўся: "Хто гэта: “фатограф”? Я — фотакарэспандэнт!.." Пазней, працуючы ў Агенцтве друку “Навіны” (АПН), я пачуў, як мой калега Юрый Сомаў, карыфей фотажурналістыкі, прадстаўляўся: "Добры дзень! Фатограф Сомаў". Не ў імені справа. У Пушкіна дакладна сказана: “Что в имени тебе моем? Оно умрет, как шум печальный…”. А што да фатаграфіі — тут іншае. Фатаграфія — зрэз жыцця, падобны да кольцаў спілаванага дрэва.
Далей
|
Ноч музеяў: версіі
Наш фотакарэспандэнт Юрый Іваноў зафіксаваў імгненні Ночы музеяў-2014 у Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным гістарычным музеях, а таксама ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Далей
|
У абдымках гасціннасці
Наш фотакарэспандэнт Юрый Іваноў занатаваў імгненні, калі хакейныя фанаты Чэмпіянату свету-2014 і турысты з розных краін знаёмяцца з утульнымі куткамі святочнага Мінска...
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"