Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Аўтограф Гагарына? Калі ласка!
Што ні кажы, а стогадовы юбілей бібліятэчнай установы — не толькі нагода для святочных імпрэз, але і для гутаркі пра творчыя здабыткі бібліятэкараў, іхнія адметныя праекты і планы на перспектыву. Балазе, гарадскія бібліятэкі Гомеля — гэта, на жаль, terra incognita як для чытачоў “К”, так і для саміх журналістаў. Таму сённяшні юбілейны матэрыял стане толькі “першай ластаўкай” у справе асвятлення дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк абласнога цэнтра. Бо паказаць ім, паверце, ёсць што.
Далей
|
Шлях да Асноўнага закону
13 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава “Шлях да Канстытуцыі”, на якой прадстаўлены ўсе зводы законаў нашага народа за апошнія 500 гадоў.
Далей
|
Фенікс супраць Марэны
І вось, вясна наступіла. Пакуль пост не пачаўся, самы час для масленічных гулянняў. Сёння, 2 сакавіка, старажытнае славянскае свята ладзяць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Кульмінацыяй, вядома ж, стане спальванне саламянага пудзіла зімы — “Марэны”.
Далей
|
Рэагаваць аператыўна і гнутка
Напрыканцы Выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да прысутных звярнуўся намеснік Прэм’ер-міністра краіны Ігар ПЕТРЫШЭНКА. Ягонае выступленне было прысвечана як розным праблемным аспектам, так і перспектыўным кірункам функцыянавання сферы культуры на бліжэйшыя гады.
Далей
|
Не даць перахапіць турыста
Пра ролю музеяў у фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і духоўна-маральным выхаванні казаў на выніковай калегіі дырэктар Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор БЫСЮК.
Далей
|
Ідэі новыя, традыцыя — жывая
Наконт сённяшніх перспектыў развіцця фестывальнага руху ў Беларусі, а таксама адметных напрацовак арганізатараў “Славянскага базару ў Віцебску” разважаў у сваім дакладзе генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб ЛАПІЦКІ.
Далей
|
Кніга як жывы факт
Звыш 430 экспанентаў, 35 краінаў, каля 400 самых розных акцый і мерапрыемстваў. Усё гэта — пра XXVI Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, што адкрылася ў павільёне “БелЭкспа” на праспекце Пераможцаў у сераду, 6 лютага, а завершыцца толькі заўтра.
Далей
|
Майстры ў пошуках майстэрні
25 студзеня ў Пінскім гарадскім доме культуры адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы гораду над Пінай статусу “Культурная сталіца Беларусі”. А ўжо 31 студзеня дзякуючы гэтай акцыі пінчане змаглі пабываць на творчым вечары салісткі Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, лаўрэата міжнародных конкурсаў Наталлі Акінінай. Дзея ладзілася на базе Пінскай дзіцячай школы мастацтваў № 1.
Далей
|
Мова — у прэміум-сегменце
У Дзень роднай мовы “К” вырашыла задаць сем пытанняў — лічба, пагадзіцеся, харошая і ўдалая — пра розныя моўныя праблемы кандыдату філалагічных навук, дацэнту Дзмітрыю ДЗЯТКО, які ўжо не першы год узначальвае кафедру мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Далей
|
Зімагоры як сродак піяру
Схіляю галаву перад маркетолагамі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Запрасіць у Мінск са сваімі карцінамі Барыса Грабеншчыкова — гэта, што ні кажыце, геніяльна! І ў той жа час — гэта аказалася так проста! Калі БГ ладзіў у музейных сценах акустычны канцэрт — прычым на фоне эпічнай карціны Валянціна Волкава “Мінск. 3 чэрвеня 1944 года” дзейства глядзелася досыць сюррэалістычна, — я, седзячы ў шэрагах прысутных, прыкідваў, колькі тысяч дадатковых наведвальнікаў завітае сюды самым бліжэйшым часам.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"