Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Саксафон, матацыкл, танга — і дырыжорская палачка
Днямі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, вядомы дырыжор Анатоль ЛАПУНОЎ, які паспеў папрацаваць ва ўсіх вядучых аркестрах нашай краіны, адзначыў свой 81-ы дзень народзінаў. Святкаванне леташняга юбілею славутага майстра, адкладзенае з-за пандэміі, працягваецца. 16 кастрычніка маэстра ўстане за дырыжорскі пульт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, якому аддаў роўна палову свайго жыцця: пад кіраўніцтвам А.Лапунова пройдзе “Лятучая мыш” І.Штрауса. Са згадкі будучай падзеі і пачалася наша размова.
Далей
|
Ідэя, якая хвалюе, нараджае творчасць…
Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, рэжысёр і сцэнарыст Аляксандр ЯФРЭМАЎ нядаўна справіў 70-годдзе. Ушанаванне майстра было прымеркавана да закрыцця тэатральнага сезона і прэм’еры “Дзядзькі Вані” (гл. “К” № 32), таму і наша размова з юбілярам пачалася з разваг пра гэты спектакль.
Далей
|
Музыка з’яднанай Беларусі
Колішняе далучэнне Заходняй Беларусі да БССР моцна паўплывала на ўсё далейшае развіццё беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва. Значнасць гэтай падзеі на ўзроўні культуры падкрэслівае тая акалічнасць, што Першая дэкада беларускага мастацтва ў Маскве, спярша запланаваная на пачатак 1940-га, была перанесена на чэрвень: каб можна было прадэманстраваць здабыткі ўсёй рэспублікі, а не толькі яе ўсходняй часткі. Сапраўды, творцам Заходняй Беларусі было што паказаць!
Далей
|
“Пад*Свядомасць”: без карэктываў наратыву
16 верасня на сцэне нашага Музычнага тэатра — адметны балет “Пад*Свядомасць”. Дарэчы, ягонай прэм’ерай завяршаўся сезон. Гэту падзею трэба адзначыць асобна, бо яна знамянуе важны творчы этап у жыцці не толькі маладога беларускага харэографа Сяргея Мікеля, але і ўсяго гэтага тэатра.
Далей
|
З любоўю да бацькоў і дзяцей
У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры ў канцы сезона з’явіўся “Тата”. П’есу сучаснага французскага пісьменніка і драматурга Фларыяна Зелера паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Віталь Краўчанка. Спектакль стаў чарговым “моцным арэшкам” для публікі, адначасова салодкім і горкім знутры.
Далей
|
Плакаты на “...Вежы”
Учора ў Брэсце ў рамках юбілейнага ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” пачаўся фінальны тур ІV Міжнароднага конкурсу тэатральнага плаката. Пераможцы будуць вызначаны на ўрачыстым закрыцці фестывалю — 18 верасня.
Далей
|
Сюрпрызы Музычнага
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрывае свой 51-ы сезон. Дата абрана — з тымі ж лічбамі, толькі ў зваротным парадку: 15 верасня. Паводле традыцыі, у дзень адкрыцця будзе дэманстравацца адна з нядаўніх прэм’ер — знакамітая рок-опера Аляксея Рыбнікава “«Юнона» і «Авось»” на лібрэта Андрэя Вазнясенскага.
Далей
|
Лялькі ў “…Куфры” і на вуліцы
Днямі фестываляў у нас паболее: 6 верасня Магілёўскі абласны тэатр лялек гасцінна прыме гледачоў і ўдзельнікаў тэатральных сустрэч “Лялькін куФЭр”. Пра нязвыклую назву, што пішацца крыху насуперак арфаграфіі, некаторыя асаблівасці праграмы і іншыя цікавосткі мы распыталі дырэктара тэатра Уладзіміра Андрэенку.
Далей
|
ГРАНД у Нясвіжы
Сёння і заўтра ў Нясвіжскім замку адбудуцца “Музычныя ГРАНД вечары”. У Тэатральнай залі прагучаць выбітныя творы сусветнай фартэпіяннай і вакальнай класікі — ад барока да рамантызму. Менавіта такая музыка магла тут гучаць пры колішніх уладарах палаца. А ва ўнутраным дворыку сёння пройдзе яшчэ і традыцыйны “Гранд кірмаш” у стылі 1920 — 1930-х гадоў.
Далей
|
“…Паляванне”? На мастацкія адкрыцці
8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрые сезон “Дзікім паляваннем караля Стаха”. Прэм’ерай гэтага спектакля ў сярэдзіне ліпеня завяршаўся мінулы творчы марафон калектыва. Опера Уладзіміра Солтана стала злучальнай ніткай не толькі між двума сезонамі, але і між рознымі эпохамі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"