Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
“Не ўстаючы з канапы”, або Маеш сайт — маеш і імпрэзы
На нашу рэдакцыйную пошту працягваюць прыходзіць лісты з нагоды правядзення тых ці іншых культурных імпрэз. Праўда, прызнаюся, пісьмаў цяпер трапляе ў рэдакцыйную скрынку значна менш, чым яшчэ два ці тры месяцы таму. І гэта зразумела: неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча, перасцярога з правядзеннем масавых мерапрыемстваў і гэтак далей. Але ж культурнае жыццё ў рэгіёнах ідзе сваёй хадой, хай сабе часцяком нават не ў рэальным, а ў віртуальным свеце анлайн-парталаў, сацыяльных сетак ды сайтаў устаноў культуры.
Далей
|
І ніхто не пытае “Шанэль” Гогаля
Заўсёды, нават у самыя змрочныя ці сумныя часы, у любой чалавечай душы знойдзецца месца радасным імгненням, месца ўсмешцы, месца для весялосці. Асабліва, дадам яшчэ ад сябе, калі гэтая чалавечая душа шчыльна звязана са сферай культуры, у якой працуюць крэатыўныя, здольныя на імправізацыі і паўсядзённую творчасць, людзі.
Далей
|
Гіпакрат ведаў: “...ars longa”
Каранавірус — каранавірусам, але вучыцца ўсё адно трэба. Многія вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі сёння адмянілі лекцыйныя і семінарскія заняткі, каб пазбегнуць сітуацый са знаходжаннем вялікай колькасці людзей у адным месцы ў закрытых памяшканнях. Яны таксама актыўна задзейнічаюць новыя формы анлайн-навучання, звязваючыся са студэнтамі пры дапамозе Skype, Viber, Zoom, Moodle і іншых інтэрнэт-платформ, не кажучы ўжо пра звычайныя сацыяльныя сеткі ды мэсэнджары. “К” вырашыла даведацца, што з гэтай нагоды адбываецца ў сталічных ВНУ сферы культуры.
Далей
|
Прэстыж адкрытай кнігі
На сёлетнюю XXVIІ Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш я патрапіў абсалютна незвычайным шляхам: на бясплатным “паэтычным” аўтобусе, які курсіраваў у гэтыя дні ад Палаца спорту да павільёна БелЭкспа ды ў зваротным кірунку. У салоне паэты чыталі вершы, барды спявалі песні пад гітару, а пасажыры шматлюднага арыгінальнага аўтобуса здымалі ўсё гэта “дзейства” на свае смартфоны — і нават не заўважалі, як прыязджалі на апошні прыпынак маршруту.
Далей
|
Свет без бар’ераў
30 студзеня ў Доме прэсы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі “Чалавек безбар’ернага асяроддзя — 2020”. Заснавальнікамі прэміі выступаюць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Мінская абласная арганізацыя БелТІЗ пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Карэктывы? Але ж яны часовыя...
У сённяшніх умовах, у сувязі са скарачэннем колькасці наведвальнікаў у многіх установах культуры, не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах Беларусі адбываецца паступовы пераход у анлайн-фармат. Натуральна, у раёнах да гэтай віртуальнай працы, якая часам не толькі дапаўняе, але і нават замяняе традыцыйныя формы работы, паставіліся з разуменнем і адчуваннем неабходнасці падобных крокаў. Як сёння працуюць супрацоўнікі сферы культуры ў розных гарадах краіны — даведалася “К”.
Далей
|
Як не баяцца вірусаў, або Таямніцы зёлкавых напояў
Стварыць пазнавальны брэнд сёння даволі складана. Ці ўсё ж такі проста? Адказ на гэтае пытанне будзе, мяркую, самым розным у кожным раёне Беларусі. Бо некаторыя раёны маюць падобных брэндаў з дзясятак, а ў іншых мясцінах добра, калі і адзін ці два знойдуцца.
Далей
|
Беларуская “фішка”, або Як аб’яднаць культуру і агратурызм?
Турыстычны бізнес у вясковым антуражы — гэта крута, прэстыжна і прыбыткова. Прынамсі, менавіта на гэтых аспектах дзейнасці ўладальнікаў сельскіх аграсядзіб засяроджвалі ўвагу ўдзельнікі круглага стала, што адбыўся днямі ў Доме прэсы. І, натуральна, без культработнікаў развіццё гэтай сферы сёння немагчымае. Але аб усім па парадку.
Далей
|
Хакерспейс для ўсіх, або Нямецкія бібліятэкі ў дзеянні
У час, калі нехта кажа пра “смерць кнігі”, айчынныя бібліятэкары не спыняюцца ў сваім творчым пошуку, у тым ліку — і дзякуючы замежным творчым стажыроўкам. Сваімі ўражаннямі з нагоды нядаўніх паездак у Германію з “К” падзяліліся супрацоўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк сталіцы.
Далей
|
“МоцАрт” для невідушчых, альбо Што такое аўдыядэскрыпцыя?
З лаўрэатам сёлетняй прэміі “Чалавек безбар’ернага асяроддзя”, заснаванай Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і Мінскай абласной арганізацыі БелТІЗ пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аляксандрам КАЛОШАМ “К” пагаварыла пра агучку фільмаў для невідушчых, супрацоўніцтва з “Беларусьфільмам”, спонсарскую дапамогу ды шмат пра што яшчэ.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"