Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Дзень маці і “Масты надзей”
Сярэдзіна кастрычніка — гэта, ужо традыцыйна, шматлікія імпрэзы з нагоды Дня маці. Менавіта пра гэтыя святы пераважна і расказвалі аўтары тых лістоў, што прыходзяць цяпер на пошту “К”. Але ж, зразумела, былі ў нашай рэдакцыйнай “скарбонцы” і допісы пра іншыя адметныя ды цікавыя мерапрыемствы, што ладзяцца ў многіх кутках Беларусі. Пра ўсё гэта — у традыцыйным аглядзе тыднёвай пошты “К”.
Далей
|
“Гальшанскі кірмаш” і “Конікі” з Давыд-Гарадка
Паступова восень уступае ў свае правы, замяняючы сонца і цяпло на холад і дождж. Але ж, зразумела, неспрыяльнае надвор’е — не перашкода для правядзення шматлікіх акцый і мерапрыемстваў, што працягваюць ладзіцца ў розных рэгіёнах Беларусі. Як сведчыць рэдакцыйная пошта, культработнікі не спыняюцца прыдумваць нешта новае, уражваць незвычайным і марыць пра лепшае. Пра ўсё гэта — у традыцыйным аглядзе “К”.
Далей
|
Дзень пажылых людзей і “Бульбяная карусель”
Кастрычнік пакуль што радуе сонечнымі днямі і даволі цёплым надвор’ем. А гэта значыць, што ў розных кутках Беларусі супрацоўнікі сферы культуры працягваюць ладзіць мерапрыемствы не толькі ў памяшканнях бібліятэк, клубаў ці музеяў, але і на адкрытым паветры. І, натуральна, вельмі радуе, што пра ўсе гэтыя імпрэзы нам працягваюць пісаць нашы сталыя аўтары ў лістах, якія штодня прыходзяць на рэдакцыйную пошту “К”. Чарговая падборка падобных лістоў — у нашым традыцыйным аглядзе.
Далей
|
Праз навуку да мастацтва
Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў універсітэцкі фестываль “Навука ў свеце мастацтва”. Мерапрыемства было зладжана ў рамках агульнарэспубліканскага Фестывалю навукі, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Далей
|
Адна сям’я ў адным ВНУ
Цуды здараюцца не толькі на Новы год ці Раство, але і першага верасня. Менавіта ў першы восеньскі дзень у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прыступілі да вучобы, сярод многіх іншых навучэнцаў, тры адметныя першакурснікі — Аляксандр Фёдаравіч і Кацярына Міхайлаўна Раньшавы, а таксама іх старэйшая дачка Дар’я.
Далей
|
Лісты да… “дзядзі” Азгура
Не сакрэт, што сёння ў бібліятэках, архівах, музеях адшукваюцца новыя сведчанні і памяткі з мінулых стагоддзяў, напрыклад, старадрукі Скарыны ці Статуты ВКЛ. Што ўжо казаць пра зусім нядаўнія часы, напрыклад, сярэдзіны мінулага стагоддзя, сведчанні пра якія можна знайсці нават у звычайнай букіністычнай краме?
Далей
|
Кніганошы XXI стагоддзя, або З кнігай можна і на пляж
Айчынныя бібліятэкі апынуліся сёння ў даволі няпростых умовах, калі трэба і ўтрымліваць увагу чытачоў, спешчаных інтэрнэтам, і змагацца з наступствамі неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча, выкліканага кавідам. Разам з тым падобныя “баявыя” ўмовы па-свойму спрыяюць бібліятэкарам у развіцці крэатыўных ідэй і знаходак, даюць шанс для палёту фантазіі і робяць калісьці шараговыя мерапрыемствы “для галачкі” вясёлымі, адметнымі і незабыўнымі як для чытачоў, так і для саміх супрацоўнікаў айчынных кніжніц.
Далей
|
Сістэмны падыход да рэстаўрацыі
Як мы ужо паведамлялі, 23 ліпеня, у Нясвіжы адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры пад назвай “Аб ходзе выканання інвестыцыйнай праграмы, работ па капітальным будаўніцтве на аб’ектах культуры, што фінансуюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў”. Удзел у пасяджэнні прыняў міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч.
Далей
|
Адкрыты фармат дысертацыі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — гэта, як вядома, не толькі ўстанова адукацыі, але і буйны навуковы цэнтр, дзе ажыццяўляецца навукова-даследчая праца, арганізуюцца міжнародныя, рэспубліканскія навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, у тым ліку і студэнцкія, умацоўваюцца і развіваюцца навуковыя сувязі паміж айчыннымі і замежнымі даследчыкамі ў сферы культуры і мастацтва. Пра навуковы аспект працы БДУКМ, супрацоўніцтва з рэгіёнамі, міжнароднае супрацоўніцтва ды многае іншае “К” пагутарыла з прарэктарам па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аленай КОРСАКАВАЙ.
Далей
|
123 адметныя брэнды, або Фестывалі на любы густ
Лета, як вядома, — гэта гарачая фестывальная пара. Дзясяткі буйных і малых фестываляў ладзяцца ў гэты час ва ўсіх кутках Беларусі, прыцягваючы ўвагу як мясцовых жыхароў, так і прыезджых турыстаў. Можна з упэўненасцю сказаць, што сёння многія айчынныя фэсты сталі сапраўднымі візітнымі карткамі сваіх раёнаў, балазе, пад правядзенне знакавых фестываляў выдаткоўваецца значнае фінансаванне не толькі з бюджэту пэўнага горада, але таксама і вобласці ці нават рэспублікі. Ці зрабіліся фестывалі брэндамі раёнаў, ці з’яўляюцца ў краіне новыя адметныя і цікавыя фэсты і ці дапамагае ў іх арганізацыі рэклама, інтэрнэт, сувязь з турыстычнымі арганізацыямі ды прыватным бізнесам — пра ўсё гэта ды пра многае іншае “К” пагутарыла з начальнікам упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірынай КАРПОВІЧ.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"