Аўтары
Аўтар Павел ВАЙНІЦКІ ( 19 cт. )Візуальныя мастацтвы Чэрвень 2019г.
Цікавыя часы паміж цыркам і трагедыяй
Самае відавочнае — больш тэатральнасці. Калі мінулы «Залаты леў» за лепшы нацыянальны ўдзел дастаўся Германіі, што прадставіла сапраўды ўнікальны інтэрактыўны нон-стоп перформанс Анны Імхоф, то цяпер усё ў тым жа Джардзіні — ужо два павільёны такога ж высокага перфарматыўнага ўзроўню і з такімі ж доўгімі чэргамі, каб патрапіць унутр.
Далей
|
Травень 2019г.
Нью-Ёрк
Доўга сюды імкнуўся — і вось нарэшце апынуўся ў цэнтры сусветнага арту. У горадзе велічэзным, цудоўным і разнастайным, як і мастацтва, якім ён напоўнены. Прапаную разгледзець, наколькі па-рознаму могуць рэпрэзентавацца ў прынцыпе адны і тыя ж карціны, скульптуры, інсталяцыі і што-б-там-яшчэ-ні-адносілася-да-сучаснага-мастацтва ў некалькіх абавязковых да наведвання «кропак зборкі».
Далей
|
Красавік 2019г.
Адшукайма землярыек у запасніках!
2018 год стаў для рэжысёра Уэса Андэрсана выключна плённым. Ён завяршыў «Выспу сабак» — чарговы геніяльны мультфільм, годны «Оскара» (і ўзяў бы «Оскара», калі б не квасны патрыятызм амерыканскіх акадэмікаў, якія аддалі перавагу «Чалавеку-павуку»). І адкрыў сваю першую выставу «Мумія землярыйкі ў саркафагу ды іншыя скарбы» у венскім Музеі гісторыі мастацтваў (Kunsthistorisches Museum Vienna).
Далей
|
Ліпень 2018г.
З нагоды вольнай прасторы
У адрозненне ад добра вядомага нам мастацкага венецыянскага біенале, біенале архітэктурнае яшчэ не паспела стаць топавай сусветнай падзеяй, што прываблівае натоўпы турыстаў, бо пакуль у якасці публікі збірае найперш прафесіяналаў.
Далей
|
Травень 2018г.
Талент запальваць сусветы
Калектыўны выканаўца араторыі «Ведзьміны кольцы», падзелены на процьму слоікаў, музіцыруе ў прыцёмку «Лабараторыі сацыяльнай мікалогіі». Ён, ці, хутчэй, яно — Вялікае сямейства гарбатнага грыба Камбуча-Дастаеўскі. Гук генеруецца электронна-кінетычнай прыладай у залежнасці ад рознай ступені празрыстасці вадкасцей...
Далей
|
Снежань 2017г.
Венецыянскае вяртанне цела
Два велічэзныя палацы — Граса і Пунта дэла Дагана — у самых турыстычна-мастацкіх кропках цэнтра Венецыі змясцілі болей за 200 Хёрставых твораў. У асноўным скульптур, дасканала выкананых з пластыку, бронзы і каменю і з больш шыкоўных матэрыялаў — золата, срэбра, нефрыту і каштоўных камянёў.
Далей
|
Лістапад 2017г.
Доза антыдоту
Гэта сапраўднае чэшскае мастацтва — парадаксальна-іранічнае да з’едлівасці і самаздзеку. Прадстаўлена новая генерацыя мастакоў (што цікава) з розных мастацкіх асяродкаў краіны (што яшчэ больш цікава).
Далей
|
Снежань 2016г.
Вёска ў горадзе
Часам пашчасціць пабачыць чыйсьці добры досвед — нібыта пераскочыць праз некалькі прыступак нетаропкіх разваг без уласных высілкаў і страт. Так, лістападаўскі візіт у варшаўскую «Захэнту» парадаваў выставай «Польшча — краіна фальклору?» — крытычным даследаваннем паваеннага польскага народнага мастацтва як ідэалагічнай і эстэтычнай прылады савецкай прапаганды, у тым ліку — сродку ўніфікацыі культуры наогул і руралізацыі гарадской культуры ў прыватнасці.
Далей
|
Чэрвень 2016г.
Скульптура пасля традыцыі
Ужо вельмі даўно, напэўна, з канца мінулага стагоддзя, планаваў персанальную выставу ў самым выдатным скульптурным мінскім музеі.
Далей
|
Архітэктура Красавік 2016г.
Заха Хадзід у беларускай прасторы
Свет смуткуе: яго пакінула адна з вядучых архітэктарак сучаснасці — Заха Хадзід. Першая жанчына-ўладальніца «Нобеля ў архітэктуры» — Прыцкераўскай прэміі, у камплекце з мноствам іншых прэстыжных прэмій і ўзнагарод, заснавальніца ўласнага бюро «Zaha Hadid Architects», якое пабудавала дзясяткі футурыстычных аб’ектаў па ўсёй зямной кулі.
Далей
|
Назад
|
|