Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алеся БЕЛЯВЕЦ ( 72 cт. ) |
Агонь для ідэі
Творчасць Ліліі Нішчык, здаецца, непадуладна чужым уплывам, а падпарадкоўваецца выключна ўласцівасцям абранага матэрыялу — керамікі. Яе прыярытэты мяняюцца: напярэдадні нашай размовы адкрылася выстава пад назвай «Рэальнае і міфалагічнае ў скульптуры» — даследаванне асаблівасцей і рыс жывёл, якія становяцца асновай для міфалагічных персаніфікацый. Адпаведна, мова яе мастацтва стала іншай...
Далей
|
Ростані і прыстанкі
Што значыць умелы піяр! Больш за сотню чалавек ледзь размясціліся ў невялікай арт-кавярні Нацыянальнага мастацкага музея. Чаканне адкрыцця (не столькі выставы, як імя), далучэнне да таямніцы загадкавых твораў і дакументальнае кіно пра бяздомнага мастака (здымалася на працягу года пад кіраўніцтвам рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнка) — усё гэта дадавала флёру экспазіцыі. У галоўным музеі краіны былі паказаны карціны гомельскага мастака Валерыя Ляшкевіча, які ўжо дваццаць гадоў жыве на вуліцы.
Далей
|
Той, хто правакуе на творчасць
Старонні чалавек, прачытаўшы біяграфію Міхася Раманюка, адразу не зразумее: як можна паспець зрабіць усе гэтыя справы за адно жыццё. За 53 гады. У тых не самых спрыяльных для нацыянальнага развіцця ўмовах 1960—1980-х гадоў, у больш спрыяльных, але матэрыяльна складаных 1990-х. Аднак тыя, хто ведаў Міхася Фёдаравіча, нічому не здзіўляліся: чалавек ён быў няўрымслівы, апантаны і таленавіты
Далей
|
Форма і дух
Пасмяротныя выставы маюць асаблівы фармат. Падсумаванне творчасці, справаздача, якую ладзяць родныя і калегі, часам — паводле апошняй волі мастака. Сыход Сержука Цімохава быў дачасным, таму росквіт яго таленту прыпаў на завяршальны этап творчасці. Замкнёнае кола прац у вялікай зале Палаца мастацтва ўключыла ў сябе і яго ранні перыяд — полацкі, і апошні — мінскі. Менавіта так — геаграфічна — размеркаваўся творчы шлях Сержука Цімохава.
Далей
|
Птушка, душа і цела
Юратэ Стаўскайтэ — асоба шматгранная. Па-першае, яна мастак, які валодае разнастайнымі тэхнікамі. Па-другое, яна арганізатар, дырэктар і педагог першай у Вільнюсе прыватнай мастацкай школы для дзяцей і юнацтва. А яшчэ — аўтар разнастайных тэкстаў, некаторыя з якіх склаліся ў кнігу.
Далей
|
Фінансы, выставы, майстэрні ды іншае
Напрыканцы 2013 года старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны Рыгор Сітніца, які дагэтуль займаў пасаду намесніка. З’езд творчай арганізацыі праходзіў у няпростых варунках: былі нараканні на форму яго правядзення, прэтэнзіі
да кіраўніцтва, таму раз ад разу падчас нашай размовы Рыгор Сітніца звяртаўся да гэтых унутраных спрэчак.
Далей
|
Вольны жэст у адкрытай прасторы
11 сакавіка 1989 года мастакі Літвы выйшлі
з творчай арганізацыі СССР, а праз год краіна
абвясціла суверэнітэт. Першыя гады незалежнасці паспрыялі ўздыму мастацтва, пашырэнню творчых ініцыятыў, у тым ліку і ўзнікненню найноўшага арта. Пра тыя гістарычныя працэсы,
а таксама пра сённяшні перыяд мы гутарым
з загадчыцай Нацыянальнай мастацкай галерэі Лалітай Ябланскене.
Далей
|
Між супрацьлеглымі полюсамі
Падсумаванне вынікаў года патрабуе вызначэння галоўнай падзеі і асноўных тэндэнцый. Парадаксальна, але якраз праз адсутнасць гэтай галоўнай падзеі — той, што з вялікай літары — і выявіліся вядучыя тэндэнцыі: мастацкае жыццё трымалася на прыватных ініцыятывах, а крытэрыі выставачнай палітыкі размыліся ўшчэнт.
Далей
|
Сігіта Маслаўскайтэ
Выстава жывапісу Сігіты Маслаўскайтэ, якая адкрылася праз пару дзён пасля нашай размовы, называлася «Я так жыву: персанажы фрэсак і іншыя героі». Назва здаецца злёгку мудрагелістай, але для Сігіты гэта фраза — квінтэсенцыя яе творчасці. Прынамсі — сённяшняга этапу. Былыя касцельныя будынкі сталі месцамі яе працы, пражывання і майстэрні. І выявы, якія сёння ўзнікаюць у жывапісе мастачкі, запазычаны ёю з фрэсак.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"