Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алеся БЕЛЯВЕЦ ( 72 cт. ) |
Берлінскі размах і мінскія мары
Сцены і падлога майстэрні Алеся Родзіна — нібы працяг яго палотнаў: рэчы і ўражанні знітоўваюцца тут у абрывісты аповед. Літаральна бачыш: каб зразумець творцу, трэба наведаць яго працоўнае месца. Зрэшты, яно ў мастака не адно, дый горад у яго — не адзін: свет і вандроўкі ўтвараюць суцэльныя прасторы яго карцін, акцый і — як высветлілася — нават фатаграфій...
Далей
|
Сонца з патрэбнага боку...
На сайце Дзяніса Раманюка я знайшла наступную фразу: «Працуе як выдавец, фатограф, дызайнер, этнограф і мастак». Часта дастаткова мець у сваім CV толькі адно падобнае вызначэнне, каб адчуваць сябе запатрабаваным у нашай арт-прасторы. Тут жа іх пяць. Пяць прафесій, пяць прызванняў. Маецца шостае, з якога мы і пачалі нашу гутарку. Пра яго згадваеш, як толькі трапляеш у майстэрню Дзяніса: гэта фактычна некранутае месца працы Міхася Раманюка. Таксама этнографа, таксама мастака. «З 1997 года працягвае справу свайго бацькі, прафесара Міхася Раманюка, па вывучэнні народнай культуры і этнаграфіі беларусаў. Ладзіць дзясяткі экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі» — гэта зноў з сайта Дзяніса Раманюка.
Далей
|
Сілуэты гісторыі
Улюбёная тэма Сяргея Аганава — гістарычная.
З апошніх яго манументальных аб’ектаў — мінскі «Войт» на пляцы Свабоды, што абвяшчае гараджанам магдэбургскае права. Творчы почырк скульптара — пазнавальны: выразны графічны сілуэт, калі-нікалі быццам з’едзены ходам часу, дакладнае метафарычнае вырашэнне, прадуманае — да нюансаў колеру і фактур — мастацкае ўвасабленне. Аднак галоўнай тэмай нашай гутаркі сталася пытанне:«Як скульптару рэалізаваць свае ідэі ў горадзе?»
Далей
|
Паўнавартасная рэальнасць
Прыглядзецца да гэтай мастачкі мяне змусіла выстава «Штучнае асвятленне. Клара і Роза», якую Марта Шматава задумала і правяла.
Далей
|
Антынамічныя дыялогі
Аляксандр Некрашэвіч — манументаліст па адукацыі, таму цудоўна адчувае колер, кампазіцыю,
а галоўнае — матэрыял. Веданне разнастайных тэхналогій паспрыяла ўсведамленню таго, што ў жывапісе маюць права на існаванне не толькі алей, акрыл і палатно... Творца працуе ў стылістыцы поп-арта. Метамарфозы яго прац здзяйсняюцца з дапамогай камп’ютара, аднак галоўнай застаецца ручная тэхніка стварэння выявы.
Далей
|
Алхімія станаў
Кацярына Сумарава — прадстаўніца мастакоўскай дынастыі. Яе бацька Васіль Сумараў — вядомы жывапісец і педагог. Дачка, атрымаўшы ў спадчыну майстэрства і талент, пакрочыла ў мастацтва ўласным шляхам. Яе выяўленчая мова цалкам адметная, экспрэсіўная і адначасова структуралізаваная — паводле законаў палатна і свету.
Далей
Каментарыі (12)
|
Адбітак у срэбным слоі
Гэты творца — урбаніст, нездарма яго персанальная выстава ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва была прымеркавана да Дня горада. Дыялог гісторыі і сучаснасці Уладзімір Тоўсцік вырашае складанай арганізацыяй прасторы, ці як сам тлумачыць — рэжысурай святла. Калажны метад пабудовы палатна дапамагае адначасоваму суіснаванню мінулага і сённяшняга, свету ўнутранага і знешняга, візуалізацыі думкі і пачуцця.
Далей
|
За кратамі святла
Выстава Тамары Сакаловай — не першая інтэрвенцыя сучаснага мастака ў былую майстэрню класіка сацрэалізму Заіра Азгура.
Далей
|
Імпэт і колер
Жывапіс разарваў прастору залы Палаца мастацтва вольнай экспрэсіяй колеру і формы. Працы самых розных фарматаў, зробленыя ў разнастайных каларыстычных варыяцыях, лучыць хуткі рух рукі. Асаблівасць творчай манеры мастачкі Наталлі Чарнагаловай у тым, што яна стварае свае карціны пальцамі.
Далей
|
Важкія рэчы...
На адкрыцці выставы, прымеркаванай да 75-годдзя, Юрый Васільеў акрэсліў сваё творчае крэда: «Я адношу сябе да пакалення, якое ў фатаграфіі шанавала непаўторнасць і зачараванне самой фатаграфічнай выявай, якая атрымліваецца з дапамогай святла, лінзы і хіміі, а потым — аксамітнай паверхні срэбнага зерня і матавай барытавай асновы. Я ўсё яшчэ праяўляю стужкі. Усё яшчэ чакаю цуду ў чырвоным святле цёмнага пакоя. Гэты цуд — фатаграфія. Але ёсць ужо і іншы цуд — лічба. І тое, што яна дазваляе рабіць з выявай, захапляе мяне яшчэ больш».
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"