Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алеся БЕЛЯВЕЦ ( 72 cт. ) |
Функцыя: памяць
Гісторыя Нясвіжскага замка, доўгая і пакручастая, нарэшце ўступіла ў сваю «музейную» фазу: у 2012-м былі завершаны рэстаўрацыйныя работы, і для наведнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы. Сёння музей-запаведнік выконвае самыя разнастайныя функцыі — ад захавання калекцый і навуковых доследаў да арганізацыі пастаяннай экспазіцыі і правядзення выстаў.
Далей
Каментарыі (2)
|
Вязьба бронзавай ніткі
Ірына Хаўска, выпускніца знакамітага мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя машэрава, распачала творчую кар'еру працамі ў тэхніцы габелену. калі ў 2009-м пераехала ў Швецыю, пытанне не стаяла, ці працягваць працаваць у мастацтве. Новае асяроддзе паспрыяла новым фарматам і тэхнікам. Сёння Ірына працуе ў скульптуры, дзе таксама пляценнем, але ніці яе яе звычайна з бронзы.
Далей
|
Таму што... аб’ект
Заўважыўшы гэтую экспазіцыю ў плане выстаў Саюза мастакоў, чакала яе з нецярплівасцю. Бо Уладзімір Савіч — як мастак і як куратар — фальшывых нот у творчасці не бярэ. Аднак мы так прывыклі да таго, што майстры Саюза звычайна выстаўляюцца паводле секцый і рэдка перакрочваюць межы... А галоўнае: чаму аб’ект? «Таму што...» — прэвентыўна адказалі арганізатары назвай праекта. Даводзіцца разбірацца.
Далей
|
Віктар Копач
Прысутнасць Віктара Копача ў беларускай арт-прасторы фіксуецца больш у якасці фотарэпартажаў, чым рэальных аб’ектаў.
Далей
|
Леў Алімаў
Высакародныя шэрыя сцены, цёмнае паспарту. Прафесійныя ўмовы экспанавання раскрываюць і падкрэсліваюць у творах раней не відавочныя нюансы — ледзь улоўны след друкарскай дошкі, эфектны край папяровага аркуша, аксамітнасць лініі ды бясконцасць танальных градацый. У мінскай галерэі «A&V», што на вуліцы Рэвалюцыйнай, паказалі «Выбранае» — выставу графікі аднаго з лепшых беларускіх афартыстаў Льва Алімава...
Далей
|
Колер і яго святло
Мастака Мацвея Басава класіфікаваць цяжка: далучыць да нейкай плыні, суполкі, групоўкі амаль немагчыма. Няспынны пошук, аўтаномнае развіццё таленту, якія не абумоўліваюцца знешнімі чыннікамі.
Твораў у яго майстэрніі так шмат, што двум чалавекам цяжка размінуцца, але ў любы час можна зладзіць паўнавартасную выставу, падзяліўшы экспазіцыю на сектары — тэматычныя, стылістычныя. Кожная праца як выклік, калі пэндзаль пачынае рухацца на палатне па, здавалася б, вядомым шляху, а заходзіць у свет новы і нечаканы, з жывапіснымі сюрпрызамі і кампазіцыйнымі адкрыццямі.
Далей
|
Сакральнае ў будзённым
Гэтая асоба ў нашай культурнай прасторы надзвычай каларытная. Музыка двух гуртоў — «RECHA» і
«Гаротніцы», мастак, тэлевядучы (на працягу пяці гадоў вёў перадачу «Беларуская мова», дзе расказваў пра этымалогію беларускіх слоў). Пакручастая біяграфія: закончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка, крыху павучыўся ў Акадэміі мастацтваў, пасля на рэстаўрацыі ва Універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту.
Далей
|
Скульптура ў метро
На пачатку будаўніцтва трэцяй лініі метро ў Інтэрнэце выклалі зацверджаныя праекты станцый, якія дазваляюць уявіць далейшы кірунак афармлення мінскага метрапалітэна. Лаканічны функцыянальны дызайн, халодная ўрбаністыка, крыху разбаўленая дэкаратыўнымі элементамі і арыгінальным колеравым вырашэннем інтэр’ераў. Даволі кантрасна да гэтага падыходу глядзяцца станцыі метро, адкрытыя каля двух гадоў таму, — «Грушаўка», «Пятроўшчына» ды «Малінаўка». У афармленні «Грушаўкі» і «Малінаўкі» прымаў удзел скульптар Максім Пятруль. Пра супрацоўніцтва з «Метрабудам», як і пра саму гісторыю метро мы гутарым у яго ўтульнай майстэрні. Дарэчы, для станцый трэцяй лініі Максім таксама плануе прапанаваць свае працы...
Далей
|
Архівы і сучасны арт
Тэма рэдакцыйнага М-праекта атрымалася нашмат шырэй за апісанне Беларускага павільёна на Венецыянскім біенале — праекта «Архіў сведкі вайны», задуманага і распачатага Аляксеем Шынкарэнкам. Самае цікавае, што здарылася з ваенным архівам, які апынуўся ў руках куратара, — трансфармацыя формы яго актуалізацыі: ад музейнай экспазіцыі да выставы сучаснага мастацтва. Міжасобасныя камунікацыі — адна са сфер прыкладання найноўшага арту, на адаптацыі гэтага факта грунтуецца праект «Архіва...»
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"