Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алеся БЕЛЯВЕЦ ( 72 cт. ) |
Дом, што збудаваў мастак
Зоя Луцэвіч працуе ў майстэрні мамы, Святланы Катковай, а сама Святлана — у хаце, спраектаванай яе бацькам, мастаком і выкладчыкам Сяргеем Катковым, — з вялікім агульным пакоем і майстэрняй на другім паверсе.Пакуль я да іх ішла, шукала слова, якое лучыць гэту мастакоўскую дынастыю. І яно знайшлося...
Далей
Каментарыі (1)
|
XYZ для заводскай сталоўкі...
Прастора для ўвасаблення любых ідэй. Галерэя для мастацтва, месца для адукацыйных і культурных акцый у рамках «Завода крэатыўных індустрый» — так пазіцыянуе сябе «Сталоўка XYZ» на Фабрыцыуса, 4. Новая прастора — даволі экзатычная. Гэта сапраўды заводская сталовая з абшарпанымі калідорамі, вялікімі вокнамі і ўсім тым антуражам, які наводзіць лёгкі жах і эфектна трансфармуецца ў брутальны фон для сучаснага арту.
Далей
|
На розных мовах гульні
Выглядала гэта ўсё даволі пратакольна: на 25-годдзе дыпламатычных адносін паміж Латвіяй і Беларуссю нашы суседзі прывезлі ў Мінск выставу адной аўтаркі.
Далей
|
Ружовае на крыві
Трыпціх пад назвай «Мяса» — цэнтральны элемент вялікай інсталяцыі, дзе асновай выступілі жывапісныя палотны, да канца нечытэльныя без паху таннага баршчу (з рэальнай сталоўкі паверхам ніжэй), без перспектывы экспазіцыйнай прасторы, выбудаванай па фармальнай прыкмеце храма з галоўным кульмінацыйным творам у тарцы, нарэшце, без кнігі — каталізатара праекта, што надае гэтай дзеі выразны ідэйны вектар.
Далей
|
Прыватнае... і не для ўсіх
Рышард Кая — асоба вельмі разнастайная, сферу яго творчых інтарэсаў некалькімі словамі і не вызначыш.
Далей
|
Адбіткі горада
У верасні Полацк стаў цэнтрам свята — Дня пісьменства, прысвечанага 500-годзю беларускага кнігадрукавання. Гэты факт лёг у аснову канцэпцыі першага міжнароднага пленэру «Пад знакам Скарыны. Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», арганізаваным Нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам і Беларускім саюзам мастакоў.
Далей
|
Код пісьма
Генадзь Мацур — графічны дызайнер і знаны каліграф, майстар шрыфтавой кампазіцыі, які лёгка можа стварыць вобраз з дапамогай некалькіх рысаў. Да таго ж слова «каліграф» часткова тычыцца і графікі. У майстэрні Генадзя можна ўбачыць усё — і ўзоры рукапісных шрыфтоў, і графічныя кампазіцыі — мануальныя і лічбавыя, і чыстыя ўзоры абстрактнай графікі, дзе абрысы ўяўных літар становяцца проста выразнай лініяй ці эфектнай плямай.
Далей
|
Паміж чорным і чырвоным
Выстава падрыхтаваная Балтыйскім філіялам Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва ў Калінінградзе. Першы досвед супрацоўніцтва з гэтай установай у нас надарыўся напрыканцы 2013-га: экспазіцыя «Russia Next Door» была зладжана тым жа куратарам — Яўгенам Уманскім, які імкнуўся паказаць Калінінград праз рэфлексіі мастакоў і праз кожнага аўтара прадставіць адну з праблем горада.
Далей
|
Вада ды іншыя працэдуры
«Чысціня і гігіена» — другая ў шэрагу гендарных выстаў пад куратарствам Марты Шматавай. Першы праект — «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» — праходзіў у тагачасным музеі сучаснага мастацтва ў 2014 годзе.
Далей
|
Антрапалогія выставы «Чалавек і чалавек»
«Чалавек з яго пачуццямі і разважаннямі, перамогамі і няўдачамі, радасцямі і перажываннямі, надзеямі і страхамі... Камунікатыўныя ўзаемаадносіны людзей — партнёрства, падпарадкаванне альбо растварэнне аднаго чалавека ў іншым, таксама як і адзінота — феномены, уласцівыя нашаму соцыуму, — розныя полюсы гэтай тэмы».
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"