Аўтары
Аўтар Людміла ГРАМЫКА ( 32 cт. )Дзейныя асобы Люты 2014г.
Генадзь Мушперт
Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт — асоба неардынарная і непрадказальная. Некалі, на пачатку творчай кар’еры, ён цвёрда засвоіў, што да мастацтва нельга ставіцца з пагардай, і ўзяў гэтую выснову як кіраўніцтва да дзеяння. Аказалася, абраў для сябе ў прафесіі, бадай што, самы складаны шлях. Але ў выніку з’явіліся спектаклі, здатныя не толькі ўзнаўляць пярэстую і драматычную карціну свету, а і асвятляць яе тонкай іроніяй і непазбежным гумарам.
Далей
|
Лістапад 2013г.
Рымас Тумінас
Той, хто бачыў спектаклі Рымаса Тумінаса, наўрад ці дакладна можа вызначыць, у чым іх фенаменальнасць. Бясспрэчна толькі адно: яны працягваюць жыць у свядомасці. Вярэдзяць думку, непакояць уяўленне. Нарэшце, дораць адчуванне радасці ад таго, што і ты далучаны да гэтага... Да іх хочацца звяртацца зноў і зноў.
Далей
|
Эгле Габрэнайтэ
Эгле Габрэнайтэ — сярод самых адметных літоўскіх драматычных актрыс. Яе творчаму лёсу можна пазайздросціць. Іграла лепшыя ролі сусветнага рэпертуару, працавала з вялікімі рэжысёрамі і акцёрамі, шмат здымалася ў кіно. Захоўвае фенаменальную маладосць духу і валодае рэдкай на сённяшні дзень уласцівасцю: яе глыбокія і тонкія развагі пра тэатр хочацца слухаць зноў і зноў. У гэтым давялося пераканацца падчас Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Vasara», дзе актрыса працавала ў журы.
Далей
|
Верасень 2013г.
Сяргей Курыленка
Напаўзабытае вызначэнне — акцёрская індывідуальнасць — нашмат больш ёмістае і змястоўнае, чым традыцыйнае вызначэнне — амплуа. Найперш таму, што мае на ўвазе бязмежны прафесійны дыяпазон, не адмераны адсюль і дасюль. Пра гэта думаеш, калі згадваеш вобразы, створаныя акцёрам і рэжысёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Курыленкам.
Далей
|
Дыскурс Снежань 2013г.
Культурны код
«Тэарт» расцягнуўся на месяц, захапіўшы канец верасня і амаль увесь кастрычнік. Гледачы не паспявалі асэнсоўваць новыя ўражанні. Яны струменіліся няспыннаю плынню. Здавалася, тэатральны досвед такі насычаны і каштоўны, а прагляды ніколі не скончацца.
Далей
|
Лістапад 2013г.
На нуль не множыцца
Пра тое, што нацыянальная рэжысура перажывае праблемы, неаднойчы даводзілася чуць апошнім часам ад дзеячаў літоўскага тэатра. І кожны раз гэта выклікала здзіўленне. Па-ранейшаму сягаюць за небакрай, захапляюць спектаклі Эймунтаса Някрошуса, які цяпер у сваім тэатры «Мена Фортас» засвойвае Дантэ. Цікава працуе ў Маладзёжным Альгірдас Латэнас. Імкнецца вывесці з працяглага крызісу Рускі драматычны тэатр Літвы славуты Ёнас Вайткус.
Далей
|
Кастрычнік 2013г.
Змена ракурсу?
Не сакрэт, кожная інстытуцыя, што існуе працяглы перыяд дзякуючы надзвычайным намаганням яе стваральнікаў рана або позна губляе колішні імпэт. Пры гэтым усялякага роду абнаўленне часцей за ўсё становіцца немагчымым. Але ж сёлета на «Белай Вежы» ўсё атрымалася наадварот. Арганізатары нечакана ўсхамянуліся, быццам і не было папярэдніх сямнаццаці гадоў. Фестываль набыў новыя ўласцівасці, амаладзіўся, напоўніўся іншымі рэаліямі. Далей паглядзім, ці было гэта толькі разавай акцыяй.
Далей
|
2013: падзеі і тэндэнцыі Снежань 2013г.
Дайсці да гарызонту
Новыя работы айчынных творцаў не заўсёды адпавядаюць запатрабаванням самай зацікаўленай і адукаванай часткі публікі. У гэтым на працягу года пастаянным наведвальнікам тэатраў, музеяў, галерэй і нават філармоніі лёгка было пераканацца.
Далей
|
Артэфакты Лістапад 2013г.
У свеце сноў
Некалькі гадоў таму вядомы літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас паставіў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры «Смерць Тарэлкіна» Аляксандра Сухаво-Кабыліна. Праца была паспяховай і ўзняла сцэнічны калектыў на заўважную прафесійную вышыню.
Далей
|
Паралелі Верасень 2013г.
Паміж андэграўндам і мэйнстрымам
Сярод мноства міжнародных фестываляў, якія няспыннай плынню струменяць па Расіі і актыўна фарміруюць аблічча сучаснага тэатра, асобнае месца займае «Вясёлка», якая штогод праходзіць у Санкт-Пецярбурзе. Найперш таму, што яе натхняльнікам і арганізатарам стаўся Тэатр юных гледачоў імя Аляксандра Бранцава. А гэта, так бы мовіць, зусім іншая гісторыя. Тэатр «спецыяльнага прызначэння» многія ўвогуле
лічаць савецкім атавізмам, але тут такім чынам пытанне не паўстае.
Далей
|
Назад
|
|