Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Таццяна МУШЫНСКАЯ ( 89 cт. ) |
Дзеці як харэографы
У свой час пабачыла шмат справаздачных канцэртаў Беларускага харэаграфічнага каледжа. Звычайна яны ладзіліся вясной, напрыканцы навучальнага года. На іх заўжды прыходзілі з ахвотай салісты балета, аматары танца, бо ім цікава: каго выпускаюць, ці ёсць зоркі, хто прыйдзе ў трупу? За чыёй творчасцю варта сачыць?
Далей
|
Канцэрт для Кучынскага з аркестрам
Адметны праект быў прэзентаваны ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Ён прысвячаўся 75-годдзю Эдуарда Кучынскага, прафесара, скрыпічнага педагога. Эдуард Віктаравіч узгадаваў не адну зорку ў сольным скрыпічным выканальніцтве. Кучынскі памёр летась, напрыканцы верасня. І юбілей адзначылі, на жаль, ужо без яго.
Далей
|
Спакуса культурнай інтэрвенцыі
«Няўжо вы знайшлі ў “Сямі прыгажунях” штосьці каштоўнае і мастацкае? — яхідна пацікавіўся пасля прагляду малады эстэт. — За такія пастаноўкі сорамна!» «Хіба вам не спадабаўся гэты прыгожы і маляўнічы спектакль?» — з непадробным здзіўленнем спытала пасля прэм’еры гукарэжысёр радыё, чалавек з вышэйшай музычнай адукацыяй.
Далей
|
«Дзе ты, мая Айчына?..»
Тое, што Рыгор Сарока — фанат Маладзечанскага музычнага каледжа, дырэктарам якога ён з’яўляецца, і дырыжор сімфанічнага аркестра, складзенага з педагогаў і студэнтаў, — ведаюць усе. Наяўнасць аркестра, а таксама хору, які існуе ў каледжы, зрабіліся ў свой час грунтам для нараджэння Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра. Спярша калектыў заявіў пра сябе пастаноўкай «Іаланты», потым увасобіў «Травіяту» і «Яўгенія Анегіна».
Далей
Каментарыі (1)
|
Ягелоны заспявалі...
Уладзімір Кандрусевіч — адзін з аўтараў, якія тонка адчуваюць асаблівасць жанру. Бо патрабуюцца дынамічная драматургія, актуальныя тэмы і сюжэты. Але мюзікл не можа існаваць і без музычных «хітоў», яркага меладызму. Наяўнасцю такіх рыс вылучаліся папярэднія спектаклі кампазітара ў Музычным тэатры («Джулія» і «Шклянка вады»).
Далей
|
Жыццё ёсць камедыя!
Тэрыторыя камічнага ў нашым акадэмічным музычным мастацтве ніколі не была вялікай.
Далей
|
Няспынны драйв
Хоць па традыцыі мы і ўспрымаем Мінск як адзін з цэнтраў харэаграфічнага жыцця Беларусі, але вялікай колькасцю прэм’ер айчынных калектываў і пастаноўкамі гастралёраў не распешчаны.
Далей
|
Алег Хадоска
У кожным відзе мастацтва ёсць асобы, чые творы, новыя і ранейшыя, вызначаюць магчымы прафесійны ўзровень. На пэўнай культурнай тэрыторыі, у пэўнай краіне. Вызначаюць планку, да якой многія могуць і не дацягнуцца. Творчасць Алега Хадоскі цікавая тым, што кампазітар здатны такой прывіднай, няўлоўнай, ілюзорнай субстанцыяй, як музыка, перадаць светаадчуванне сучаснага чалавека.
Далей
Каментарыі (2)
|
Мікалай Дудчанка
Мікалая Дудчанку як харэографа ведаюць усе, хто хоць нейкім чынам звязаны з айчынным танцам. Разам з Валянцінай Гаявой ён быў стваральнікам знакамітага ансамбля «Харошкі». А яшчэ з’яўляўся балетмайстрам у «Бліскавіцы», выкладаў народна-сцэнічны танец у Беларускім харэаграфічным каледжы. Не меншае прызнанне зведаў і як рэжысёр масавых відовішчаў.
Далей
|
Раз-пораз выйграем. А бывае — наадварот...
Падводзіць вынікі музычнага года і прыемна, і карысна. Прыемна, бо, азіраючыся назад, з радасцю згадваеш імклівую і вірлівую чараду імпрэз. Калейдаскоп, у якім мільгаюць, змяняючы адно аднаго, фестывалі, прэм’еры, праекты, дэбюты, прэзентацыі, гастрольныя паказы.
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"