Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Таццяна МУШЫНСКАЯ ( 89 cт. ) |
Таццяна Гаўрылава.
Як найлепшым чынам прадставіць маю гераіню? Яна — прыгожая і рамантычная жанчына, чые партрэты можна разглядаць доўга і з асалодай. Далікатны і надзвычай выхаваны чалавек, стасункі з якім прыносяць радасць. Пэўна таму, што ўвасабляе рэдкі і амаль забыты грамадствам тып «тургенеўскай паненкі». Cалістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Уладальніца надзіва прыгожага і палётнага сапрана. Выканаўца вядучых роляў у прэм’ерах апошніх сезонаў — сярод іх былі Снягурка, Мікаэла, Чыа-чыа-сан, Ліу, Віялета, Джыльда, Ліза. Яркасць і прывабнасць гэтых вобразаў паспрыялі таму, што грамадскасць успрымае Таццяну Гаўрылаву як адну з самых значных асоб
нашай музычнай сцэны.
Далей
|
V Мінскі міжнародны Калядны оперны форум
Форум, які ладзіцца Нацыянальным тэатрам оперы і балета ў снежні, — магутнае і эфектнае завяршэнне музычнага года. Юбілейны праект сведчыць: яго чакаюць, паказы горача абмяркоўваюць, рэха яшчэ доўга гучыць у Інтэрнэце і на старонках СМІ. У гэтым нумары рэдакцыя змяшчае агляд фэсту і меркаванні крытыкаў з іншых краін, якія былі запрошаны ў Мінск.
Далей
Каментарыі (1)
|
З альтэрнатывай і без яе
Выдатна, што на апошняй прэміі сябрам журы не трэба было параўноўваць лялькі з операй, а балет з драмай. Бо меліся тры раздзелы: музычны, драматычны і лялечны; тры журы і па кожнай праграме асобных намінантаў. Музычная частка конкурсу аказалася нібыта не надта і вялікай — усяго чатыры спектаклі выйшлі на фінішны адрэзак.
Далей
|
Сучасныя і нямодныя героі Лопэ дэ Вега
Гэты спектакл можна разглядаць як міжнародны праект, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі чатырох краін. Як працяг супрацоўніцтва нашага тэатра з выдатнай балерынай сучаснасці Нінай Ананіяшвілі. Як харэаграфічнае ўвасабленне літаратурных твораў даўно мінулых часоў. Або як зварот да спадчыны Вахтанга Чабукіяні, аднаго з буйнейшых дзеячаў грузінскага і савецкага балетнага тэатра.
Далей
Каментарыі (3)
|
Канцэрт і канцэпт
Канцэртаў у Мінску ладзіцца безліч. Але далёка не ўсе вартыя таго, каб выдаткоўваць на іх каштоўны час свайго адзінага жыцця. Ёсць такія, на якіх даседзець на канца немагчыма (штосьці ўвесь час раздражняе). Ёсць такія, калі цішком збягаеш у час антракту (галоўнае, каб не ўбачыў той, хто запрашаў!).
Далей
|
У чым цыганскае шчасце?
«Як?! Зноў пра аперэтку?!» — скрывіць нос высакалобы эстэт. Па-першае, не пра аперэтку, а пра аперэту. Па-другое, музыка Штраўса — на ўсе часы, яго творы ставіліся і будуць ставіцца на сцэнах усяго свету.
Далей
|
Башмет. Версія дзявятая
Філарманічная восень у сталіцы звыкла становіцца святам інструментальнай музыкі. Прычына простая: на пачатку кастрычніка ў Мінску прайшоў ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Канцэрты ладзіліся ў Белдзяржфілармоніі і зале «Верхні горад». Сем эфектных і гучных праектаў з удзелам аркестраў і салістаў, якія прадстаўлялі дзевяць краін.
Далей
|
Тройка! Сямёрка... Туз?!
Напрыканцы сезона Нацыянальны тэатр оперыі балета паказаў новую работу — оперу «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага. Прэм’ера выклікала шмат эмоцый і меркаванняў, дыяпазон якіх надзіва вялікі — ад захаплення да разгубленасці і азадачанасці. Дыялог музыказнаўцы Алены Лісавайі музычнага крытыка Таццяны Мушынскай —
пацвярджэнне гэтага.
Далей
|
Што адбываецца «Пасля кветак»?
У гэтага музыкантанезвычайны лёс. Яна — кампазітар, піяністка і педагог — нарадзілася ў Мінску. Тут скончыла музычную вучэльню, паступіла ў Акадэмію музыкі. Апошнія дваццаць гадоў жыве і працуе ў Іспаніі. Там набыла вышэйшую музычную адукацыю. Сачыняе музыку, выступае як піяністка, выдае дыскі з уласнымі творамі. Удзельнічае ў міжнародных музычных праектах і перформансах. Выкладае ў кансерваторыі (Сonservatorio Profesional) у горадзе Мурсія. Напрыканцы лета Юлія з’явілася ў Мінску.
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"