Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Таццяна МУШЫНСКАЯ ( 89 cт. ) |
Балетнае лета ў Вялікім
Сёлета гэты фестываль ладзіўся трэці раз. Да яго прызвычаілася публіка, культурная грамадскасць, салісты свае і замежныя.
Далей
|
Егіпецкая феерыя? Не толькі...
Трапляеш на чарговую прэс-канферэнцыю перад прэм’ерай. Пастановачная брыгада шчыра дзякуе кіраўніцтву тэатра. Кіраўніцтва на ўсе лады хваліць пастаноўшчыкаў. А яны разам і паасобку — выканаўцаў. Мо нас чакае сустрэча з сапраўдным шэдэўрам? Сам спектакль такія эмоцыі звычайна зніжае або нават знішчае.
Далей
Каментарыі (2)
|
І «Пачатак», і працяг
Два досыць яркія праекты паказала нядаўна гімназія-каледж. Першы быў прэзентаваны на вучэбнай сцэне ўстановы і меў назву «Пачатак» (гэта фінал 4-га Агляду сучаснай харэагафіі). Другі — справаздачна-выпускны канцэрт — адбыўся на пляцоўцы Нацыянальнага тэатра оперы і балета.
Далей
|
Кацярына Алейнік
Калі гэтая маладая артыстка толькі распачынала прафесійную кар’еру, не думалася, што яна здолее так разгарнуцца. Хоць былі і перамогі на міжнародных конкурсах, і вядучыя партыі ў студэнцкіх спектаклях. Ды хапае выпадкаў, калі раннія трыумфы застаюцца самым значным момантам у біяграфіі. Т
Далей
|
Музейныя і музычныя ўражанні Осла і Бергена
Нарвегія ўражвае і здзіўляе. Велічнай прыгажосцю гор і фіёрдаў. Леднікамі і залівамі. Здольнасцю чалавека прыстасавацца да суровай прыроды. Тунэлямі, прабітымі ў гарах. Помнікамі мінулых стагоддзяў, якія захаваліся надзіва добра. Сучаснай архітэктурай. Павагай да свайго мінулага. Магчымасцю наблізіцца да разумення характару нацыянальных геніяў.
У нарвежскай сталіцы, як у кожным горадзе з багатай і даўняй гісторыяй, шмат прывабных культурных аб’ектаў, адмысловай архітэктуры. Парадная вуліца Карла Юхана. Каралеўскі палац і Кафедральны сабор. Будынак Нацыянальнага тэатра са скульптурамі драматургаў перад ім. Ратуша, дзе ўручаюцца Нобелеўскія прэміі міру. Замак Акерсхус, якому больш за 700 гадоў. Шмат можна распавядаць пра незабыўныя ўражанні, але з іх стракатага калейдаскопу я выбрала самыя яркія — Нарвежскі тэатр оперы і балета, Музей Ібсена, парк скульптур Вігеланда.
Далей
|
Музычныя і музейныя згадкі Барселоны
Можна верыць або не верыць у тэорыю перасялення душ. Але шмат гадоў мяне не пакідае адчуванне, што ў адным з мінулых жыццяў я насамрэч нарадзілася ў Іспаніі. Там жыла, магчыма, выступала ў вандроўнай трупе, дзе танцавалі фламенка. Чаму?
Далей
|
Пра што пяе душа?
Так сталася, што ў афішы Беларускай дзяржаўнай філармоніі на працягу літаральна дзесяці дзён пазначыліся ажно тры аўтарскія вечарыны айчынных кампазітараў. Сяргей Бугасаў, Ірына Пяткевіч, Эдуард Зарыцкі — прадстаўнікі розных пакаленняў, яны абіраюць розныя жанры і стылі, а іх творчыя набыткі выконваюцца рознымі калектывамі.
Далей
|
Калядны оперны форум
Міжнародны конкурс вакалістаў ладзіўся ў Мінску ўжо другі раз. Вельмі слушным здаецца рашэнне развесці паказ спектакляў з запрошанымі і беларускімі зоркамі і спаборніцтва спевакоў. Скончыўся конкурс, вядомыя ягоныя вынікі — і тады пачаўся форум. У заключным гала ўдзельнічалі госці з абсягаў СНД, Усходняй і Заходняй Еўропы, а таксама пераможцы апошняга і папярэдняга турніраў.
Далей
Каментарыі (2)
|
У сінтэзе гуку і выявы
Паслядоўна і мэтанакіравана Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча будуе беларускі рэпертуар. «Прасоўвае» самае яркае ў творчасці сучасных кампазітараў. Згадваюцца ажыццёўленыя сумесныя праекты з Ларысай Сімаковіч: у адных яна ўдзельнічала як кампазітар, у іншых — як рэжысёр. Не забываюцца і выступленні з аркестрам нашых лепшых цымбалістаў, прэзентаваныя ў праекце «Беларусы свету».
Далей
|
З антычнасці да «чорных дзірак»
Аляксандр Анісімаў умее здзіўляць. Разнастайнасцю і эксклюзіўнасцю праграм сімфанічнай музыкі. Канцэртным выкананнем опер. Увагай і павагай да опусаў айчынных аўтараў. Але сёлета Анісімаў здзівіў асабліва. Незвычайным праектам, паказаным на адкрыцці сезона. Сімфанічны марафон складаўся з двух канцэртаў. Першы, у 18.00, належаў да цыклу адукацыйных праграм для дзяцей і юнацтва, другі — у 19.30 — запрашаў на больш традыцыйную, але адметную праграму з сачыненнямі Міхала Клеафаса Агінскага, Фрэдэрыка Шапэна і кантатай «Карміна Бурана».
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"