Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Жана ЛАШКЕВІЧ ( 43 cт. ) |
Шматкрочча
Дзятва, якую збірае фэст, даўно збыла паблажлівы статус самадзейнікаў. Пакуль рэпертуар прафесійнага тэатра разжываецца творамі са школьнае праграмы, вучні бяруцца за Уільяма Шэкспіра альбо Льюіса Кэрала. Рыхтуючы гастролі, прафесійнікі замаўляюць мастаку дэкарацыю — каб змяшчалася ў заднім адсеку гастрольнага аўтобуса. Тым часам навучэнцы ператвараюць у дэкарацыі свае сцэнічныя строі, рэквізіт і нават парыкі. Прафесійны тэатр амаль пазбыўся травесці, а травесці школьнага ўзросту ўвасабляе натурыстага ўдаўца з няпростым характарам...
Далей
|
На прастрэл і на разрыў
Яшчэ за савецкім часам, калі кнігі Святланы Алексіевіч паблажліва называлі «магнітафоннай літатаратурай», з іх вынікала: нешта ў нашым жыцці не падлягае разуменню і дараванню. Наследуючы Аляхновічу, Салжаніцыну і Шаламаву, сціплая касета натавала «бясконцую колькасць чалавечых праўдаў» ад першай асобы. Каштоўнасць «магнітафоннай літаратуры» ўтварылі споведзі. У кнізе «Час second-hand (Развітанне з эпохай)» — споведзі постсавецкіх дзесяцігоддзяў.
Далей
|
Арт і гендар
З часоў Феспіда, які, дзякуючы Плутарху, застаўся ў гісторыі першым вядомым акцёрам, еўрапейскі тэатр быў не для жанчын. Стагоддзямі. Спачатку забаранялася яго наведваць. Потым — браць удзел у спектаклях. Эпохі абсалютызму і асветы дужа намагаліся нешта змяніць, і колькі часу таму нарэшце — у ХХ стагоддзі — сёе-тое змянілася!
Акрамя артыстаў і артыстак, сучасны тэатр займеў патрэбу ў процьме размаітых прафесій, традыцыйна ўважаных за нежаночыя, але кабеты паспяхова асвойталіся з імі. Аднак сумнеў, недавер і паблажлівасць — ці не першыя пачуцці, якімі часцяком сустракаюць жанчын-адмыслоўцаў на тэатральнай вытворчасці. Альбо яшчэ раней, падчас прафесійнага навучання? Калі жанчына ўпершыню сутыкаецца з імі? Як выпраўляе становішча? На гэтыя пытанні адказваюць дасведчаныя спецыялісткі розных тэатральных пакаленняў.
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"