Аўтары
Аўтар Святлана УЛАНОЎСКАЯ ( 20 cт. )Харэаграфія Красавік 2018г.
Навука + Танец
У Нясвіжы і Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы». Выступленні дакладчыкаў акрэслілі шырокую панараму тэматычных ракурсаў у асэнсаванні харэаграфічнага мастацтва — ад гісторыі нацыянальнага балета да перфарматыўных практык, ад актуальных пытанняў адукацыйнага працэсу да праблем крытыкі. Усё гэта дае цудоўную нагоду паразважаць пра сучасны стан танцавальнага мастацтва — у нас і за мяжой.
Далей
|
Студзень 2018г.
STATE OF MIND сучаснага танца
Танцавальная платформа — пакуль малавядомы ў нас, аднак адзін з шырока распаўсюджаных у сусветнай харэаграфічнай практыцы тыпаў фестываляў. Яго галоўнай адметнасцю з’яўляецца прэзентацыя шырокай публіцы новых танцавальных твораў з мэтай прасоўвання нацыянальных здабыткаў у міжнароднай прасторы.
Далей
|
Снежань 2016г.
Паміж мэйнстрымам і аўтарскім пошукам
Перад’юбілейная акалічнасць — сур’ёзная падстава для асэнсавання далейшых шляхоў развіцця як самога форуму, так і айчыннага contemporary dance. Старэйшы фэст сучаснага танца, IFMC з года ў год з’яўляецца не толькі стартавай пляцоўкай для маладых творцаў, але і задае арыенціры пошукаў у галіне сучаснай харэаграфіі.
Далей
|
Верасень 2016г.
Фестывалі сучаснага танца ў Чэхіі
Сёлета мне пашанцавала трапіць на два буйныя харэаграфічныя форумы -- XXII Чэшскую платформу танца (Прага) і VI Міжнародны фестываль AEROWAVES SPRING FORWARD (Пльзень). Кожны х фэстаў вызначаўся адметнай праграмай і стаў зрэзам найноўшых трэндаў у развіцці сontemporary dance
Далей
|
Чэрвень 2016г.
Даследаванне руху
У Беларускай акадэміі музыкі прайшоў вечар сучаснай харэаграфіі, прымеркаваны да Міжнароднага дня танца. Яго героем стаў Сяргей Мікель, студэнт «Майстэрні» прафесара Валянціна Елізар’ева, які шмат гадоў надае пільную ўвагу выхаванню маладых балетмайстраў.
Далей
|
Музыка Снежань 2017г.
Юбілеі, прэм'еры, фестывалі
Адыходзячы год выдаўся як ніколі багатым на харэаграфічныя падзеі. Найперш гэта дзівосны збег юбілеяў, важнейшы з якіх — 70-годдзе славутага харэографа Валянціна Елізар’ева.
Далей
|
Тэатр Лістапад 2017г.
Тэарт-2017
СУЧАСНАЕ ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА ФРАНЦЫІ — ПРАСТОРА ВОЛЬНЫХ ЭСТЭТЫЧНЫХ АРЫЕНЦІРАЎ, ДЗЕ ПАНЯЦЦЕ «СУЧАСНЫ ТАНЕЦ» СВЕДЧЫЦЬ НЕ ПРА ПРЫНАЛЕЖНАСЦЬ ДА ЯКОГА-НЕБУДЗЬ КІРУНКУ АБО СТЫЛЮ, А, ХУТЧЭЙ, АДЛЮСТРОЎВАЕ ПЭЎНУЮ ПАЗІЦЫЮ, СПОСАБ МЫСЛЕННЯ.
Далей
|
Тэма Снежань 2015г.
Сучасная беларуская харэаграфія
У 2006 годзе два беларускія пастаноўшчыкі Дзмітрый Залескі і Вольга Скварцова стварылі тэатр сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I». Гэта быў, бадай, самы паспяховы праект у айчынным contemporary dance. Дасягненнямі калектыву можна лічыць перамогу на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, выступленні на сцэне маскоўскага Вялікага тэатра і варшаўскай Нацыянальнай оперы. Сёння Дзмітрый і Вольга працуюць паасобку, а група перастала існаваць. Што адбываецца ў іх творчым жыцці і ў якім напрамку рухаецца кожны — пра гэта ды іншае гутаркі з харэографамі.
Далей
|
Артэфакты Красавік 2014г.
У фармаце «Work in progress»?
Другі адкрыты форум пластычных тэатраў Беларусі ладзіўся на дзвюх пляцоўках і доўжыўся шэсць дзён. У праграме ўпершыню быў прадстаўлены замежны «Teatr Formy» з Вроцлава (Польшча), колькасць беларускіх удзельнікаў пашырылася і ахапіла ўсе абласныя цэнтры.
Далей
|
Люты 2014г.
Латэнтны танец
Апошні па часе форум у Віцебску засведчыў, што contemporary dance, які на пачатку 1990-х лічыўся з’явай маргінальнай і быў вядомы вузкаму колу апантаных, сёння стаў легітымным і нават модным. Пра сваю далучанасць да сучаснага танца цяпер заяўляе ледзь не кожны калектыў, чыя дзейнасць выходзіць за рамкі акадэмічнага і народна-сцэнічнага кірункаў. Своеасаблівым індыкатарам пошукаў айчынных харэографаў у гэтай галіне стаў нацыянальны конкурс у межах IFMC.
Далей
|
Назад
|
|