Кінастудыю «Беларусьфільм» не адно дзесяцігоддзе ў кулуарах называлі «Партызанфільмам». У гэтай іроніі адлюстравалася не толькі колькасць стужак, але і пэўны стандарт ва ўвасабленні тэмы вайны. З канца 1940-х і да сярэдзіны 1980-х штогод выходзілі карціны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай. І кожнае новае пакаленне кінарэжысёраў вызначала сябе менавіта ў гэтай тэме.
На пачатку года «Летапіс», студыя дакументальных фільмаў, звычайна запрашае грамадскасць, крытыкаў і прэсу, каб паказаць стужкі, знятыя летась. Так здарылася і сёлета. Нават у невялікім прэс-рэлізе пазначаны новы кірунак аб’яднання: «павелічэнне працягласці фільмаў», «пераход ад пэўнага фармату да дыктату матэрыялу».