ЖЫВЫЯ СТАРОНКІ ПАМЯЦІ
Філарманічны праект «Жоўтыя зоркі» прысвечаны памяці ахвяр Халакосту, і фестываль «Пакуль не ідуць цітры» памяці піяністкі Алены Цагалка — чаканыя музычныя падзеі, да якіх задоўга рыхтуюцца па розныя бакі сцэны. Арганізатарка гэтых праектаў Ганна Лянькова на працягу года збірае музыкантаў, прадумвае ідэю-канцэпцыю, вырашае няпростыя менеджарскія задачы. Для выканаўцаў, удзельнікаў канцэртаў заўсёды ёсць новыя партытуры, прэм’ерныя опусы. Ну і, вядома, для нас, гледачоў, гэта доўгачаканы час паглыблення ў творчы працэс, разважанне-дыялог на тэму вечнасці і актуальнасці.
Далей