Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Дзядзька Гена — гумарыст і франт
На сцэну Купалаўскага тэатра народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў выходзіць ужо 62 гады! За гэты час змяніліся пакаленні ўнутры тэатра і эпохі за яго сценамі. Генадзь Сцяпанавіч жа працягвае з гумарам глядзець на жыццё, зачароўваць калег і сяброў не толькі сваімі творчымі працамі, але і іранічнымі байкамі. У гэтым змаглі пераканацца ўсе, хто прыйшоў на творчую сустрэчу са слынным “дзядзькам Генам”.
Далей
|
Беларускія крылы над грузінскай сцэнай
Сёння словы Яна Баршчэўскага загучаць у сталіцы Грузіі. На малой сцэне Тбіліскага ТЮГа імя Надара Думбадзэ мастацкі кіраўнік беларускага ТЮГа Уладзімір Савіцкі выпускае прэм’еру па апавяданні беларускага і польскага пісьменніка “Белая сарока”.
Далей
|
Авантуры не аднаго дня
У здымачнай каманды айчыннай кінастужкі “Авантуры Пранціша Вырвіча” па аднайменным рамане Людмілы Рублеўскай не праходзіць і дня без прыгодаў. Сакавіцкае надвор’е пераменлівае: сёння снег валіць, заўтра дождж лье… То штармавое папярэджанне, то амаль летняе сонца, аднак магчымасці чакаць няма — усяго чатыры месяцы адведзена на актыўныя здымкі. Кіно з нацыянальным характарам плануюць паказаць ужо напрыканцы года. Журналісты “К” выправіліся на натурную пляцоўку “Беларусьфільма” пад Смалявічы, каб паназіраць за паўстаннем гістарычнай стужкі, на якую ўскладаюць надзеі і кінематаграфісты, і гледачы.
Далей
|
“Кіно здымаюць тут. Кіно жыве тут”
— Гэтыя словы, якія з’явіліся ў промароліку “Беларусьфільма”, пакрысе становяцца слоганам Нацыянальнай кінастудыі. Яна мэтанакіравана ідзе да ператварэння ў кінакластар, што аб’ядноўвае розных прадстаўнікоў кінаіндустрыі, — такімі словамі распачаў сваё выступленне генеральны дырэктар установы Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ.
Далей
|
Тэатр у кантакце з публікай
У кастрычніку Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адзначыць 75-годдзе з дня заснавання. Генеральны дырэктар установы Вячаслаў ГАРБУЗАЎ упэўнены: яна становіцца цэнтрам прыцягнення культурнай грамадскасці горада.
Далей
|
“Плюс” у афішы — “мінус” для публікі
Тэлефануе сяброўка, каб падзяліцца радаснай навіной: яна вырашыла далучыць свайго двухгодку да тэатральнага мастацтва, таму набыла квіткі ў Тэатр лялек. На “Малога і Карлсана”. Пытаю, навошта пачынаць знаёмства з пастаноўкі, разлічанай на дзяцей з пяцігадовага ўзросту. Прыяцелька спасылаецца на афішу: “Дык напісана ж “0+”!” Тут ужо я хапаюся за галаву.
Далей
|
Тэатральная тусоўка ад 9 да 17
25 сакавіка ў сталіцы распачнецца V Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум “Крокі”. Ён збярэ калектывы школ мастацтваў і ўстаноў культуры з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Эстоніі. Пра новыя гарызонты фестывалю аглядальніку “К” распавяла прадстаўнік дырэкцыі форуму, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзіцячай школы мастацтваў № 2 горада Мінска Людміла СЕМІЖОН.
Далей
|
Адваротны бок Тадж-Махала
Аляксандр Янушкевіч любіць адшукаць для пастаноўкі што-небудзь гэтакае, каб узарваць прастору нязвыклым літаратурным сюжэтам. У сакавіку ён прапанаваў сталічнай публіцы страву, вартую гурманаў: на новай пляцоўцы культурнага хаба Ок16 граюць “Вартавыя Тадж-Махала”. Гэты твор фіналіста Пулітцараўскай прэміі Раджыва Джозэфа ў 2016 годзе быў прызнаны найлепшай новай п’есай па версіі Off-Broadway Theater Awards. У мінімалістычнай прасторы лаканічнымі мазкамі рэжысёр стварыў рэалістычную гісторыю пра тое, як за прыгожым фасадам высакародных слоў надзвычай часта хаваецца багна бесчалавечных учынкаў.
Далей
|
Мроі і рэальнасць вучэбнага тэатра
Ці можна вырасціць алімпійскага чэмпіёна па плаванні, перадаючы сакрэты тэхнікі ў басейне без вады? Такія асацыяцыі з’яўляюцца, калі ў чарговы раз безвынікова імкнешся даведацца пра лёс вучэбнага тэатра Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Галоўны корпус БДАМ, у якім і знаходзіцца вядомая гораду сцэна, студэнты даўно абжылі пасля рамонту. Аднак Тэатр-студыя імя Еўсцігнея Міровіча вось ужо дзевяць гадоў як недаступная будучым акцёрам і рэжысёрам.
Далей
|
Дванаццаць далоняў падтрымліваюць мару
Сёлетнюю вясну студэнтка аддзялення кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга СТАРЦАВА чакала з асаблівым хваляваннем: лічаныя месяцы засталіся да абароны дыплома. Дзяржаўнай камісіі яна прадставіць аркестравы твор з адпаведнай свайму светапогляду назвай “Трыумф жыцця”.
Далей
Каментарыі (26)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"