Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Соцыум № 43 / 1430 за 2019-10-26
Локіс з мабілай, або Ці ўзрыхліць “Культыватар” глебу для турызму?
Не так даўно ў мястэчку Лынтупы з’явілася скульптурнае ўвасабленне легендарнага насельніка тых краёў. Гісторыя, вартая хаця б кароткага пераказу. Краязнаўца Алесь Гарбуль некалі выказаў гіпотэзу, што герой навелы Праспера Мэрымэ “Локіс” паходзіць менавіта з гэтых краёў. Актывісты культурнага цэнтра “Культыватар” разам з мясцовымі ўладамі правялі сёлета першы ў Беларусі фэст эксперыментальнай керамікі “Дым”. Яго кульмінацыяй стала вогненнае шоу з апальваннем глінянага Локіса (пярэварацень гэтым разам прыняў аблічча сучаснага фацэта з “мабілай”). А памежнікі, убачыўшы тое, што атрымалася ў керамістаў, адразу загарэліся жаданнем упрыгожыць скульптурай сваю заставу.
Дзіўны суплёт абставінаў і кантэкстаў? Або эфект сінэргіі, здатны спарадзіць тую энергію, якая і можа абудзіць ужо амаль заснулы край?
Пра амбітныя праекты, датычныя яго пераўвасаблення, мы пісалі ўжо неаднойчы. Выпадкова апынуўшыся нядаўна ў тых мясцінах, вырашыў пацікавіцца, што ж змянілася там за апошні час.
Далей
|
№ 38 / 1425 за 2019-09-21
Ці стане бортніцтва “беларускай ёгай”?
Яшчэ ўчора пра традыцыі ляснога бортніцтва не ведаў ніхто (варта адзначыць, што “К” звярнулася да гэтай тэмы адной з першых), а ўжо заўтра пра іх, верагодна, дазнаюцца не раўнуючы ўсе. У наступным годзе традыцыя, што бытуе на глухім ускрайку Беларусі, мае шансы атрымаць статус элемента культурнай спадчыны чалавецва. А любы наш “прарыў” у спіс UNESCO выклікае цалкам апраўданы ажыятаж.
Аднак ці не стане шырокае прызнанне сконам патаемнага аўтэнтычнага ўмельства?
Як “прасоўваць” свае культурныя феномены на сусветны ўзровень, і што рабіць пасля
таго, як гэта атрымалася? Такія няпростыя пытанні мы абмяркоўвалі з прадстаўніком
Беларусі ў Міжурадавым камітэце UNESCO Алай СТАШКЕВІЧ і ініцыятарам намінацыі,
бортнікам ХХІ стагоддзя Іванам ВОСІПАВЫМ.
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
Не прагнеш эфекта “ваў”
Не раз мне казалі: чым далей ты жывеш, тым марудней адчуваецца час. Не магу з гэтым пагадзіцца. Прынамсі, тут і цяпер. У Мінску час ідзе неяк ажно занадта ўжо хутка. Я вось не так даўно і жыву, але цудоўна памятаю, як выглядаў гадоў -наццаць таму Верхні горад, і як на Кастрычніцкай за ўвесь суботні вечар можна было не сустрэць ні душы.
Усё змянілася літаральна вокамгненна, быццам фея махнула чароўнай палачкай. Тэхналогіі, незлічоныя прапановы індустрыі забаў, звыклы для мегаполіса рэкламны гул… Урэшце, мы настолькі хутка прызвычайваемся да несупынных зменаў, што развучваемся здзіўляцца.
І на такім тле нават цяжка ўцяміць, якім павінна быць мастацтва, каб мець права называцца перадавым — так бы мовіць, у авангардзе. І ці трэба яму наогул такім быць?
Далей
|
№ 33 / 1420 за 2019-08-17
Ёсць пасіянарый — ёсць прагрэс…
Лета — найлепшы час для валанцёрскіх ініцыятыў па захаванні тых ці іншых аб’ектаў спадчыны. Іх лік два гады таму папоўніла колішняя сядзіба Храптовічаў у Шчорсах — і здарылася гэта, як падаецца, вельмі своечасова. Бо дасюль маёнтак паволі працягвае руйнавацца, паколькі ўсе папярэднія спробы распачаць ягонае адраджэнне вялікага плёну не займелі. Ці атрымаецца гэтым разам?
Далей
|
art-блог № 40 / 1427 за 2019-10-05
У штучным сэрцы селі батарэйкі
Па шчырасці, ідэя першай у сучаснай гісторыі Беларусі міжнароднай арт-рэзідэнцыі (пра яе мы пісалі яшчэ ў маі) выклікала ў мяне пэўны скепсіс. Прызначыць ейным куратарам мастака па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі — гэта, вядома, прыкольна. І цалкам у рамках творчай практыкі цудоўнага расійкага аўтара Сяргея Катрана (у дадзеным выпадку ён называе сябе адно распарадчыкам волі згаданага мастака). Але ці магчыма распаўсюдзіць споры таго грыба па наваколлі, прышчапіць яго на іншую глебу?
Далей
|
аКно ў свет № 39 / 1426 за 2019-09-28
Эфект дэжа вю
Мяркуючы па водгуках замежных турыстаў, Беларусь умее і можа здзіўляць, прычым, прыемна. А вось замежжа з кожнай маёй выправай здзіўляе ўсё меней. Так здарылася і гэтым разам, калі дзякуючы праграме Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі група беларускіх журналістаў і дзеячаў культуры змагла азнаёміцца з культурнымі ландшафтамі цяперашняй Нямеччыны. Мы лішні раз пераканаліся, што прэзентаваць краіну могуць не толькі вылізаныя да бляску адметнасці цэнтральных вуліц, але і лофтавыя задворкі, пераўтвораныя ў цікавыя арт-пляцоўкі. Зрэшты, не тое каб у нас нехта ў гэтым сумняваўся…
Далей
|
Ёсць пытанне ! № 36 / 1423 за 2019-09-07
Мы таксама гралі ў гэтым гурце
Спрэчкі адносна нацыянальнай прыналежнасці дзеячаў эпохі ВКЛ і асабліва Рэчы Паспалітай то ўспыхваюць з шалёнай сілай (як не так даўно было ў выпадку з Тадэвушам Касцюшкам), то заціхаюць — каб неўзабаве ізноў вярэдзіць глузды. І нікуды ад іх не падзецца. Галоўнае, каб у іх нараджалася ісціна — а не толькі эмоцыі.
Зразумела, для многіх нашых чытачоў тая палеміка мае практычнае вымярэнне. Бібліятэкар або музейшчык задаецца пытаннем: ці трэба мне ў сваёй працы надаваць увагу папулярызацыі тых імёнаў, якія звязаныя з нашай зямлёй, але пісалі, напрыклад, па-польску? Давайце пра гэта паразважаем.
Далей
|
Раскадроўка № 35 / 1422 за 2019-08-31
Геній на матацыкле
…Кантрольна-прапускны пункт на сакрэтны аб’ект стратэгічнай важнасці выглядае так, як і мае быць. Жалезная брама, высокі паркан, суворыя людзі ў блакітных фуражках спыняюць на ўездзе “Победу”, каб праверыць у яе пасажыраў дакументы. І тут раптам на даляглядзе з’яўляецца сучасны мікраўтобус, які рушыць у гараж па суседстве. “Стоп, камера!” — крычыць рэжысёр. Трэба пачакаць, пакуль эпохі раз’едуцца, а потым — яшчэ адзін дубль.
У такіх варунках і адбываліся здымкі фільма пра Якава Зяльдовіча — чарговага героя маштабнага праекта “100 імён Беларусі”, які ўжо некалькі гадоў (ды, на жаль, дасюль яшчэ нерэгулярна) пастаўляе на нашы тэлеэкраны студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Навука вакол нас”. Прычым робіць гэта зусім не з галівудскімі бюджэтамі — што, зрэшты, і спараджае нямала падобных да апісанага вышэй казусаў, цікавых для старонняга назіральніка.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 33 / 1420 за 2019-08-17
Юрый ІВАНОЎ: “Ён зірнуў на мяне — і я паспеў ухапіць гэты момант”
Легендарнаму фатографу Юрыю ІВАНОВУ, якога мы маем маральнае права з гонарам назваць “вечным культураўцам”, не так даўно споўнілася 80. Напярэдадні юбілею СМІ літаральна стракацелі інтэрв’ю з ім. Але мы, шчыра павіншаваўшы шаноўнага калегу, вырашылі наўмысна адкласці гутарку на пазнейшы час — каб атрымалася яна не “дацкай”, а праблемнай, не “паднагоднай”, але актуальнай заўсёды. Балазе, вечных праблем у фатаграфіі хапае.
Далей
|
Дзяжурны па нумары № 32 / 1419 за 2019-08-10
Музей ва ўласным двары
Днямі па дарозе дадому без дай-прычыны завітаў у Асмалоўку. Наогул, люблю туды завітваць цягам вось ужо многіх гадоў. Ціха, атмасферна. І вечарам там зазвычай — ні душы. Гэта мне нават падабаецца, а вось іншым — мяркуючы па ўсім, не надта.
Пакуль што мантра пра турыстычны патэнцыял гэтага ўтульнага раёнчыка, якая доўгі час несупынна вымаўляецца ўсімі “неабыякавымі грамадзянамі”, турыстаў Асмалоўцы не дадала. Яно зразумела: на сёння ім там проста няма чаго рабіць.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 60
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|