Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Асоба і час № 18 / 1457 за 2020-05-02
Эмбіентны перформанс як план “Б”
Кіраўнік пластычнага тэатра InZhest Вячаслаў Іназемцаў, які здаецца вечна маладым праз сваю творчую ва ўсіх сэнсах слова пластычнасць, непрадказальнасць і здольнасць да трансфармацыі, не так даўно нечакана для ўсіх дасягнуў шасцідзесяці гадоў — прынамсі, паводле пашпарта. З гэтай нагоды 21 красавіка ў мінскім Палацы чыгуначнікаў была запланаваная вялікая дзея. Калектыў рыхтаваўся да яе ледзь не палову года, але… ход агульных падзей аказаўся куды больш непрадказальным за любы спектакль.
Як і з мінулым “Генэзісам” — ён шматкроць пераносіўся па розных прычынах і ўрэшце быў паказаны ўсяго пару разоў, — тэатру ізноў не пашчасціла з абставінамі. І тым не меней, імпрэза ў запланаваны дзень адбылася…
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 16 / 1455 за 2020-04-18
Мара “Х” і небяспечны паркур
Пра колішнюю сядзібу Хмараў у вёсцы Сёмкава, што зусім блізка ад МКАД, мне даводзілася пісаць ужо двойчы. Першы раз з аптымізмам — тады маёнтак, ад велічы якога засталіся адно ўспаміны, займеў дбайнага гаспадара ды пачаў адраджацца. Другі з трывогай — калі той гаспадар па незалежных ад тэмы аховы спадчыны прычынах быў вымушаны пакінуць аб’ект, і ён ізноў стаў “нічыйным”. Але кожнага разу мой артыкул вянчала абнадзейваючае шматкроп’е.
Пабываў там надоечы. Што ж змянілася за прамінулы час? Ды асабліва нічога. Ну, хіба яшчэ пару соцень цаглін выпала і з без таго ўжо павышчарбленых муроў, збудаваных колісь знакамітым у нас архітэктарам Карла Спампані.
Лёс сядзібы дасюль няпэўны нават у перспектыве. А вось комплекс мер “першай медыцынскай дапамогі”, які дазволіць лядашчым руінам дажыць да “светлай пары адраджэння”, спакваля (хай і не адразу) выпрацоўваецца. Што прыемна, робіцца гэта сумеснымі намаганнямі мясцовых уладаў і тых простых жыхароў Сёмкава, якім хацелася б выходзіць на вечаровы шпацыр па “беларускім Версалі”, а не па грамадскім сметніку.
Далей
|
Соцыум № 14 / 1453 за 2020-04-04
“Сонца” адхілілі, “Полымя” не прынялі?
Станцыя метро “Кавальская слабада”, размешчаная ў звычайным для Мінска “спальніку”, будзе куды больш насычаная арт-аб’ектамі за тры свае “сястрычкі”. У апошніх прадугледжаны толькі паасобныя скульптуры, тут жа — цэлая канцэпцыя мастацкага аздаблення, якая ахоплівае абодва ўзроўні станцыі. Выканаў яго ў самых розных тэхніках аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Вайніцкага, які гэтым разам выступіў не толькі скульптарам, але і куратарам ды ініцыятарам.
Аднак не ўсё з задуманага ўдалося рэалізаваць. Ужо на даволі позняй стадыі — літаральна за паўгода да здачы — паміж архітэктарамі і мастакамі ўзніклі рознагалоссі. Зрэшты, пра ўсё па парадку.
Далей
|
№ 11 / 1450 за 2020-03-14
Выбірайце выразы!
На мінулым тыдні зацягнуты на многія гады працэс рэканструкцыі Старога замка ў Гродне прайшоў сімвалічную веху: на брамнай вежы ўсталявалі купал. У Сеціве яго з’яўленне выклікала бурлівую рэакцыю. Нехта падыходзіў да справы як тонкі эстэт, нехта “тапіў за аўтэнтыку”. На эпітэты некаторыя крытыкі не скупіліся: “архітэктурныя фантазіі”, “чужародны элемент”… чаго там толькі не было! Зрэшты, разносіць у шматкі рэстаўрацыйныя праекты ў нас ужо стала завядзёнкай. Нават закінутыя помнікі, якія вось-вось разваляцца, не выклікаюць столькі эмоцый. Такі вось парадокс.
Далей
|
№ 9 / 1448 за 2020-02-29
Інтэрвенцыя сучаснай скульптуры ў падземцы, або Час пік у метро
Большую частку майстэрні скульптара Аляксандра ШАППО сёння займае пенапластавы трохкутнік даўжынёй амаль у чатыры метры. Зусім хутка гэтая мадэль пераўвасобіцца ў сілумінавы аб’ект “Дрэва дарог”, які будзе ўсталяваны на платформе новай станцыі метро “Вакзальная”. Ідэйны лейтматыў ейнага візуальнага рашэння лагічны і відавочны — калі вакзал, значыць шлях. Ну, а далей ужо кожны хай сам вырашае, шлях куды і ў якім сэнсе: метафарычным або пад Маладзечна на лецішча.
Хуткае з’яўленне чатырох новых станцый спрычыніцца да сапраўднай інтэрвенцыі сучасных скульптур у гарадскую прастору: здаецца, так шмат у адначассе іх ніколі ў нас не з’яўлялася. Таму працягваем знаёміць з тымі творамі, якія неўзабаве ўбачаць — і, будзем спадзявацца, ацэняць — многія тысячы пасажыраў.
Далей
|
№ 8 / 1447 за 2020-02-22
Не “проста старыя кнігі”…
Гэтымі днямі ў СМІ ўжо ў каторы раз абмяркоўвалася тэма рэстытуцыі вывезеных за межы Беларусі культурных каштоўнасцяў. Нічога новага пачуць не давялося, а зробленыя ў выніку высновы былі звыкла маласуцяшальнымі. Маўляў, ніхто нам ужо цяпер нічога не аддасць... І раптам, бы першая вясновая маланка, прагрымела навіна пра вяртанне ў Беларусь некалькіх кніг з легендарнай бібліятэкі Храптовічаў. Сюжэт гэты настолькі пазітыўны, што нават апошні песіміст здатны зноў займець веру ў жыццё! Ці часта так здараецца, каб ініцыятыва сыходзіла ад таго, чыім набыткам сталі вывезенныя з нашых земляў каштоўнасці? Зрэшты, як мы зараз пераканаемся, пра пасіўнасць атрымальнікаў у дадзеным выпадку казаць ніяк не выпадае…
Далей
|
№ 5 / 1444 за 2020-02-01
Падземнае сонца транспартных артэрый
Да Дня незалежнасці Беларусі жыхары сталіцы і яе шматлікія госці атрымаюць каштоўны падарунак: плануецца адкрыццё першых чатырох станцый новай лініі метро. Апрача першаснай, чыста транспартнай функцыі, яны будуць мець і дадатковую — эстэтычную. Менавіта пра яе мы плануем распавесці ў цыкле артыкулаў, прысвечаных мастацкаму вобразу тых платформаў і вестыбюляў, па якіх многія з нас неўзабаве пачнуць спяшацца на працу.
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
Альтэрнатывы “экскаватарнай археалогіі”
Тэма археалагічнай спадчыны апошнім часам несупынна прыцягвае ўвагу СМІ — ды, на жаль, зусім не з нагоды сенсацыйных адкрыццяў. Інцыдэнт у ваколіцах Гальшанскага замка, дзе “экскаватарным метадам” былі выяўленыя (і пашкоджаныя) старыя пахаванні, літаральна праз пару тыдняў бадай паўтарыўся ў Слуцку — падчас будаўніцтва супермаркета на тэрыторыі Ніжняга замка. У абодвух выпадках умяшальніцтва грамадскасці, а затым і Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паўплывала на ход падзей і спыніла працы. Але асадак, так бы мовіць, застаўся.
Пра тое, як палепшыць стан рэчаў у галіне, пра ўвагу да якой з боку дзяржавы сведчыць хаця б прыняцце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у снежні 2015 года адмысловага Указа № 485, мы вырашыліі запытацца ў кампетэнтных экспертаў. Першым з іх запрасілі да гутаркі Ігара ЧАРНЯЎСКАГА. Думаецца, выбар зразумелы: археолаг, які шмат гадоў адпрацаваў начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры краіны, ведае гэтую праблематыку з розных бакоў — як юрыдычнага, так і практычнага.
Далей
|
Дзяжурны па нумары № 14 / 1453 за 2020-04-04
Добраўпарадкаванне па метадзе Герастрата
Пытанне, што рабіць з занядбанымі ды незапатрабаванымі помнікамі спадчыны, даўно муляе мозг людзям неабыякавым. Кіраўнік адной з гаспадарак на Мёршчыне прапанаваў просты адказ — узяў ды зруйнаваў неагатычную стайню 1907 года, якая вісела ў яго на балансе. Няма стайні — няма і праблемы! І стаў героем: пра ягоны ўчынак напісана ўжо з добры тузін выданняў. Праўда, у каментарыях гэтага кіраўніка зазвычай параўноўвалі з Герастратам. Зрэшты, той акурат хацеў патрапіць у аналы гісторыі — і ў яго атрымалася…
Далей
|
аКно ў свет № 13 / 1452 за 2020-03-28
Музей капіталістычнага рэалізму
Парадаксальна, аднак менавіта ў цяперашні час, калі пандэмія не толькі аднавіла ўсе еўрапейскія межы, але і пераўтварыла іх у сапраўдныя “жалезныя заслоны”, у Мінску праходзіць неверагодны па сваіх маштабах замежны культурны праект. Рэтраспектыва “Шляхі нямецкага мастацтва”, якая ставіць за мэту адлюстраваць арт-працэс у Германіі апошняй паловы ХХ стагоддзя, прыбыла да нас на чатырох фурах: яе агульная вага — нешта каля 16 тон! Чатыры сотні твораў 111 мастакоў з падлогі да столі запоўнілі найбуйнешую выставачную залу сталіцы — Палац мастацтва. Дый справа, вядома, не толькі ў аб’ёмах.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 60
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|