Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Фоталетапіс № 19 / 1510 за 2021-05-09
Твары Перамогі. Не забыць…
Усё даўней ад нас вайна, усё болей гадоў Перамозе, усё меней тых, хто за яе змагаўся. Не забыць — імёны, подзвігі, твары… Фотапраект Яўгена Залужнага “Апошні прызыў” з партрэтамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны стаў і актам удзячнасці, і адлюстраваннем часу, і мастацкай з’явай. “Для мяне гэта не проста твары, а нават і лікі людзей, біяграфіямі і жыццямі каторых Бог вяршыў Гісторыю”, — гаворыць мінскі фатограф. Пачаўся праект яшчэ ў 2010-м, а не скончаны, можна сказаць, і дагэтуль — аўтар па-ранейшаму заклікае, запрашае ўсіх ветэранаў, каб стварыць ім у падарунак якасныя прафесійныя партрэты, што захаваюцца і для гісторыі, і для памяці нашчадкаў.
Далей
|
"К" інфармуе № 18 / 1509 за 2021-05-01
Легендарная “дыверсія Крыловіча” як сюжэт для кіно
У цэнтры Асіповічаў на чыгуначнай станцыі можна ўбачыць бюст Фёдара Крыловіча, героя-падпольшчыка, які ў часы вайны здзейсніў самую буйную ў сусветнай ваеннай гісторыі наземную транспартную дыверсію — летам 1943 года на асіповіцкім чыгуначным узле знішчыў 5 паравозаў і 4 эшалоны з боепрыпасамі, сярод якіх былі і танкі “Тыгр” і “Пантэра”. Імем Крыловіча названыя вуліцы ў Мінску і Асіповічах. Легендарная дыверсія, не маючая аналагаў, і лёс беларускага героя, чый подзвіг доўгія гады не быў адзначаны належна, пакладзены ў аснову сюжэта новай стужкі “Лёс дыверсанта” сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і расійскай студыі “Алена”. Рэспубліканская прэм’ера фільма адбылася 29 красавіка, “Лёс дыверсанта” — у кінапракаце па Беларусі.
Далей
|
Крытычная маса № 18 / 1509 за 2021-05-01
Каб не наступаць на граблі
Кажуць, няма горш, як чакаць, а потым даганяць. Між тым здараецца такое даволі часта і ў побыце, і на ўзроўні грамадскіх з’яў, і ў дачыненні падзей і працэсаў, якія маюць статус гістарычных. Замарудзіўся на старце, пабег не той дарожкай, а потым вымушаны рваць жылы, каб выбіцца з аўтсайдэраў, наблізіцца да групы лідараў. З такіх пазіцый можна разглядаць і гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва ў мінулым і бягучым стагоддзі. І нічога крыўднага ў гэтым няма. Здараецца ўсялякае, галоўнае з мінулага правільныя высновы зрабіць і зноў не наступаць на граблі.
Пачынаючы з 30-х гадоў беларускае ды савецкае выяўленчае мастацтва ўвогуле было загнанае ў рэзервацыю “сацыялістычнага рэалізму”, закрытую ад вялікага свету, ад знешніх уплываў. Прынамсі, у скульптуры, пра якую ідзе гаворка на гэтым развароце, ад згаданага часу і аж да скасавання СССР бязмежна панаваў афіцыйна ўхвалены неакласіцызм. Крок ўлева, крок управа ад зацверджанай лініі маглі стаць для творцы фатальнымі ці, самае малое, — грунтоўна ўскладніць ягонае жыццё. Так што адсталі мы ад “групы лідараў” на дзесяцігоддзі, і сёння, як сведчыць Фэстываль скульптуры ў Мінску, шчыруем, каб да яе наблізіцца. Пры гэтым праходзім стадыі, якія для іншых даўно сталі гісторыяй. Для нас жа гэта навацыі. Зрэшты, у кожнага свой шлях… Даем слова творцам, адзначаным як лепшыя ў чатырох намінацыях фестывалю.
Далей
|
Prof-партфоліа № 17 / 1508 за 2021-04-24
Браслаўская сям’я ўладароў гліны і саломкі
Унікальны кераміст, носьбіт традыцыі спіральнага саломапляцення, майстар вырабаваў з бяросты, майстар народных сувеніраў… Гэта не адзін чалавек, а цэлая творчая сям’я з Браслава, якая красавіцкімі днямі ўпершыню зладзіла сваю агульную сямейную выставу “Разам”. Выстава прайшла ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Сонца саламяных вырабаў Элеаноры Зінкевіч злучылася са змрокам стагоддзяў гістарычнай керамікі Валерыя Зінкевіча, цеплынёй бярозавай кары твораў Людмілы Шчапіла і надзённасцю фотакалажаў Анастасіі Ястраб. У Браславе сямейную пару Зінкевічаў ведае кожны, каму цікавая народная творчасць, бо гэта не проста майстры, але і настаўнікі, даследчыкі, арганізатары фестываляў — сапраўдныя энтузіясты сваёй справы. Летам выстава
“Разам” будзе экспанавацца ў Браславе.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 16 / 1507 за 2021-04-17
Чалавек, які любіць
Гэты мінскі фатограф за мінулыя гадоў пяць аб’ездзіў усю Беларусь, стварыў проста летапіс традыцыйных беларускіх свят і абрадаў, зафіксаваў многае з таго, што набыло і набывае ў нас статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. І прыгожыя фотаальбомы, і навуковыя, і асветніцкія выданні — усе з фатаграфіямі Альфрэда Мікуса. Стаж у гэтай прафесіі ў параўнанні з мэтрамі ў яго і не такі вялікі, усяго гадоў дзесяць. Але ж і перамог на прэстыжных міжнародных конкурсах ужо больш за многіх — а прынеслі іх якраз работы, створаныя ў беларускай глыбінцы. Як знайшлася “свая” тэма, чаму атрымліваецца здымаць такіх прыгожых людзей, пры чым тут любоў — гутарым з вядомым майстрам.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
Без пафасу пра нетыповага мастака
Летась Беларусь на дзяржаўным узроўні святкавала 100-годдзе мастацкага аб’яднання УНОВИС. Паверыць у такое яшчэ з дзясятак гадоў таму было проста немагчыма — настолькі трывала тая віцебская гісторыя ў нашай краіне была забытая, цікавіліся ёй толькі вузкія спецыялісты. У 2018-м у гістарычным будынку быў адкрыты новы крэатыўны Музей гісторыі Віцебскага мастацкага вучылішча, а калектыў музея неўзабаве атрымаў за яго пачэсную прэмію. Усё гэта не магло б адбыцца без мастака Андрэя ДУХОЎНІКАВА — дырэктара Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, які прыдумваў, арганізоўваў, прабіваў, заахвочваў, знаходзіў грошы і партнёраў… На гэтай пасадзе ён працуе 10 гадоў, але ў творчым асяроддзі Віцебска быў вядомы і раней — выкладаў у мастацкай гімназіі, радаваў уласнымі выставамі, арганізоўваў цікавыя агульныя праекты, ізноў жа — прыдумваў, заахвочваў, дасягаў выніку. Апошнімі гадамі прозвішча Андрэя Духоўнікава гучыць пастаянна. Але ж пра самога чалавека, пра самога мастака
і не так многа вядома. Рэдкі выпадак, калі размова з Андрэем Духоўнікавым будзе не толькі пра УНОВИС, Шагала і Малевіча.
Далей
|
№ 14 / 1505 за 2021-04-03
Кіч як эдэм вакол сябе
Слова “кіч” у мастацкім асяроддзі звыкла мае негатыўнае адценне. Але ўсе мы бачым і сутыкаемся з ім ледзь не кожны дзень — бо ён жыве не толькі на карцінах, але і ў публічнай прасторы, на нашых вуліцах і ў дварах. Даследчыкамі гэтая з’ява часта ігнаруецца як “немастацтва”, пры тым што займае яна даволі значнае месца ў культуры. І пры тым, што “не заўсёды да яе варта ставіцца выключна негатыўна”, — лічыць аўтар кнігі “Кіч у мастацкай культуры Беларусі” Дар’я БУНЕЕВА. Кніга неўзабаве мае выйсці — гэта будзе практычна першая вялікая работа па даследаванні кіча ў нашай краіне. Разам з аўтарам — мастаком і мастацтвазнаўцам Дар’яй Бунеевай — мы анансуем выданне і гаворым пра розныя віды мастацкага кіча.
Далей
|
Афіша "К" № 15 / 1506 за 2021-04-10
Фестывальны шлях “Маладзечна”
ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021” пройдзе 11—12 чэрвеня на базе Летняга амфітэатра і Палаца культуры Маладзечна, іншых устаноў горада і раёна. Традыцыйна яго галоўнай падзеяй стане Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Канцэрт-адкрыццё будзе прысвечаны творчасці кампазітара Ігара Паліводы.
Далей
|
Погляд з XXI стагоддзя № 14 / 1505 за 2021-04-03
Кінаплакаты — сведкі часу
У першы летні месяц 2021-га спаўняецца 80 гадоў ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня Дзень памяці і смутку аб’яднае народы, што прайшлі праз тыя трагічныя і гераічныя ваенныя часы і здабылі перамогу. Зараз па ўсёй Беларусі адбываюцца мерапрыемствы і акцыі, прымеркаваныя да гэтага сумнага юбілею. У іх шэрагу і новая экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Подых часу на кінаэкране”, у якой прадстаўлены арыгінальныя афішы і плакаты мінскага кінапракату пасляваенных гадоў: савецкія фільмы, што выходзілі тады на экраны, засноўваліся на падзеях вайны. Сярод іншых на выставе можна ўбачыць і плакаты знакамітых стужак, створаных на кінастудыі “Беларусьфільм”, — “Канстанцін Заслонаў” (1949), “Дзеці партызана” (1954), “Гадзіннік
спыніўся апоўначы” (1958), “Дзяўчынка шукае бацьку” (1959).
Далей
|
Форум № 13 / 1504 за 2021-03-27
З пажаданнем перамогі! Ад Барысава — Віцебску
Трэці год запар прадстаўнікі Беларусі на міжнародных песенных конкурсах фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” вызначаліся вялікімі шоу-канцэртамі ў горадзе са статусам “Культурнай сталіцы года” — сёлета гэта Барысаў, і ў прамым эфіры тэлеканала “Беларусь 3”. У суботу 20 сакавіка канкурсантаў, што ўжо заваявалі права стаць фіналістамі адборачнага тура, прымала сцэна барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага. Перамогу святкавалі два юнакі — 13-гадовы Канстанцін МАЗУРКЕВІЧ і 20-гадовы Данііл МЫШКАВЕЦ, абодва з Мінска: іх мы і ўбачым на юбілейным ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску — 2021”, што пройдзе ў ліпені. Як адбываўся фінал адбору — у нашым расповедзе.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|