Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
Месяц пад камерную
У 29-ы раз Полацк становіцца лакацыяй Міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі, што праходзіць з 24 сакавіка па 27 красавіка.
Далей
|
Старт з платформы
Новыя формы ўзаемадзеяння з чытачамі асвойвае Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк сталіцы.
Далей
|
“Марк Шагал. Пачатак”
Магчымасць стаць эксклюзіўным гледачом яшчэ “гарачай” мультыплікацыйнай карціны ў атачэнні сапраўдных эскізаў да гэтай стужкі ёсць у кожнага мінчаніна да 10 красавіка.
Далей
|
Да юбілею Крапівы
3 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа распачаліся святкаванні 120-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, сатырыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. На імпрэзе прысутнічалі сваякі Кандрата Кандратавіча, у тым ліку ўнучка Алена Атраховіч і прапраўнук Глеб (яны на фота злева), беларускія літаратары, мастацтвазнаўцы. Спецыяльна для гасцей вечара выступілі артысты Тэатра-студыі кінаакцёра са сцэнай са спектакля “Хто смяецца апошнім?” паводле п’есы класіка (на фота справа). У наступных нумарах “К" прапануе эксклюзіўны матэрыял — фрагменты перапіскі Кандрата Крапівы з Якубам Коласам. Будуць і іншыя матэрыялы, звязаныя з мастаком слова.
Далей
|
Што можа толькі тэатр?
Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гэтымі днямі працавалі для нестандартнай, скажам так, мэтавай аўдыторыі ў рамках акцыі “Тыдзень Купалаўскага тэатра ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка”. А таксама згадалі пра 95-годдзе з дня нараджэння аўтара славутых "Людзей на балоце", калі на сцэну ў адзін вечар выйшлі не толькі выканаўцы роляў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі ў сучаснай пастаноўцы, але і артысты, сёння — са званнем "народны", хто граў у першай пастаноўцы галоўнай кнігі "Палескай хронікі"...
Далей
|
Віншаванні дырыжору
У мінулую пятніцу са сцэны Белдзяржфілармоніі Міхась Дрынеўскі, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору краіны імя Генадзя Цітовіча, прымаў віншаванні з 75-годдзем. Шчырыя словы ад імя Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі зачытаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Было зачытана віншаванне віцэ-прэм'ера краіны Наталлі Качанавай. Выйшаў на сцэну з цёплымі зычэннямі і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Цягам вечера юбіляра ўслаўлялі таксама шматлікія калегі, сябры і вучні дырыжора.
Далей
|
Госці тыдня
Міжнародны музычны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" ў чацвёрты раз прайшоў гэтым тыднем. Прывітанне гасцям і ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, назваўшы форум "адным з самых яркіх музычных праектаў, скіраваных на захаванне і папулярызацыю акадэмічнага мастацтва". Праанансаваў праграму сам маэстра Співакоў 15 лютага на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі. 16-га ён прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці форуму ў Нацыянальным акадэмічным Тэатры оперы і балета краіны. 17 лютага народны артыст СССР ахвотна правёў нефармальную сустрэчу са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (самыя цікавыя моманты з размовы чакайце ў наступных нумарах "К"). А 18-га Уладзімір Тэадоравіч выступіў на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі. На гэтым тыдні ў Мінск завітаў са спектаклем “П’ер Рычард ІІІ” знакаміты французскі акцёр П’ер Рышар. На прэс-канферэнцыі ён сказаў, што з задавальненнем зняўся б у беларуска-французскім фільме: “І ў Беларусь я з задавальненнем прыехаў бы дзеля здымак. Калі ў вас ёсць рэжысёры, якія хочуць прапанаваць сцэнарый, няхай зробяць тое. Я люблю лес, і калі б падзеі у фільме разгортваліся недзе ў сельскай мясцовасці, мне гэта спадабалася б. Нешта накшталт гісторыі пра француза які цалкам згубіўся ў беларускіх лясах. І, дарэчы, мне гэта лепш за ўсё удаецца: губляцца!” Таксама Рышар зазначыў, што, у адрозненне ад калегі Жэрара Дэпардзьё, яму нецікава ўвасабляць гістарычных асоб. Непрыкметны чалавек бліжэй характару мсье П’ера. Адзіная падобная роля, якая яго зацікавіла б, — пісьменнік Леў Талстой.
Далей
|
Юбілей у музычным асяроддзі
Віншаванні з 70-годдзем Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў народнаму артысту Беларусі Эдуарду Зарыцкаму. 9 лютага ў адным з павільёнаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбыліся ўрачыстасці з нагоды даты знакамітага кампазітара. Словы віншавальнага адрасу Кіраўніка дзяржавы зачытаў міністр культуры краіны Барыс Святлоў. У гонар кампазітара Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга была выканана святочная праграма.
Далей
|
Легендарны!
10 лютага майстэрню народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага наведалі выбітныя дзеячы культуры: нагодай стаў 85-гадовы юбілей лідара нацыянальнай школы графікі. Віншавальны адрас Прэзідэнта краіны зачытаў міністр культуры Барыс Святлоў. Цёплыя словы Паплаўскі пачуў ад намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі, а таксама ад малодшых калег і сваіх вучняў: старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны, прафесара акадэміі Уладзіміра Зінкевіча, а таксама Аляксандра Шантаровіча — дырэктара Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Аляксея Глебава.
Далей
|
З блаславёнага краю
Гэтым тыднем беларусы мелі магчымасць занурыцца ў атмасферу Арменіі. Дні культуры гэтай краіны з аншлагам праходзілі ў Мінску з 8 па 11 лютага. Распачаліся падзеі адкрыццём выставы “Арменія — блаславёны край” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе былі прадстаўлены ўзоры армянскіх старадрукаў, а таксама першая перыёдыка армян, адметныя выданні, прысвечаныя гісторыі, культуры, мастацтву, літаратуры. Аматарам жывапісу прыйшлася даспадобы выстава работ сучасных армянскіх мастакоў у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Вядома, запомніліся гараджанам два канцэрты, што даў Дзяржаўны джазавы аркестр Арменіі — 9 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і 10 лютага ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"