Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
Шчырасць сэрца, адданага музыцы
Зусім нядаўна мы пісалі аб тым, як з нагоды чарговага Дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў яго сядзібе, што ў Залессі, адбылася знакавая імпрэза. Там, прадстаўляючы праект “Лісты аб музыцы”, выступіла вядомая беларуская музыказнаўца спадарыня Святлена Немагай (гл. “К” № 40, 2021).
Святлена Немагай — кандыдат мастацтвазнаўства, намеснік мастацкага кіраўніка “Беларускай капэлы”, аўтар дзвюх кніг і больш чым ста навуковых публікацый, перакладчык вакальнай літаратуры, выканаўца на аргане і фартэпіяна, а яшчэ чалавек, які бясконца ўлюбёны ў сваю справу і вельмі цікавы суразмоўца. У сферы яе цікавасцяў як даследчыка ўжо трыццаць год знаходзіцца род Агінскіх, а таксама асоба кампазітара Станіслава Манюшкі і музычна-паэтычная спадчына прадстаўнікоў таварыстваў Філаматаў. Аб усім гэтым мы і вялі гаворку ў штаб-кватэры “Беларускай капэлы” ў Вялікім оперным тэатры.
Далей
|
Артэфакты Тадэвуша Рэйтана
Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана (традыцыйна адзначаецца 28 кастрычніка) мы распавядзём нашым чытачам пра лёс яго… кубка. Відаць, гэта адзіная ў свеце рэч, якой цудам пашанцавала ацалець. Доўгі час ішоў збор інфармацыі, бо лёс кубка быў няпэўны. Ён то з’яўляўся на даляглядзе, то знікаў у прыцемках. Але цяпер мы можам распавесці “біяграфію” гэтага артэфакта, які пры спрыяльным збегу абставін мог бы калі-небудзь ізноў пабываць у Грушаўцы. Хаця марыць аб тым, што ён вернецца на Радзіму назусім, не выпадае. І на тое ёсць свае прычыны.
З іншага боку, вельмі хацелася б, каб на гэту публікацыю звярнула ўвагу кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна, якое ў дадзены момант займаецца аднаўленнем родавага котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы і пошукам экспанатаў для будучага музея, які плануецца размясціць у адноўленай сядзібе.
Далей
|
Жырмуны. Святло і Цень
Некаторы час таму, дзякуючы запрашэнню знаёмых гісторыкаў, давялося мне трапіць у мясціны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ніяк не атрымлівалася дабрацца. Дарога вілася паміж маленькімі вёсачкамі і мястэчкамі Лідчыны, у кожнай з якіх ёсць на што паглядзець, а нам распавесці. Сёння ў нас — “падарожжа” ў Жырмуны, якія ў 2018 годзе патрапілі ў навіны ледзь не ўсіх СМІ Беларусі. І пачнём мы яго з маёнтка Радзівілаў, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мястэчка.
Далей
|
Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру
Мы працягваем знаёміць нашых чытачоў з нарысам жыцця аднаго з самых вядомых віленскіх тэатралаў ХІХ стагоддзя, першыя крокі якога да прафесійнай сцэны былі зробленыя ў аматарскім філамацкім тэатры ў маёнтку Слізеняў у Бартніках, куды ён патрапіў дзякуючы свайму сваяку Тамашу Зану.
Далей
|
Вяртанне Паўночных Афінаў
25 верасня ў сядзібе-музеі Агінскіх у Залессі адбылася знакавая імпрэза. Нагодай для яе паслужыла трыяда датаў - 256 гадоў — з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, 7 гадоў з дня заснавання музея, 6 гадоў адкрыццю музейнай экспазіцыі. Каб даведацца, як прайшло свята і што новага ў Залессі, мы паразмаўлялі з арганізатарамі і ўдзельнікамі імпрэзы.
Далей
|
Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру
У ХІХ стагоддзі імя Юзафа Сурэвіча — актора, рэжысёра і дырэктара віленскага драматычнага тэатра не сыходзіла з афіш і старонак газет. Папулярнасць Сурэвіча, якога яшчэ называлі “Нестарам” і “Патрыярхам” сцэны, сапраўды, была вельмі вялікая. Пазней, ужо ў ХХ стагоддзі, кожны, хто пісаў працы па гісторыі тэатра “ў Літве і Польшчы”, не мог абысці маўчаннем гэту асобу, якая аддала тэатру больш за семдзесят год жыцця. У Беларусі ж сёння аб ім ведаюць, магчыма, толькі вельмі вузкія спецыялісты-тэатразнаўцы. А вось пра тое, што першыя крокі да вялікай сцэны ён рабіў тут, на беларускіх землях, падаецца, ведалі толькі відавочцы-філаматы — Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя. Уключаючы, вядома, гаспадароў маёнтка Бартнікі — Слізеняў, дзе ўсё і адбывалася. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, мы хацелі б распавесці гісторыю жыцця Юзафа Сурэвіча. Упершыню на беларускай мове.
Далей
|
Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны
У 1826 годзе клас скульптуры пры Віленскім універсітэце, які ачольваў Казімір Ельскі, загадам цара Аляксандра І быў скасаваны. Але той кароткі перыяд часу, які праіснаваў гэты клас (заснаваны ў 1803 годзе), усё ж прынёс свае плады. Сёння мы распавядзем пра лёс Рафала Слізеня, скульптара-аматара, ураджэнца Наваградчыны.
Далей
|
Капліца Арэшкаў у Заказеллі, або Пра беларускі Нотр-Дам
Не так даўно мы распавялі чытачам пра лёс капліц Слізеняў у Бартніках, Манюшкаў у Радкоўшчыне. У мінулым нумары мой калега Павал Салаўёў раскрыў нашым чытачам таямніцы капліцы ў Багушэвічах, гісторыя якой шчыльна звязана з родам Святарэцкіх, аднаго з прадстаўнікоў якога Уладзімір Караткевіч зрабіў у “Каласах пад сярпом тваім” прататыпам Раўбіча. Сёння нас чакае апавяданне пра капліцу роду Арэшкаў у Заказеллі. Яна таксама мае сваю гісторыю, а да таго ж імкліва аднаўляецца.
Далей
|
Капліца ў Радкоўшчыне
Аднымі з самых важных на зямлі для нас з’яўляюцца месцы, дзе знайшлі апошні спачын нашы продкі. Здараецца, што тых могілак ужо няма, або самі месцы пахавання ўжо не знайсці, але недзе ў падсвядомасці жыве пачуццё — “там, у тым гайку, яны…”. Такім месцам для славутага беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі, якога яшчэ называюць “бацькам беларускай оперы”, быў невялічкі пагорачак блізу вёсцы Радкоўшчына. Там, дзе сярод соснаў, у маляўнічым кутку Смалявіцкай зямлі, стаяла каплічка-пахавальня ягоных бацькоў. Сёння на гэтым месцы яміна, зарослая крапівой…
Далей
|
Хто ўшануе Іх памяць?
Ёсць гарады, дзе бег жыцця нібы спыніўся. Старыя камяніцы, помнікі сакральнай архітэктуры, брук, пакручастая планіроўка вуліц, вузкая палоска неба над галавой, нібы заціснутая жорнамі старых муроў, ні на хвіліну не даюць разняволіцца. Ты “цалкам там”, у гісторыі. Разам з ценямі далёкай мінуўшчыны. Спрыяе паўнаце гэтага пачуцця яшчэ і наяўнасць памятных дошак вядомым гістарычным дзеячам, якія тут жылі, працавалі, і, вядома ж, кахалі. Прычым некаторыя памятныя дошкі самі ўжо даўно сталі адметнасцямі, бо ім пад сотню год. Напрыклад, у Вільні (па-літоўску Вільнюс), аднаму толькі ліцьвіну-беларусу Адаму Міцкевічу, ураджэнцу Наваградчыны, іх некалькі. А ёсць яшчэ і іншым, не менш вядомым нашым землякам — Францішку Скарыну, Ігнату Дамейку, Станіславу Манюшку, Францішку Багушэвічу, Кастусю Каліноўскаму і інш.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"