Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Надпіс на адвароце карціны
Пад гісторыяй мастацтва звычайна разумеюць хроніку змены стылёвых і ідэйных прыярытэтаў у тым ці іншым сегменце культурніцкага абшару. Вось з гэтай прычыны асабіста я выставы персанальныя люблю больш чым групавыя. Бо ў межах персанальнай экспазіцыі творца раскрываецца шырэй і праўдзівей, чым ў кантэксе хору, дзе добрых галасоў шмат, але нікога канкрэтна не чуваць. Праўда, “сольны канцэрт” яшчэ трэба заслужыць… Але самае цікавае ў гісторыі мастацтва, як і ў гісторыі ўвогуле — чалавечыя лёсы. Нават скажу інакш: самае цікавае ў мастацтве — гэта самі мастакі.
Далей
|
Пра кветкі вясны і Перамогі
У снежні — студзені ў Прэзідэнцкай бібліятэцы працавала выстава работ навучэнцаў Дзіцячай мастацкай школы імя Івана Хруцкага горада Наваполацка. Называлася яна “Грані творчасці — грані Перамогі”
і прысвячалася 75-гадоваму юбілею з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1945-га.
Далей
|
Сілкуючыся творчай аўтаноміяй
З гарадамі як з людзьмі. Ёсць такія, да якіх вымушана прызвычайваешся, спрабуючы прыняць як дадзенасць, а ўсё адно не атрымліваецца. Усё адно нешта ў іх абліччы муляе вока і цісне на псіхіку. А іншыя прымаеш адразу і назаўсёды такімі, якія яны ёсць. Для мяне Магілёў — горад, дзе мне было б утульна, калі б абставіны занеслі мяне туды на трывалае жыхарства. Магілёў спадабаўся мне з першай сустрэчы. Тут у наяўнасці прыгожы ландшафт, шырокая рака, даволі гарманічнае спалучэнне манументальнай савецкай забудовы і старасвецкай архітэктурнай спадчыны, цудоўныя музеі. І яшчэ ў горадзе моцны мастацкі асяродак. А як кажа мой сябар Рыгор Сітніца: “Калі ў горадзе ёсць мастакі, дык ён не будзе для цябе чужым”.
Далей
|
Вынікі года. Памежны стан
Мінск. Палац мастацтва. Чатыры выставы.
Дзве персаналіі — Ларысы Журавовіч (“Святло зямлі, святло нябёсаў…”) і Кацярыны Сумаравай (“Памежны стан”), а таксама выставы лаўрэатаў Трыенале (жывапіс, графіка, скульптура) і конкурсу “Графіка года 2020” (графіка друкаваная і арыгінальная). “Памежны стан” разглядаецца ў кантэксе Трыенале, бо гэта творчы праект, што заваяваў Гран-пры. Калі пра выставы коратка — прыгожа, эфектна, запамінальна. І яшчэ: пакаленне мастакоў, якое, здаецца, зусім нядаўна лічылася “сярэднім”, трывала замацоўваецца ў новым статусе, які, дарэчы, прадугледжвае большую адказнасць за сённяшні стан нашай культуры і яе перспектывы.
Далей
|
Не шкадуйце часу на адлегласць
У Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў дзве экспазіцыйныя пляцоўкі. Адна побач з плошчай Якуба Коласа, другая — непадалёк ад цэнтра горада на вуліцы Някрасава. Калі першую можна наведаць, не плануючы загадзя культурнай праграмы, а проста шпацыруючы па праспекце па сваіх справах, дык на другую трэба ладзіць адмысловую выправу.
Бо хоць па мінскіх мерках адлегласць і невялікая, але часу ўсё адно патрабуе. Адно скажу, што час гэты не будзе змарнаваным. Таму што пабываўшы і тут, і там, атрымаеце даволі аб’ектыўнае ўяўленне пра стан і тэндэнцыі мастацтва, якое, паводле не надта ўцямных крытэрыяў, трапляе ў намінацыю “сучаснае”.
Далей
|
Агні роднага горада
Летась Музей гісторыі горада Мінска адзначаў сваё першае дзесяцігоддзе. Сёння падаецца дзіўным, што ў нашага старажытнага горада такі малады “персанальны” музей. Але цяпер без яго ўжо не ўявіць музейную прастору сталіцы і краіны ўвогуле. У рамках святкавання юбілею ў апошнія дні 2020-га адкрылася выстава жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Назва — “Агні майго горада”. Доўжыцца яна будзе да 14 лютага.
Далей
|
Уражанні ад... уражанняў
Да 29 студзеня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава-конкурс дзіцячай творчасці
“Зімовыя ўражанні”. Прымеркаваная яна да Калядаў і Новага года, і гэтая акалічнасць мусіла вызначыць і тэматыку, і вобразны лад прадстаўленых на выставе работ.
Далей
|
На адной мове, на адной хвалі…
Апошні тыдзень снежня і першую палову студзеня ў сталічнай галерэі “Мастацтва”, што на праспекце Незалежнасці, праходзіла выстава жывапісных твораў Людмілы Шчамялёвай. Але на вялікі жаль, калі
вярстаўся нумар, прыйшла сумная навіна: памёр Леанід Шчамялёў, бацька мастачкі. З гэтай нагоды
наш тэкст набыў нечаканы сэнс — даніна памяці і сведчанне вялікай павагі да ўсяго таго добрага,
што зрабіў у жыцці і мастацтве Леанід Дзмітрыевіч...
Далей
|
Узноўленая святыня
Праца над ўзнаўленнем напрастольнага крыжа Тураўскай епархіі XII — XIII стагоддзяў доўжылася тры гады. Гэта калі весці гаворку пра крыж як пра матэрыяльны аб’ект. Але сутнасна — гісторыя пачалася значна раней, ў 1962 годзе, калі беларускі археолаг Пётр Лысенка згадаў пра гэты крыж і распавёў пра ягоную культурна-гістарычную каштоўнасць у сваіх навуковых доследах.
Адноўлены Тураўскі крыж быў акурат напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, І гэта момант, безумоўна, знакавы.
Далей
|
Сястра Хатыні
На Гомельшчыне ў Светлагорскім раёне была вёска Ала. 14 студзеня 1944 года яе не стала. Вёску знішчылі акупанты. Знішчылі і жытло, і людзей — 1758 чалавек, і сярод іх 950 дзяцей. То-бок значна болей, чым у вядомай на ўвесь свет Хатыні. У паселішчы, якое месцілася ў лясным гушчары, народу аказалася болей, нібы ў якім-небудзь мястэчку пры шырокай дарозе. Тлумачыцца гэта тым, што ў вёсцы ў чаканні вызваліцеляў — вайна ўжо павярнула на Захад, — знайшлі прытулак бежанцы з наваколля, якіх вайна пазбавіла жытла. Такой жудаснай карнай акцыяй акупанты адпомсцілі за гібель двух немцаў непадалёк ад вёскі Ала.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"