Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Канстанцін АНТАНОВІЧ ( 482 cт. ) |
Сенсацыя з Лаўрышава: невядомыя саркафагі
У выніку сёлетніх раскопак у Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры, што ў Навагрудскім раёне, былі выяўленыя два старажытныя саркафагі, якім па папярэдніх звестках не менш за 500 гадоў.
Далей
|
Журналісцкі аўтатур газеты "Культура" / Турызм — не наша справа… А турыст — не наш аб’ект?
Мы ніколі раней не былі ў Белавежскай пушчы з яе паўночнага боку. Нам вельмі спадабалася. Пра гасціннасць Святаслава Болбата мы ўжо казалі. Па душы прыйшлося і тое, як тут за старасвецкім лесам даглядаюць. Калі дрэва ветрам паваліла, яго не чапаюць, распільваюць на чурбачкі і пакідаюць на гэтым жа месцы. Словам, робіцца ўсё, каб пакінуць прыроду максімальна некранутай, першароднай. Вось каб такое ўважлівае стаўленне — ды да нашай нацыянальнай культуры… За белавежскія вечар ды раніцу пазнаёміліся мы з даўгалыгім зайцам, велічным каршуком ды сугнеістай ліскай. Яны — неад’емная частка мясцовай фаўны, язык не павернецца назваць іх аб’ектам палявання.
Далей
|
Дзі Капрыа яшчэ не ведае…
Два артыкулы запар (апошнія ў чарговым аўтатураўскім цыкле) прысвечаны культуры Свіслацкага раёна. А яна тут — вельмі адмысловая, часам нечаканая, іншым разам супярэчлівая, але ў любым выпадку — цікавая ды перспектыўная.
Далей
|
Аптымізацыя, я цябе не баюся!
Бібліятэкар Лішкаўскай сельскай бібліятэкі Зоя Хлебнікава так доўга чакала публікацыі пра сваю ўстанову, што не ўстрымалася і накіравала ў рэдакцыю ліст: куды, маўляў, Рагін з Антановічам падзеліся? Адначасова даслала інфармацыю пра новы бібліятэчны праект, якая друкуецца ў сённяшнім аглядзе пошты. Зоя Якаўлеўна, гэтай “аўтатураўскай” публікацыяй мы завяршаем гаворку пра культуру Бераставіцкага раёна. А сказ з вашага пранікнёнага ліста мы зрабілі падзагалоўкам гэтага артыкула.
Далей
|
Перспектыва: музейная экспансія
Асноўны ўпор у сённяшняй публікацыі мы зробім на бераставіцкі Музей вавёркі. Ён толькі пачынае заваёўваць ды пашыраць прастору распаўсюджвання сваіх культурных паслуг, якая не будзе абмежавана музейнымі сценамі. Пакрысе набірае брэндавай вагі і вавёрка з герба Бераставіцы. І гэты аспект нам падаецца выключна важным у пошуку непаўторнага аблічча для мясцовай культуры. Прынамсі, далёка не кожны раён пахваліцца такімі творчымі высілкамі. Бераставіцкі — ужо можа. Але наперадзе — яшчэ безліч спраў.
Далей
|
Падтрымка спецыяліста і кандыцыя брэнда
І зноў дарога па нас засумавала. А мы — па новых адкрыццях. Словам, карэспандэнты “К” — у чарговым аўтатуры. Гэтым разам вырашылі дабрацца да паўночнай Белавежы. Маршрут абралі праз Ваўкавыскі, Бераставіцкі, Свіслацкі раёны Гродзеншчыны. І збольшага не пашкадавалі. Беларусь — нібыта дзіўная кніга, кожная старонка якой ці не штодня напаўняецца новым зместам. Гэтай кнігай чытаць — не начытацца.
Далей
|
Захаваць або знішчыць?
Пра стварэнне разнастайных брэндаў у сферы культуры гаворана-перагаворана, у тым ліку ў нашай газеце. Відавочна адно: цікавы брэнд, насычаны разнастайным інтэрактывам і падмацаваны годнай інфраструктурай, можа прыносіць вялікі прыбытак не толькі ў сферу культуры, але і ў раённую ды дзяржаўную скарбонку.
Далей
|
Ад краязнаўства да тэхналогій
Адным з найбольш папулярных профіляў для сельскіх бібліятэк нашай краіны з’яўляецца краязнаўчы, калі ўстановы збіраюць і акумулююць звесткі пра мясцовыя славутасці, важныя падзеі і шанаваных людзей.
Далей
|
Свіслач: кніжнае свята
На пачатку верасня Рагачоў прыме традыцыйны Дзень беларускага пісьменства. Аднак і іншым раёнам ніхто не замінае правесці рэгіянальныя святы беларускай кнігі. Так, ужо заўтра ў Свіслачы, што на Гродзеншчыне, упершыню адбудзецца буйны раённы кніжны фестываль. Ініцыятарам такога мерапрыемства стала раённая бібліятэка.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"