Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Сем лісткоў “Лістападзіка”
Сем мастацкіх стужак прымуць удзел у конкурснай праграме XI Міжнароднага фестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў “Лістападзік”, які адбудзецца з 13 па 20 лістапада.
Далей
|
На шэсць або на аднаго?
Тэлеканал АНТ, які зараз адказвае за падрыхтоўку Беларусі да міжнароднага еўрапейскага конкурсу песні, прадэманстраваў новы падыход да справы. Ужо сёння ім аб’яўлены конкурс на стварэнне песні, якая і будзе прадстаўляць нашу краіну на “Еўрабачанні-2010”. Пераможцу новага спаборніцтва, абяцае тэлеканал, чакае грашовы прыз у 50 000 долараў.
Далей
|
Тураўская восень
26 кастрычніка ў Магілёве распачнецца кінатыдзень, прысвечаны беларускаму рэжысёру і сцэнарысту, народнаму артысту Беларусі і СССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Беларусі, магіляўчаніну Віктару Тураву. Кінапраграма носіць назву “Тураўская восень”.
Далей
|
“Анімаёўка-2009”: намаляваць вялікае “маленькае” свята
Пераможцамі XII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2009” сталі беларусы: мультыплікацыйная стужка кінастудыі “Беларусьфільм” “Аповесць мінулых гадоў. Частка ІІІ” рэжысёраў Ігара Волчака, Аляксандра Ленкіна і Наталлі Хаткевіч была прызнана лепшай сярод 42 фільмаў з 11 краін конкурснай праграмы. Але, акрамя прызнання творчасці айчынных аніматараў, у скарбонцы “Анімаёўкі” назбіралася нямала не заўжды відавочных перамог і здзяйсненняў, якія хацелася б вылучыць і адзначыць асобна. Перамога першая: быць — яшчэ сто разоў!
Далей
|
Але раптам Пушча ўзрывалася...
Сёння — 3 кастрычніка — Белавежская пушча святкуе 600-годдзе ўстанаўлення запаведнага рэжыму. Гісторыя славутага цягам стагоддзяў ляснога масіву складаецца з незвычайных і драматычных падзей, пра якія неаднойчы пісалі гісторыкі, журналісты і даследчыкі. Але ж ёсць сярод жыццёвага летапісу запаведнага лесу і малавядомыя старонкі. Менавіта да іх “К” і паспрабавала звярнуцца ў гэтыя дні. Аб’ектам увагі нашага карэспандэнта абраны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі Белавежская пушча знаходзілася пад варожай акупацыяй. Што пагражала славутаму лясному масіву і ці ўдалося выйсці Пушчы да Перамогі без страт? На гэтыя пытанні мы і паспрабавалі знайсці адказы.
Далей
|
“...Вучыся і будзь добрай”
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь знаходзіцца нямала экспанатаў і прадметаў, якія маюць дачыненне да гісторыі Смаргоншчыны. Сярод іх — і сямейны фотаальбом Францішка Багушэвіча. Перадаў рарытэт у сталіцу Ашмянскі раённы краязнаўчы музей. А “хто ёсць хто” на здымках вызначылі ў свой час унучка паэта Стэфанія Тамашэўская і доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс.
Далей
|
Няздзейсненыя палёты беларускай анімацыі
“А может быть, ворона, пампарам-пам-пам-пам-пам...” — вось ужо амаль цэлае лета мой шлях на працу суправаджаецца хітом культавага мультфільма “Пластылінавая варона”. Чакаючы цягнік на платформе метро, назіраючы на імправізаваным экране за чарговымі пластылінавымі трансфармацыямі, я міжволі “паглынаю” чарговы рэкламны ролік, каб потым зноў вярнуцца да ўлюбёнага “...но тоже хорошо”. Тое, што мультфільм “вывучылі на памяць” большасць пасажыраў метро — для мяне не падлягае сумневу. Але ж не гэтае, вельмі адноснае, дасягненне натхніла мяне на напісанне праблемнага артыкула, а фантазія трошачкі іншага кшталту: а што, калі б на “гэтым самым месцы” былі беларускія мультфільмы, якіх амаль не ўбачыць ні па тэлебачанні, ні ў кінатэатрах? Дзе яны “хаваюцца”? І чаму “не выходзяць пакрасавацца” нават у метро? На гэтыя пытанні і захацелася знайсці адказы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"