Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() Калі вы ўбачыце ў апошніх карцінах “Беларусьфільма” “старарэжымных” сялян у лапцях, то цалкам верагодна, што сплецены яны былі ў Дрыбінскім раённым Доме рамёстваў. Так бы мовіць — адна з асноўных спецыялізацый. Не было такога года, каб ва ўстанову не паступалі замовы на гэты экзатычны на сёння абутак: ад музеяў, мастацкіх калектываў, гаспадароў аграсядзіб і аматараў незвычайных сувеніраў. Так ліпавае лыка пасля мастацкай апрацоўкі дае на Дрыбіншчыне плён. І не толькі яно адно.
Далей
|
![]() Па прычыне свайго сямігадовага настаўніцтва (родная мова і літаратура) быў абавязаны рэгулярна наведваць сваіх няпростых, мякка кажучы, вучняў па месцы іх жыхарства. Вось тады і давялося пабачыць жытло, дзе не было ніводнай кнігі. Нават слядоў ад падручнікаў не засталося. Відовішча, я вам скажу, жахлівае. У кватэры без душы і людзі пражывалі адпаведныя. Як ім дапамагчы? Выйсце, як падаецца, тут адзінае: мэтанакіраванае эстэтычнае выхаванне з дзіцячага садка пачынаючы. Даўно прызнаны факт, падлетак, які грае на нейкім музычным інструменце і ведае дакладную дарогу ў бібліятэку, нават у няпоўнай і не вельмі паспяховай сям’і вырастае без правапарушэнняў і з трывалай жыццёвай пазіцыяй. Шмат пісаў пра паспяховыя дзіцячыя музычныя калектывы,
што наўмысна складаліся з цяжкіх падлеткаў. Але сёння гаворка пра спецыялістаў крыху іншага роду — пра бібліятэкараў.
Далей
|
Хопіць сумных песень!
Чалавек пачаў спяваць, падаецца, з самага свайго з’яўлення на свет. У моманты максімальных эмацыйных праяваў. Вось толькі захаваць тыя спевы быў няздольны. Музычныя натацыі (запісы музыкі з выкарыстаннем знакаў прыпынку) існавалі, як сцвярджаюць навукоўцы, у XIV стагоддзі да нашай эры ў старажытнай Грэцыі. Гліняныя таблічкі расшыфроўвалі ці не дваццаць гадоў, але здолелі зразумець, што першай песняй, што да нас дайшла, быў зварот бясплоднай жанчыны да багоў. Я перакананы, што продкі беларусаў спявалі ўсё ж не ад суму, а ад радаснай разняволенасці. ад добрага ўраджаю, ад жончынай лагоднасці, ад таго, што дзяцей шмат і ўсе яны ў гаспадарцы — незаменныя. Дарэчы. згадайце нашу народную, “Песнярамі” апрацаваную песню-маніфест: “Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець, калі ў маёй хатачцы парадак ідзець?” Так што беларусам на родзе наканавана жыць пры парадку ў хаце і з радаснай песняй. Так што годзе сумных песень!
Далей
|
![]() Асноўная нацыянальная падзея апошніх дзён — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Добрых пісьменнікаў у нас, што жыта ў полі. А Караткевіч — адзіны, бо для Беларусі ён нібыта анёл з белымі крыламі, што вядзе нас і накіроўвае да светлага ды мудрага жыцця. Колькі душ ён выратаваў і напоўніў іх зместам вялікай любові да Бацькаўшчыны! А колькі юнакоў ды дзяўчат выраслі і ўсвядомілі сябе пад надзейнай аховай гэтых белых крылаў! Караткевіч не проста празаік, паэт, публіцыст, сцэнарыст, філосаф і крытык. Ён ахоўнік нашага сумлення. Адам Мальдзіс у артыкуле “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча” так акрэслівае жыццёвую пазіцыю свайго даўняга сябра: “Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, то ён становіцца перакаці-полем, якому ўсё роўна, што гіне: культура, памяць, зямля”.
Далей
|
Прачнуцца ад таго, што выпаў снег
Слотным цьмяным лістападам мы ўсе, падаецца, чакаем снегу. Той першы, пробны, замест дажджу, не лічыцца. Сапраўдны выпадае на падмарожаную глебу і трымаецца цягам усёй зімы. Менавіта на такім снезе, як спяваў Уладзімір Высоцкі, можна пісаць вершы для каханай. А яшчэ некрануты белы абсяг дазваляе пачаць жыццё нібыта з чыстага ліста. І першае, і другое рабіць ніколі не позна. Таму позняя восень — час чакання снегу, які заўжды застаецца сімвалам натхнення.
Гэтыя “снежныя” думкі выклікала пісьмо Ірыны Хілюціч з Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Так, адшамацела апалая лістота, так, пачаліся нудныя дажджы… Але гэтаму суму заўжды ёсць што супрацьпаставіць.
Далей
|
![]() Чым больш жыву, тым больш згадваю. У 1980-м сваю пераддыпломную практыку я, будучы тэхнолаг лесанарыхтовак, праходзіў у пасёлку Ярга Котласкага раёна. За некалькі месяцаў уражанняў атрымаў ці не на ўсё жыццё. Пераканаўся, што лесасека не любіць абібокаў. Упершыню пабачыў працу дзявочай брыгады шпалаўкладчыц. Але распавесці цяпер хачу пра мясцовую сельскую бібліятэку, куды запісаўся ў першыя ж выходныя. Светлае ўтульнае памяшканне з вялікімі вокнамі і бялюткімі фіранкамі, бясконцыя кніжныя стэлажы з неверагодным наборам выданняў, прыгажуня-бібліятэкар…У свае 19 гадоў я быў афіцыйным чытачом трох бібліятэк на радзіме: тэхнікумаўскай, раённай і дзіцячай. Аднак такую шыкоўную бібліятэку пабачыў толькі пад Архангельскам. Наведваў яе праз тыдзень. І за некалькі месяцаў не ўбачыў тут… ніводнага чытача. Прыгажуня так мяне і называла: “Мой адзіны”. Я не быў супраць, але пастаянна распавядаў ёй, якімі люднымі бываюць беларускія бібліятэкі.
Далей
|
Над чым ды як працаваць?
Памёр Міхаіл Жванецкі. Хтосьці скажа, што ў нас сваіх трагічных праблем — вышэй галавы. Мо яно і так. Але Жванецкі, як падаецца, не аб’ект статыстычна-пашпартнай увагі з канкрэтнай прапіскай і сацыяльным статусам. Міхаіл Міхайлавіч — гэта невытлумачальная з’ява прыроды, якая непазбежна паляпшае настрой і ўдасканальвае свет. Ён нават не столькі сатырык-гумарыст, колькі філосаф і гуру для тых, хто працуе са словам і любіць жыццё так, што імкнецца змяніць яго да лепшага. У шасцідзясятых нам падавалася, што Аркадзь Райкін — аўтар сваіх надзённых маналогаў. Не, аўтарам быў Жванецкі. І тады, у застойныя часы, толькі два чалавекі даносілі да нас праўду праз магнітафонныя плёнкі — Высоцкі і Жванецкі. Шкада, але асоб не бывае шмат. Са мной можна спрачацца, але я перакананы: пісаць так, каб чытач плакаў — адносна проста, пісаць так, каб чытач смяяўся і пачынаў задумвацца над працэсамі і з’явамі — цяжка неверагодна. Міхаіл Міхайлавіч спраўляўся з гэтай задачай віртуозна і вельмі пераканаўча даводзіў, што без сумлення няма творцы. Хто застаўся пасля яго?
Далей
|
![]() Усё правільна, галоўнае мэту перад сабой паставіць ды ісці да яе, ні на што не зважаючы. Як паказвае практыка, у тым ліку і творчая, пры строгім захаванні гэтых умоў любая мэта скараецца. Была мэта і ў жаночага вакальнага гурта “Песні над Дняпром” — стаць лаўрэатам міжнароднага фэсту. Дзейнічае калектыў пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Брагінскага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўваходзіць у клуб “У коле сяброў”. Пры гэтым мае гурт немалы аўтарытэт на Гомельшчыне, а вось з замежнымі калегамі сапернічаць пакуль не даводзілася. А вельмі хацелася сілы паспрабаваць. Вось нядаўна такі шанц у спявачак з’явіўся. Чаго вельмі жадаеш, тое пастаянна і здзяйсняецца.
Далей
|
Не пад караоке, а ўжывую
Вось якая падзея адбылася днямі ў Бераставіцкім раёне: ткачыхі Марыя Кажанеўская ды Алена Марцэвіч атрымалі пасведчанні народных майстроў і першыя на Бераставіччыне займелі гэтае званне. Падзея маштабная не толькі для раёна. Чым больш дасведчаных носьбітаў традыцыйнага беларускага мастацтва, тым мацней гэтае мастацтва ўплывае на нашы светапогляд, густ і духоўнасць. Інакш кажучы, дробязей у сферы рэгіянальнай культуры не бывае. Нават цвік, своечасова і правільна забіты ў новую падлогу танцавальнай залы, робіць гонар работнікам сельскага клуба і рабочым раённай гаспадарчай групы. Іншая справа, што і пра гэтыя працоўныя будні пісаць трэба дасведчана і з вялікім натхненнем. Але не буду аналізаваць якасць нашай пошты, а вярнуся да нашых ткачых з Бераставіцкага раёна.
Далей
|
![]() Аднойчы ў Зэльве мы правялі з калегам эксперымент: запыталіся ў маладзёнаў, людзей сярэдняга веку і зусім сівых жыхароў, дзе пахавана Ларыса Геніюш. Апытаных было больш за дзясятак. І літаральна кожны з ахвотай распавёў, дзе знайшла супакаенне неўтаймоўная беларуская паэтка. Амаль усе імкнуліся паказаць, дзе канкрэтна на гарадскіх могілках знайшла апошні спачын Ларыса Антонаўна. 9 жніўня ёй споўнілася б 110 гадоў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"