Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Час, павязаны ручніком
Пісаў калісьці пра інтэр’еры бібліятэк, якія павінны настройваць чытача на лад спакойнага сузірання ўласнай душы. Маўляў, найлепшая аздоба кніжных стэлажоў і паліц — рэчы-творы з нацыянальным каларытам, што выйшлі з-пад рук беларускіх майстроў. І ўстаноў такіх бачыць мне давялося вельмі шмат. Пра яшчэ адну напісала бібліятэкар з аграгарадка Каменны Лог (Ашмяншчына) Алена Таўкінь. У яе бібліятэцы захоўваецца калекцыя ручнікоў і посцілак-вышыванак, зробленых мясцовымі бабулямі. Пэўным рэчам — за 80 гадоў. Усе яны арганічна ўпісаліся ў бібліятэчны інтэр’ер і стварылі непаўторнымі сваімі фарбамі атмасферу хатняй камфортнасці і душэўнага спакою.
Далей
|
Моцных вам крылаў!
Дзесьці напрыканцы 1970-х нас, студэнтаў, накіравалі ўвесну на сельгасработы. Не на звыклую восеньскую бульбу, а на нарыхтоўкі яловага лапніку на корм жывёлы, якая выйшла з зімы напаўгалоднай. Вось замест вучобы і матляліся з месяц па лясах Гомельшчыны. Не ведаю, наколькі эфектыўнай была тая “барацьба”. Уразіла іншае. Неяк у абед прыехала да нас агітбрыгада з бліжэйшага вясковага клуба. Не памятаю, пра што спявалі і як танчылі дзяўчаты, а вось тое, што сярод перадавікоў корманарыхтовак назвалі яны і маё прозвішча, узрушыла тады надзвычайна. Ёсць парода крылатых людзей, побач з якімі ў цябе таксама пачынаюць вырастаць крылы.
Далей
|
Батлейка з… капелюша
Даруйце, але вялікую колькасць навін, датычных Калядаў, Шчодрыкаў і Старога Новага года, я, як і папярэджваў, праігнараваў. Усё добра ў пару. Месяц амаль заканчваецца. Вось Вадохрышча якраз бы да месца згадаць. Але навіны дасылаеце са спазненнем. Для большай аператыўнасці параю тэлефонам пакарыстацца, адшукаць Рагіна і перадаць фактуру “з пылу і жару”. А пакуль што пастараюся кампенсаваць нястачу ўласнымі ўспамінамі.
Далей
|
У чым яно, шчасце?
На адной з атэстацый кіраўніцтва запытала ў мяне: “На раёнах цябе як журналіста паважаюць ці баяцца?” Шчыра кажучы, не памятаю, што адказаў. Але з таго моманту раз і назаўжды раздзяліў для сябе паняцці “паважаюць” і “баяцца”. Супрацьлеглыя яны. Павагі дабіцца складаней. Павага — значыць супрацоўніцтва. Прычым, у самым высокім сэнсе: супраца на духоўным узроўні — думаць пра адно і тое ж ды рабіць адно і тое ж. Вось, напэўна, маё журналісцкае шчасце. Але ўсё гэта лірыка, а вашы навіны — надзённая патрэба дня.
Далей
|
“З цябе атрымаецца майстар!”
Вельмі важна, каб за вашым прафесійным сталеннем сачыў неабыякавы чалавек. Мне, да прыкладу, вельмі пашанцавала. Чытаць нагбом мяне прывучыла маці, а журналістам зрабіў бацька: параіў пайсці працаваць карэспандэнтам, і я пагадзіўся. У пэўных сённяшніх лістах гучыць тэма прафесійнай прадвызначанасці і ролі старэйшых таварышаў у вашым выбары справы на ўсё жыццё. У тым, што гэты выбар шчаслівы, сумнявацца не даводзіцца. Прынамсі, вашы лісты — яскравы таму доказ.
Далей
|
Vuraj — “Этнатрадыцыя” — “Традыцыйны строй”
Каардынатар праекта “Традыцыйны строй” Віталь Чымбур паведаміў “К”, што іміджавая доўгатэрміновая акцыя накіравана на відэафіксацыю аўтэнтычных рэгіянальных строяў і інтэграцыю іх у сучаснае грамадства. Праект рэалізуецца сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Далей
|
Інклюзіўнае сола для рамёстваў
Мсціслаўская зямля — унікальная. Не толькі драўлянай царкоўнай архітэктурай, не толькі таямнічымі загадкамі Успенскага манастыра ў Пустынках і адмысловай старасвецкай забудовай самога Мсціслава. Тут, амаль на мяжы з Расіяй, па нейкіх невядомых законах нацыянальнай дыялектыкі здолелі захавацца носьбіты традыцыйнага беларускага мастацтва. Праўда пэўныя з іх нават не задумваліся, што працяг справы бацькі і дзеда, маці і бабулі — гэта не проста любімы занятак для душы, а гарантыя яе захавання.
Далей
|
Сіла гаючай арт-тэрапіі
15 студзеня ў Шчучыне адкрылася дзіцячая школа мастацтваў. Справа, падавалася б, шараговая. Але гэта толькі на першы погляд. Капітальны рамонт і мадэрнізацыя будынка былі выкананы ў адпаведнасці з праектам “Сацыяльная інтэграцыя слабых дзяцей праз мастацтва па абодва бакі літоўска-беларускай мяжы” ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь” 2014 — 2020 гады”. Пра гэта “К” распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Таццяна Ганчарук. Да слова, 15 студзеня Шчучыншчыне споўнілася 80 гадоў.
Далей
|
Вёска Ала — сястра Хатыні
Гэтай вёскі ўжо няма на карце Светлагорскага раёна. Але памяць пра яе жыве. Да Вялікай Айчыннай вайны было тут 34 хаты, амаль 1700 жыхароў. 14 студзеня 1944 года вёску з яе насельнікамі спалілі фашысты. Загінула і 950 дзяцей. Гэта была адна з жорсткіх карных аперацый. Пасля вайны паселішча так і не адрадзілася. Некалькі гадоў таму на колішняй вясковай плошчы, дзе адбылася трагедыя, усталявалі паклонны крыж і мемарыяльны знак. Пачаўся збор грошай на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу. Ідэю падтрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Цэнтр, які заўжды ў цэнтры падзей
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга АНТОНЕНКА распавядае “К” пра таямніцы аўсянага кіселя і пра тое, што беларусы — ніяк не рахманыя…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"