Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Ракіроўка адбылася. Калі чакаць выніку?
Элементарныя заканамернасці ў бяздзейнасці
Па якіх крытэрыях ацэньваецца дзейнасць аддзела культуры? Любы раённы культасветнік пацвердзіць: “Па многіх!” У залік ідуць лічбы выканання планаў па аказанні платных паслуг, па эканоміі энергарэсурсаў, колькасці спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, народных і ўзорных калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама цякучка ці стабільнасць кадраў, стан матэрыяльнай базы, узровень пажарнай бяспекі... І кожны з гэтых фактараў наўпрост уплывае на “баявітасць” і самадастатковасць раённай культуры. Даруйце за банальнасць элементарнай заканамернасці. Але менавіта яна згадвалася ледзь не на кожным кроку камандзіроўкі на Жлобіншчыну... Леташні план аказання платных паслуг па раёне не выкананы. Рамонт гарадскога Дома культуры, распачаты аж у 1999-м, фактычна яшчэ не завершаны. У рэгіёне, дзе аж 106 тысяч насельніцтва, усяго толькі 9 узорных і народных самадзейных калектываў. Няма і належным чынам абсталяванага бібліобуса, пра што “К” пісала яшчэ ў 2006 годзе. З аддзела культуры цягам апошняга часу звольнілася амаль тры дзесяткі спецыялістаў. Et cetera, et cetera… Карацей кажучы, тэма падрыхтоўкі ўстаноў культуры Жлобінскага раёна да асенне-зімовага перыяду, на якую першапачаткова арыентаваўся, падалася вельмі вузкай для дакладнай характарыстыкі сённяшняга стану спраў у сферы рэгіянальнай культуры.
Дык што здарылася? Што перашкодзіла мясцовым культработнікам набраць стабільныя працоўныя тэмпы яшчэ ў, так бы мовіць, дакрызісныя часіны? Сітуацыю паспрабаваў патлумачыць намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама Віктар Касцяйкоў. Па ягоных словах, яшчэ год таму кіраваў тутэйшым аддзелам культуры вельмі мяккі чалавек: маўляў, не надта маштабныя задачы перад падначаленымі ставіў, не вельмі сачыў за ходам іх выканання. Прыйшоў новы кіраўнік, патрабавальнасць на першае месца паставіў — адсюль і цякучка кадраў: сышлі тыя, хто працаваць з аддачай не захацеў. Згодны: чалавечы фактар у любой справе — вырашальны. Але з хібаў леташне-пазалеташніх узбуялі хібы сёлетнія.
Далей
|
Трансляцыя перарываецца?
Як далучыць “трэцяе пакаленне” да элітарнай аўтэнтыкі
Аўтар ідэі выданняў “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, навуковы кіраўнік праграмы па вывучэнні матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Бацькаўшчыны “Даследаванне лакальных культур Беларусі” Тамара ВАРФАЛАМЕЕВА нарадзілася летам 1944-га ў вёсцы Малое Сцяпанава Касалапаўскага раёна Марыйскай АССР. У 1951-м бацька-вайсковец разам з сям’ёй трапляе на службу ў Бабруйск. Беларусь бярэ душу дзяўчыны ў палон. Тут яна заканчвае музычную школу, вучылішча, кансерваторыю, становіцца музыказнаўцай і выкладчыцай музычна-тэарэтычных дысцыплін, кандыдатам мастацтвазнаўства, адкрывае і ўзначальвае ў Інстытуце праблем культуры лабараторыю традыцыйнага мастацтва. Цяпер з’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі... Карацей, доўга і плённа працуе ў творчай прасторы, акрэсленай паняццем “аўтэнтычны фальклор”. А ў прасторы гэтай усяго пароўну: і песень, і танцаў, і праблем са здабыткамі. Пра гэта — і гаворка…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"