Аўтары
Аўтар Павел САЛАЎЁЎ ( 70 cт. )Праекты развіцця № 42 / 1533 за 2021-10-16
У “Бярэзінскай рампы” вялікія планы
Мікалай Пытляк, рэжысёр Бярэзінскага народнага тэатра, лічыць, што культурны брэнд у любым месцы нельга стварыць штучна. Трэба, каб традыцыя “настаялася”, прайшла пацвярджэнне часам. Вось за свайго гадаванца, тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, Мікалай Мікалаевіч ручаецца: калі за тыдзень да пачатку мерапрыемства вывесіць па горадзе афішы, 90% квіткоў на спектаклі абавязкова раскупяць. Ды і рыхтуюцца бярэзінцы да гэтай падзеі загадзя, ведаюць, што яна праходзіць раз у два гады ў лістападзе вось ужо 25 гадоў. Таму “Бярэзінская рампа” і з’яўляецца культурным брэндам для гэтага невялікага, але ўтульнага гарадка.
Далей
|
"К" інфармуе № 40 / 1531 за 2021-10-02
Бяспека працы - справа важная
У міністэрстве культуры 29 верасня адбылася нарада па выніках выканання комплекснага плана мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці за студзень-жнівень 2021 года з удзелам кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных міністэрству. На сустрэчы закраналіся таксама тэмы працоўнай дысцыпліны, пажарнай бяспекі, аховы працы, устаноўленых патрабаванняў па эксплуатацыі будынкаў, падтрыманні ў парадку прылеглых да іх тэрыторый. Праводзіў нараду намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.
Далей
|
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
|
Баранавічы. Вырашальная працоўная нарада
Міністр Анатолій Маркевіч, кіраўнікі структурных падраздзяленняў міністэрства культуры, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў сабраліся, каб абмеркаваць сур’ёзныя і важныя праблемы.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Музей народнага адзінства ў Баранавічах
Першы ў Беларусі Музей народнага адзінства адкрыўся 17 верасня ў баранавіцкай школе №1 у мікрараёне Бараўкі. Ідэя стварыць музей паявілася сёлета, калі гэта школа адчыніла дзверы для навучэнцаў.
Далей
|
Прафесійнае свята бібліятэкараў
15 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала пляцоўкай для святкавання рэспубліканскага прафесійнага свята — Дня бібліятэк.
У цэнтральную бібліятэчную ўстанову краіны завітаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, які павіншаваў бібліятэкараў краіны з прафесійным святам і адзначыў высокімі ўзнагародамі прадстаўнікоў бібліятэчнай сферы.
Таксама на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі ў гэты ж дзень адбылося пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД. Сёлета, у гадавіну трыццацігоддзя існавання Саюза незалежных дзяржаў, менавіта Беларусь выконвала абавязкі старшынства ў арганізацыі. Міністр культуры Анатолій Маркевіч вітаў гасцей, удзельнікаў пасяджэння, міністраў краін СНД і іх намеснікаў, якія прынялі ўдзел у прамым эфіры, а таксама прыехалі асабіста.
Далей
|
Соцыум № 40 / 1531 за 2021-10-02
Адчуць пачуццё прыгожага
Гэты матэрыял пра школу мастацтваў роднага Беразіно мне асабліва трапятліва пісаць. Бо яшчэ школьнікам я каля двух гадоў браў урокі гітары. І хоць інструмент пакуль што не падпарадкоўваецца ўсім маім музычным жаданням, з любоўю ўспамінаю часы, як не без настойлівасці атрымлівалася граць мелодыі любімага гурта, разбірацца ў нотах, праводзіць доўгія заняткі дома і ў сценах гэтага будынка. Але не толькі ў мяне былі выдатныя моманты пагружэння ў творчасць. Бярэзінская школа мастацтваў у лістападзе адзначыць 60-гадовы юбілей, а значыць праз яе класы прайшла вялікая колькасць дзяцей, у якіх развівалася пачуццё прыгожага. Таму я і вырашыў наведаць родныя сцены.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Вызначэнне адзінай Беларусі
Як вядома, амаль два дзесяцігоддзі беларускі народ быў раздзелены па ўмовах Рыжскага міру. Невядома, як магла скласціся гісторыя Беларусі і ці існавала б наша краіна ўвогуле, калі б 17 верасня Чырвоная армія не далучыла заходнюю яе частку да БССР. Гэтымі пытаннямі задаюцца сучасныя гісторыкі, і плёнам іх нераўнадушнай працы сталі кнігі: “Польша — Беларусь. 1921–1953: сборник документов и материалов” і “Рижский мир в судьбе белорусского народа: 1921–1953 гг. В 2-х книгах”. Выдадзены гэтыя навукова-публіцыстычныя работы накладам па 1000 асобнікаў. А 13 верасня адбылася прэзентацыя дадзеных кніг з удзелам Сяргея Пешына, дырэктара выдавецтва “Беларусь”, Вячаслава Даніловіча, рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Сяргея Трэццяка, загадчыка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук, Вольгі Бароўскай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН.
Далей
|
На бой з ворагам у Марціянаўцы выйшаў мясцовы люд
Многа войнаў прайшло праз нашу шматпакутную зямлю. Абедзве Сусветныя наўпрост перарэзалі краіну акопамі, знішчаючы людзей і гаспадарку. Але ёсць у гісторыі яшчэ канфлікт, якому надаецца крыху менш увагі. Гэта польская інтэрвенцыя, што раздзяліла беларускі народ на дзве дзяржавы. З 1921 па 1939 доўжылася акупацыя палякамі заходняй часткі нашай краіны. Адкрываючы для сябе тагачасныя падзеі, я звярнуўся да краязнаўчых архіваў майго роднага горада Беразіно. І высветліў, што 11 жніўня 1919 года палякі перайшлі за левы бераг ракі Беразіны, заняўшы палову раёна, і да канца лета гэтага года захапілі большую частку Беларусі. А значыць, факты пра падзеі інтэрвенцыі на маёй малой радзіме маюцца, і распавесці ёсць пра што.
Далей
|
Год народнага адзінства № 39 / 1530 за 2021-09-25
“Хто, калі не мы? Не забыць, не разгубіць, шанаваць”
Дзень народнага адзінства святкавалі ў кожным раёне Беларусі. Было зладжана шмат мерапрыемстваў, адчынена шмат аб’ектаў і рэспубліканскага, і рэгіянальнага ўзроўню.
А як ставілася моладзь да гэтага лёсавызначальнага для краіны дня, што думала на дадзеную тэму, чым была ўзрушана?
У рэдакцыю “К” патрапілі сачыненні студэнтаў з навучальных устаноў, якія рыхтуюць будучых супрацоўнікаў галіны культуры.
Было вельмі цікава чытаць сачыненні маладых людзей, я ўбачыў, што ўсе яны пастараліся і ўклалі ў іх свае здольнасці і таленты. Але — дамо слова моладзі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|