Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Prof-партфоліа № 13 / 1504 за 2021-03-27
Магія зашыфраванага тэксту
Майстэрства маляваных дываноў на Віцебшчыне калісьці квітнела, а ў ХХІ стагоддзі яго даводзіцца адраджаць. Адзін з першых майстроў, што ўсур’ёз заняўся маляванкамі ўжо ў новыя часы, больш за тое — што навучыў і заахвоціў іншых, чый вопыт і веды сталі падмуркам для адраджэння традыцыі на віцебскіх землях, — Ірына ЦЕРАШКОВА з Лёзна, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Яе маляванкі сярод усіх вылучаюцца — Ірына пайшла далей за простае паўтарэнне традыцый, знайшла сваю тэму і выпрацавала сваю стылістыку, да яе дываноў можна ставіцца як да сапраўдных мастацкіх твораў. А менавіта ў гэтым, магчыма, і палягае моц традыцыі — у развіцці. Як сучаснага творцу знайшло мастацтва мінулага і якой магіяй завабіла? — Абмяркуем з Ірынай Церашковай.
Далей
|
Тэма № 12 / 1503 за 2021-03-20
Новыя стратэгіі “Беларусьфільма”
У кінастудыі “Беларусьфільм” слаўная гісторыя. А вось яе будучыня і дзень сённяшні ўжо не першы год хвалююць і творцаў, і аматараў кіно, ды й проста ўсіх тых, хто неабыякавы да нашай беларускай культуры. У новы 2021 год “Беларусьфільм” увайшоў з новымі планамі і стратэгіямі, якія павінны наблізіць яго да выхаду з крызісу: паводле слоў генеральнага дырэктара Уладзіміра КАРАЧЭЎСКАГА, ідзе сур’ёзная “перазагрузка мадэлі”. Пра тое, што змянілася і змяняецца, якія няпростыя рашэнні даводзіцца прымаць, чаго і калі варта чакаць, мы і пагаворым з Уладзімірам Карачэўскім. Дарэчы, Нацыянальную кінастудыю ён узначаліў якраз у сакавіку тры гады таму.
Далей
|
Раскадроўка № 11 / 1502 за 2021-03-13
Залатое сячэнне беларускай анімацыі
12 сакавіка 1971 года на “Беларусьфільме” пачалася праца над мультыплікацыйным фільмам “Нязнайка-паэт”. Ад гэтай даты і вядзе адлік афіцыйная гісторыя беларускай анімацыі. 12 сакавіка 2021 года творчай вечарынай на студыі “Беларусьфільм” адзначаўся 50-гадовы юбілей беларускага анімацыйнага кіно: мультыплікатары згадвалі гісторыю, пераглядалі кадры з лепшых работ за мінулыя 50 гадоў і — атрымлівалі віншаванні. З вітальным словам на юбілейным мерапрыемстве выступіў начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксей Бязуглы. На працягу ўсяго юбілейнага года будуць адбывацца розныя цікавыя імпрэзы: больш маштабнае і гучнае святкаванне яшчэ наперадзе.
Далей
|
Праекты развіцця № 11 / 1502 за 2021-03-13
Не спяшайцеся выкідваць!
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — адзін з найпрыгажэйшых музеяў Беларусі. Пры гэтым
і адзін з самых старых — гісторыя палаца пачалася ў 1777 годзе, разнастайныя калекцыі, годныя звання музейных, збіраліся яшчэ ў першыя гады XIX стагоддзя тагачасным уладаром палаца графам Мікалаем Румянцавым. А сапраўдны музей — Гісторыка-мастацкі — упершыню быў адкрыты ў 1919 годзе. За сто гадоў і сам музей, і яго калекцыі перажылі рознае, нават і амаль поўнае знікненне — з сямі з паловай тысяч экспанатаў з эвакуацыі часоў Другой сусветнай вайны вярнуліся толькі 200. Але былая веліч адрадзілася, і фонды папаўняюцца з кожным днём. Менавіта новым здабыткам музейных фондаў за 2020 год і прысвечана выстава, што зараз праходзіць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, —
“У музей на заслужаны адпачынак”.
Далей
|
№ 8 / 1499 за 2021-02-20
Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я
Маляваныя дываны — унікальная беларуская традыцыя з ХХ стагоддзя. Амаль забытая, пакрысе яна адраджаецца — маляванкі лепшых мастакоў мінулага захоўваюцца ў музеях, імёны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча цяпер ведаюць усе адукаваныя людзі. Але жыве традыцыя тады, калі ёсць сучасныя творцы і сучасныя творы. 17 лютага ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася вялікая выстава “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў маляваных дыванах”. Такога ў сталіцы Беларусі раней не было — 21 майстар з Віцебскай вобласці прадстаўляе свае яскравыя, казачныя маляванкі. І гэта трэба бачыць. Выстава будзе ісці цягам двух месяцаў.
Далей
|
№ 7 / 1498 за 2021-02-13
На Пятровіцу ў Любань, на Свята пчол у Лельчыцы…
Унікальны вясковы абрад, адметная рамесная традыцыя мясцовасці, непаўторная манера спеваў пэўнага
рэгіёна — багацці народнай беларускай культуры могуць стаць падмуркам для захапляльнага культурна-пазнавальнага турызму. Удалыя прыклады падобнага спалучэння ў Беларусі ўжо ёсць, хаця асноўная праца ў гэтым кірунку яшчэ наперадзе. На пачатку новага года былі апублікаваныя вынікі даследавання аб выкарыстанні нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці цягам апошніх трох гадоў. Якіх поспехаў дасягнулі вобласці, раёны і асобныя рэгіёны ў гэтай справе, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца і на што яшчэ варта звярнуць увагу?
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 10 / 1501 за 2021-03-06
Мушкецёр анімацыі Ленкін
На пачатку гэтага года, юбілейнага для ўсёй беларускай анімацыі, і свой уласны юбілей — 60-годдзе — адзначыў адзін з самых вядомых і ўшанаваных рэжысёраў нашага анімацыйнага кіно Аляксандр ЛЕНКІН. Яго першая стужка на кінастудыі “Беларусьфільм” выйшла яшчэ ў 1988 годзе, а праца над апошняй па часе была вось толькі скончана. Фільмы Аляксандра Ленкіна добра ведаюць дзеці — менавіта ён аўтар, сцэнарыст і рэжысёр, папулярных серыялаў для самых маленькіх “Прыгоды рэактыўнага парася” і “Рыбка з імем Нельга”, стваральнік фільмаў паводле беларускіх казак: найбольш знакаміты, шматкроць адзначаны ўзнагародамі на фестывалях — “Дзед”. Але і дарослая аўдыторыя сярод фільмаў Ленкіна знойдзе для сябе і нешта філасофскае, лірычнае, паэтычнае: тут варта згадаць стужку “Птаха”, што таксама неаднойчы адзначалася на фестывалях, — і нешта жартаўлівае, гарэзлівае. Ад самых першых дзён у анімацыі да падзей ужо гэтага года мы і пройдземся з Аляксандрам Ленкіным у гонар юбілею.
Далей
|
№ 9 / 1500 за 2021-02-27
Няхай даруе мне Гаген…
“На гэтую зямлю я адчуваю сваё права як мастак”, — гаворыць пра родны бялыніцкі кут графік Ларыса Журавовіч. Нядаўна ў Мінску ў Палацы мастацтва прайшла яе персанальная, юбілейная выстава “Святло зямлі, святло нябёсаў…” Зніклыя за часам храмы, партрэты землякоў, выявы сялянскіх хатак, нацюрморты — усё натхнёна тым месцам, дзе мастачка нарадзілася і жыве: Бялынічамі, навакольнымі вёскамі, людзьмі, што шчыруюць на зямлі. Ларыса Журавовіч — член Беларускага саюза мастакоў, уладальнік розных узнагарод — калісьці па заканчэнні навучання ў сталіцы вярнулася дадому. І як яе славуты зямляк — жывапісец Вітольд Бялыніцкі-Біруля, які, жывучы ў далёкіх краях, не змог адарвацца ад родных мясцін — апявае сваё, блізкае.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
“Мы адчувалі сябе рыцарамі…”
У свеце сучаснай фалькларыстыкі і сучаснага фальклорнага мастацтва імя Наталлі Матыліцкай гучыць надзвычай аўтарытэтна. Так, яна навуковец-даследчык, выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ. Але найперш — спявачка, выканаўца народных песень у старадаўняй, аўтэнтычнай манеры. На сцэнах падобныя спевы і дагэтуль рэдкасць, а што ўжо казаць пра канец 80-х гадоў, калі Наталля пачынала спяваць! Ці пра пачатак 90-х, калі ўзнік знакаміты гурт “Ліцьвіны” — ён адным з першых адкрываў беларускаму слухачу нашу музычную спадчыну. Вакалісткай “Ліцьвінаў” Наталля Матыліцкая і была. А потым спявала ў групе Юрыя Выдронка Ur’ia — там выдатна спалучаліся народныя спевы і сучасныя рытмы, спявала ў групе “Рада”, як сольная артыстка ўдзельнічала ў многіх міжнародных фестывалях, прадстаўляла нашу краіну на фальклорным фестывалі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, і многае-многае іншае.
Сёння мы звернемся да гісторыі, да тых гадоў, калі працэс па адраджэнні беларускіх аўтэнтычных спеваў быў на самым пачатку, і прысвяцім нашу размову, сярод іншага, 30-гадоваму юбілею гурта “Ліцьвіны”, што адзначаецца сёлета.
Далей
|
Соцыум № 9 / 1500 за 2021-02-27
Эмацыйны наратыў анімацыі
Напрыканцы лютага прайшла анлайн-прэм’ера анімацыйнага фільма маладога беларускага аўтара Івана Гапіенкі “Каралеўства зорак”. Цягам мінулага года фільм паўдзельнічаў у вялікай колькасці міжнародных фестываляў, сабраў там шэраг узнагарод. І быў, дарэчы, адзінай анімацыйнай стужкай, адабранай для ўдзелу ў конкурсе фестывалю “Лістапад-2020”, які ў выніку не адбыўся. Над ёй нядаўні выпускнік факультэта дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іван Гапіенка працаваў на працягу чатырох гадоў. Яго праект цалкам незалежны, і акрамя іншага цікавы тым, што на прыкладзе гэтай работы можна ацаніць, якім можа быць новы шлях беларускай анімацыі.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|