Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Музейная плошча № 25 / 1516 за 2021-06-19
У Строчыцы — на прыроду і ў музей
Паблізу Мінска ёсць найактуальнейшы летнім часам музей-скансен — Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, музей пад адкрытым небам. Там — сярод палёў, узгоркаў, дрэваў і старадаўніх драўляных збудаванняў, што клапатліва зберагаюцца ў музеі, можна з асалодай правесці ўвесь дзень — і адпачыць, і падыхаць цёплым і свежым летнім паветрам, і паблукаць сярод старых сялянскіх хат і храмаў, і паглядзець шматлікія экспазіцыі і выставы — акунуцца, такім чынам, у мінуўшчыну беларускага народа. Музей у вёсцы Азярцо ўвогуле на падзеі багаты, у ім увесь час што-небудзь адбываецца. Так, усё лета ў адным з самых значных і каштоўных будынкаў экспазіцыі — у Спаса-Праабражэнскай царкве — будзе працаваць яскравая выстава “Беларускія народныя касцюмы” з фондаў, сабраных самімі супрацоўнікамі музея. Гэта яшчэ адна нагода завітаць у Строчыцы, як па-простаму называюць гэтае месца
па назве бліжэйшай вёскі.
Далей
|
Інтэрв'ю ў нумар № 24 / 1515 за 2021-06-12
Падтрымка дзяржавай кінематаграфіі — максімальная
Самае масавае мастацтва — кіно: усе яго глядзяць, усе цікавяцца. Па той бок ад гледача тыя, хто кіно здымае, хто яго паказвае, хто яму вучыць — цэлая галіна, што называецца кінематаграфіяй. 1 чэрвеня споўніўся 31 год, як у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыйшоў працаваць Аляксей Мікалаевіч БЯЗУГЛЫ. Зараз у Міністэрстве ён узначальвае аддзел па кінематаграфіі — нясе, такім чынам, адказнасць за ўсё, што ў гэтай сферы ў нас адбываецца. Пра надзённыя, актуальныя праблемы і падзеі мы з ім і пагаворым.
Далей
|
Ёсць пытанне ! № 23 / 1514 за 2021-06-05
Чаму крадуць выцінанку?
Сапраўдны рэнесанс ў нашы дні перажывае беларуская выцінанка — чароўнае ўменне ствараць ажурныя ўзоры і цэлыя карціны. Заканамерным вынікам гэтага стала нядаўняе наданне ёй статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як мінімум адной са сталіц выцінанкі можна назваць Маладзечна — ужо больш за 30 гадоў тут на прафесійным узроўні развіваецца свая школа, майстэрства выкладаюць нават на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Лізавета ЧЫРВОНЦАВА са славутай дынастыі выцінаншчыц — і выкладчык каледжа, і знакаміты майстар, чые творы часта трапляюць у цэнтр увагі. Так і майскімі днямі з’явілася яшчэ адно сведчанне папулярнасці твораў Лізаветы, няхай нават не кожны падобны выпадак радуе аўтара. Пра справу жыцця майстра Лізаветы Чырвонцавай і пра ўнікальную маладзечанскую школу выцінанкі мы і пагаворым.
Далей
|
Раскадроўка № 23 / 1514 за 2021-06-05
Супергерой Мядзведзь і яго дзесяць жыццяў
У Мінску пачаліся здымкі новага фільма “10 жыццяў Мядзведзя” пра легендарнага беларускага спартсмена Аляксандра Мядзведзя — трохразовага алімпійскага чэмпіёна, чэмпіёна СССР, Еўропы і свету па вольнай барацьбе. У адзін з першых здымачных дзён на пляцоўцы віталі дарагога госця — самога Аляксандра Васілевіча Мядзведзя, яму зараз 83 гады. “Найлепшы барэц ХХ стагоддзя” змог пазнаёміцца з акцёрамі, якія выконваюць яго ролю ў фільме: у маладосці гэта — пачынаючы акцёр Рыгор Някрасаў, у сталым узросце — зорка расійскага кіно Яўген Сідзіхін. Над фільмам працуе беларуская студыя “Першая КінаВідэаКампанія”.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
Небяспекі ад А да Я
Да пачатку летніх канікул Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” рыхтуе прэм’еру новага анімацыйнага фільма для самых маленькіх гледачоў “Азбука небяспек. Чароўная кніга”. На экраны выйдзе фінальная, трэцяя частка праекта, праца над якім пачалася яшчэ ў 2016 годзе. Добры, забаўны мультфільм пра абаяльных дамавічкоў не толькі парадуе дзяцей, але і будзе ім карысным — дасць патрэбныя веды пра навакольныя прадметы і з’явы.
Далей
|
Кантэкст № 23 / 1514 за 2021-06-05
“Зоркі сёмага неба” — ужо ў кінатэатрах
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей 1 чэрвеня была прымеркавана гучная прэм’ера першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага мюзікла “Зоркі сёмага неба”, створанага кінастудыяй “Беларусьфільм”. Фільм у пракаце ў кінатэатрах Беларусі, а ўрачыстая святочная праграма з удзелам здымачнай групы і запрошаных гасцей адбылася ў Доме кіно ў Мінску.
Далей
|
"К" інфармуе № 22 / 1513 за 2021-05-29
“Класіка ля ратушы”, Open air cinema, тэатральныя вечары
Новы летні музычна-турыстычны сезон адкрыўся 22 мая ў Верхнім горадзе беларускай сталіцы. Кожную суботу да сярэдзіны верасня пляцоўка будзе напоўнена канцэртнымі і тэатральнымі прадстаўленнямі, майстар-класамі, кінапаказамі, танцавальнымі і іншымі шоу. Зазірнём у праграму і даведаемся, што гэтым летам можа зацікавіць гараджан і гасцей горада, якія захочуць суботнім днём прагуляцца па адной з самых прыгожых і старажытных частак Мінска.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 22 / 1513 за 2021-05-29
Анімацыйная сімфонія Ігара Воўчака
У беларускім кіно жанр анімацыі займае асаблівае, пачэснае месца — ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць. Сёлета беларуская анімацыя адзначае сваё 50-годдзе, а адзін з самых яе заўважных і знакавых людзей рэжысёр Ігар ВОЎЧАК адзначае 75-годдзе — прыпала яно на майскія дні. На кінастудыі “Беларусьфільм” Ігар Віктаравіч працуе 53 гады! Ён зняў безліч работ, атрымаў мноства прызоў, напісаў музыку да вялікай колькасці анімацыйных і дакументальных стужак, атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, а яшчэ ініцыяваў з’яўленне фестывалю “Анімаёўка”, узначальваў Беларускі саюз кінематаграфістаў, агучваў сабак і ваўкоў на ўсіх студыях Савецкага Саюза, кіраваў аркестрам і іграў у ВІА… Спіс можна працягваць. Вось і паважны юбілей Ігар Воўчак сустракае
ў самай што ні на ёсць актыўнай дзейнасці — заканчвае новы фільм.
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Не быць як усе. Класіка і авангард Валянціны Ляховіч
На пачатку апошняга веснавога месяца знакамітая віцебская мастачка Валянціна ЛЯХОВІЧ, якую можна назваць проста знакавай фігурай у цяперашнім мастацкім свеце горада, адзначыла 76 гадоў. Але яе маладым, няўрымслівым імкненнем да новых форм, новага сучаснага мастацтва і да таго, што яшчэ не так даўно лічылася эксперыментам, немагчыма не захапіцца. На працягу ўсяго свайго творчага шляху Валянціна Антонаўна ўмела здзіўляць — і гіганцкімі акварэлямі, і незвычайнымі партрэтамі, і ўнушальнымі скульптурамі і калажамі ў стылі трэш-арт. Выстаўкі Валянціны Ляховіч — гэта заўсёды яскравае відовішча, дзе колеры, формы і фантазія творцы ствараюць сапраўднае шоу. Летась, зразумела, была вялікая выстава да 75-годдзя, ды й увогуле ў арт-прасторы на Талстога, 7 у Віцебску ў мастачкі ёсць персанальная зала. А вось у гэтым маі ў Арт-цэнтры Марка Шагала была прадстаўлена ўжо новая экспазіцыя “Лучоскія экзэрсісы”. Нам гэта дало нагоду пагаварыць са слыннай мастачкай і пра мінулае, і пра надзённае.
Далей
|
art-блог № 19 / 1510 за 2021-05-09
Дзіцячы сеанс. Анімацыйныя вобразы вайны
Для кінастудыі “Беларусьфільм” на працягу ўсёй яе гісторыі тэма Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу вайскоўцаў, партызан і мірных жыхароў была знакавай. Мы памятаем і любім многія славутыя мастацкія стужкі, створаныя беларускімі кінематаграфістамі. У апошнія гады ваенная тэма пачала ўвасабляцца і ў анімацыйным жанры. Так сёлета ўпершыню да свята 9 Мая праходзяць і спецыяльныя паказы для дзяцей “Анімацыйныя вобразы вайны” — у Музеі гісторыі беларускага кіно. А 7 мая ў Музеі гісторыі
Вялікай Айчыннай вайны ўпершыню была паказаная і самая новая анімацыйная стужка вытворчасці “Беларусьфільма” — “263 ночы”. Такія тэматычныя праграмы ў кіназалах стануць рэгулярнымі, і не толькі ў Музеі гісторыі кіно. Што паглядзець дзецям, на што можна параіць звярнуць увагу бацькам, настаўнікам, педагогам, якія хочуць далучыць дзяцей да нашай агульнай гісторыі? Якія беларускія мультфільмы
на ваенную тэму, падыходзячыя і маленькім гледачам, у нас цяпер ёсць?
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|