Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вераніка МОЛАКАВА ( 74 cт. ) |
Музыка пейзажу ў новым святле
1 верасня пасля пяцігадовай рэканструкцыі зноў адкрыецца для наведвальнікаў Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве. Экспанаты ўжо перавезлі са сховішча Нацыянальнага мастацкага музея ў абноўленыя залы яго рэгіянальнага філіяла. “К” назірала за тым, як пакавалі работы знанага майстра пейзажу.
Далей
|
Sprava: адным не справіцца
Белая Царква — вёска ў Чашніцкім раёне дамоў на 15. Але гэтымі днямі там, на паўвыспе Чарэйскага возера, наздзіў шматлюдна. Мастакі прыехалі даследаваць мясцовасць, сталяры — будаваць пляжную зону, валанцёры — рыхтаваць палявую кухню. Ужо праз тыдзень гасцей паболее і распачнецца вялікая Sprava — міжнародны фестываль, які ўзаемадзейнічае з гістарычным і прыродным ландшафтам. Як можна мяняць тое месца, дзе ты жывеш, “К” распавяла суарганізатар фэсту і жыхарка Белай Царквы — тэатральны рэжысёр Кацярына АВЕРКАВА.
Далей
|
Атмасферна і ветрана
У Віцебску ў гэтыя дні праходзіць фестываль вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, які распачаўся 12-га і завершыцца 16 ліпеня. Сем вятроў — сем кірункаў у праграме: тэатр, паэзія, жывапіс, перформанс, фаер-шоу, харэаграфія, музыка.
Далей
|
Момант гульні
На мінулым тыдні ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы завяршыліся X Сусветныя харавыя гульні. Беларусь сёлета была там прадстаўлена толькі ў судзейскім калектыве — у якасці члена журы амаль два тыдні правяла на музычнай Алімпіядзе наш дырыжор Інэса БАДЗЯКА. “К” сустрэлася з ёй адразу па вяртанні з афрыканскага кантынента.
Далей
|
Пароль — тут і зараз
Стас ЖЫРКОЎ — імя гучнае перадусім ва ўкраінскай тэатральнай прасторы. Але апошнім часам усё часцей яно гучыць і сярод беларусаў: рэжысёр ставіць п’есы нашых драматургаў, а нашы пастаноўшчыкі супрацоўнічаюць з ім як з дырэктарам — мастацкім кіраўніком тэатра “Залатыя вароты” ў Кіеве. Неўзабаве Стас узначаліць яшчэ і сцэнічнае “Паляванне на качак”, да якога рыхтуюцца ў Рэспубліканскім
тэатры беларускай драматургіі. “К” пазнаёмілася з украінскім рэжысёрам падчас аднаго з яго візітаў у Мінск.
Далей
|
Гара спраў у “Даліне”
Журналіст і пісьменнік Андрусь Горват з’ехаў жыць на Палессе, адбудаваў там дзедаву хату, напісаў пра тое кнігу — і зрабіў свой Прудок самай папулярнай вёскай у Беларусі. Вясной у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пра яе паставілі яшчэ і спектакль. У мінулыя выхадныя яго ўпершыню паказалі спецыяльна для палешукоў. Прагляд арганізавалі ў Калінкавічах, але знаёмства гледачоў з гісторыяй пастаноўкі пачалі яшчэ ў Мазыры — у “Даліне анёлаў”, дзе ўпершыню на Палессі быў прэзентаваны ўласна зборнік “Радзіва “Прудок”.
Выбар месца невыпадковы, бо кніга — вынік рэканструкцыі мінулага пісьменніка. “Даліна анёлаў” — таксама спроба ўзнавіць мінуўшчыну, толькі не для аднаго чалавека, а для цэлага горада. “К” пазнаёмілася з мазырскім прадпрымальнікам Аляксандрам БАРАНАВЫМ і даведался, навошта той выкупіў былы манастырскі комплекс і стварае на яго тэрыторыі арт-прастору.
Далей
|
Малюнак на шчасце
Іспанскі мастак Sabek распісаў у Мінску сцяну шматпавярховіка на вуліцы Сталетава. Быццам спецыяльна да Купалля.
Далей
|
Паштоўкі ад Коласа
“Няхай бы малявалі такое на ўсіх дамах!” — кажуць жыхары Стоўбцаў, дзе на тарцах чатырох дзевяціпавярховікаў з’явіліся мастацкія роспісы. “К” даведалася, хто і навошта мяняе такім чынам гарадскі пейзаж.
Далей
Каментарыі (22)
|
Усе ў “горад-сад”
Сёння 60-годдзе святкуе Наваполацк — горад, што ўвайшоў у гісторыю перадусім як той, які даў краіне першы айчынны бензін (1963) і поліэтылен (1968). Але па-за ўвагай чамусьці застаецца яшчэ адна адметнасць нафтаграда — у першых пакаленняў яго жыхароў яшчэ і атрымалася стварыць горад, дзе людзі хочуць і могуць жыць у атачэнні прыгажосці. Калі паліклініка, то са скульптурамі на фасадзе.
Калі кінатэатр, то абавязкова з роспісам унутры. Нават калі звычайныя дамы, то няхай з мазаікамі на пад’ездах — рознымі і ва ўсім мікрараёне. Мастацтва на кожным кроку. Хто бачыў у Наваполацку такі “горад-сад” і чаму без належнай увагі ён рызыкуе згубіць свой непаўторны твар, дазналася “К”, наведаўшы сёлетнюю культурную сталіцу Беларусі.
Далей
|
Пакадравы разбор
Марту ЛУБЯНІКАВУ і Уладзіміра ГОЛІКАВА называюць заснавальнікамі айчыннай анімацыі, бо ў 1971 годзе муж і жонка пераехалі з Душанбэ ў Мінск і зрабілі пілотную серыю першага ў краіне мультфільма — лялечнага “Нязнайкі-паэта”. Яны ж фактычна першымі ў Беларусі распачалі яшчэ і дыяфільмы вырабляць.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"