Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вераніка МОЛАКАВА ( 74 cт. ) |
Увайсці ў гісторыю не як варвар
Назва яго стужкі — правакатыўная і інтрыгоўная. Але гэтым разам яна не спрацавала. Румынскі рэжысёр Раду Жудэ, аўтар фільма “Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары”, насамрэч увойдзе ў гісторыю, усё ж, у іншай іпастасі — як уладальнік Гран-пры юбілейнага XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
Ды і сам “Лістапад” у гісторыю фестывальнага кінаруху ўвайшоў даўно і зусім не па-варварску: амаль усе замежныя госці сёлетняга фестывалю адзначалі яго рэспектабельнасць, добрую рэпутацыю і дыхтоўны падыход да праграмы, у асноўны ігравы конкурс якой адбіраюць кіно краін былога сацлагеру.
Далей
|
Акцёр у фестывальнай стыхіі
Учора распачаўся XXV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Гэтая падзея — выдатная магчымасць не толькі наведаць эксклюзіўныя паказы кіно, але і сустрэцца з яго стваральнікамі. Адным з першых VIP-гасцей юбілейнага форуму прыляцеў у Мінск заслужаны артыст Узбекскай ССР
Рустам САГДУЛАЕЎ. Напярэдадні цырымоніі адкрыцця журналісты “К” сустрэліся з незабыўным Рамэа з фільма “У бой ідуць адны старыя”, каб пацікавіцца ў яго першымі ўражаннямі і чаканнямі ад сёлетняга фестывалю.
Далей
|
Салонныя сакрэты раскрыты
Вялікая выстава-продаж “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”, што доўжылася з 4 кастрычніка ў сталічным Палацы мастацтва, заўтра завяршае сваю працу. Цягам апошняга месяца наведвальнікі галасавалі за ўпадабаных аўтараў, а ўчора свой выбар зрабіла і міжнароднае журы.
Далей
|
Амплітуда мастацкага курсу
Нават цяжка паверыць, што “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам” адкрыўся ўчора ў мінскім Палацы
мастацтва ўсяго толькі ў чацвёрты раз. Вялікая выстава-продаж надзвычай хутка стала чаканай традыцыяй айчыннага арт-жыцця, даючы яго прадстаўнікам шанец быць убачаным, а мо нават і набытым.
За якія грошы могуць прадаць свае творы маладыя мастакі і за якія пакупнікі гатовыя іх купляць? Інтрыга вырашыцца цягам наступнага месяца. Пакуль жа журналісты “К” назіралі за тым, як манціруецца экспазіцыя, ды абмяркоўвалі “салонныя тэндэнцыі” разам з куратарам імпрэзы Аляксандрам ЗІМЕНКАМ.
Далей
|
Сюррэалізм на пальцах
Першы ў краіне відэагід з сурдаперакладам прэзентуюць 30 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. “К” распавядае, хто, як і калі можа ім скарыстацца.
Далей
|
Помнік беларускаму футурызму
Створаны Язэпам Драздовічам свет прыцягвае ўвагу і самых розных творцаў сучаснасці. Два месяцы таму аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі наведаў Мінск і пакінуў пасля сябе мурал, сюжэт якога быў натхнёны ў тым ліку і касмічнымі пейзажамі “вечнага вандроўніка”.
Далей
|
Вандроўнік у трох вымярэннях
Сёння адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Мастак, скульптар, педагог, вучоны, пісьменнік, ён абышоў усю Беларусь наяве і падарожнічаў па Сонечнай сістэме ў сне, даследаваў мінуўшчыну і прадказваў будучыню. Да канца года ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава “Сусвет Язэпа Драздовіча”. Карэспандэнт “К” паглядзела яе разам з куратарам Вольгай Архіпавай і даведалася, як выглядаюць жыхары Сатурна і чаму сіле лепш проціпастаўляць розум.
Далей
|
“Мы апынуліся ў казцы”
“Я з хваляваннем чакаю сустрэчы з гледачом, яго рэакцыі — за два з паловай месяцы мы зрабілі неверагоднае”, — прызнаўся пару дзён таму ў размове з “К” дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўген Клімакоў. Але ўчора ў будынку на вуліцы Энгельса, 20 адкрыўся чарговы сезон, і ўсе хваляванні адпалі. Да свайго 80-годдзя і самому сабе, і сваім прыхільнікам тэатр зрабіў доўгачаканы падарунак — цалкам абнавіў глядзельную залу. Змены, відавочна, да лепшага.
Далей
|
Арганічнае захапленне матэматыка
Год таму матэматык і арганолаг Аляксандр БУРДЗЯЛЁЎ (на здымку) разам з фатографам Анатолем ДРЫБАСАМ выправіліся ў экспедыцыю з мэтай аб’ехаць і апісаць усе арганы, якія ёсць у Беларусі. Вынікам іх вандровак стала энцыклапедыя “Арганы Беларусі”. Укладальнік выдання распавёў “К”, які арган на Беларусі найстарэйшы і чаму 123 — не канчатковая лічба ў гэтым даследаванні.
Далей
|
Сямёра смелых
“Кніга ўжо даўно не толькі аб’ект продажу, як і прасоўванне літаратуры — не толькі яе продаж”, — лічыць бібліятэкар Вольга ВОЎК. На прыкладзе ўласнага досведу яна падзялілася з “К” разважаннямі наконт таго, навошта любому гораду абавязкова патрэбны свой кніжны фестываль.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"