Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
Конкурс клішэ — і толькі?
Адразу прашу не крыўдаваць і не ўспрымаць мае словы надта сур’ёзна: я не Саламон Волкаў і не Арцемій Троіцкі, музыку люблю і разумею толькі на побытавым узроўні. Але калі пры слове “Еўрабачанне” адчуваю асаблівы рух у грамадзе, заўжды хачу запытаць: чаму менавіта гэты конкурс авалодаў розумамі такой колькасці таленавітых людзей? Хіба шмат тых, хто пасля перамогі ў ім стварыў дыскаграфію ў “-наццаць” плацінавых альбомаў?
Далей
|
Абароты набраныя
2015-ы праляцеў, падаецца, імгненна, пакінуўшы пасля сябе самыя разнастайныя ўражанні. Зафіксаваць некаторыя з іх проста неабходна для гісторыі і для паслядоўнікаў. Менавіта таму “К” вырашыла пагутарыць з тымі, для каго гэты год быў асабліва важным і паказальным, — з кіраўнікамі некаторых устаноў культуры горада Брэста, сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі. Статус хутка пяройдзе да Маладзечна, работнікам культуры якога брэсцкі вопыт будзе толькі на карысць.
Далей
|
Бібліятэка: рэжым "live"
У нядзелю не працуюць нават паліклінікі. А бібліятэкі — зусім наадварот. Не раўнуючы — найважнейшыя сацыяльныя службы. І не прастойваюць гэтыя ўстановы культуры пустымі, а поўняцца людзьмі. Але ў гэтым лепш пераканацца самому, наведаўшы адну з кніжніц асабіста, як зрабіла ў нядзелю я. І вось якім атрымаўся мой адзін дзень з жыцця бібліятэкі. Дарэчы, а вы даўно бывалі ў бібліятэцы?
Далей
|
Калі бабулі — хэдлайнеры
Паштальёны Любанскага раёна Мінскай вобласці прыносяць у вясковыя хаты не толькі “жыроўкі” для аплаты камунальных паслуг і свежыя газеты, але і запрашэнні на ўнікальныя мясцовыя мерапрыемствы, падобных якім наўрад ці ў рэспубліцы знойдзеш. На гэтым тыдні з размахам прайшло адно з іх — ІІ Рэгіянальны фэст аўтэнтычнай народнай песні пад лаканічнай і вычарпальнай назвай “Бабулі”. Такі фестываль — гэта сапраўды бабулі ў цэнтры ўвагі, а па сумяшчальніцтве яны — носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падавалася б, у свеце яна знікае літаральна на вачах. А праз галасы кабет жыве. Хаця б на беларускай Любаншчыне.
Далей
|
Касы завулак на Талстога, 7...
У гісторыі віцебскага будынка па сучасным адрасе Талстога, 7 прасочваецца пэўная наканаванасць: гэты помнік класіцызму неаднойчы быў героем твораў такіх выбітных майстроў, як мастакі Юзаф Пешка, Напалеон Орда, фатограф Сяргей Праскудзін-Горскі. Нават у знакамітага на ўвесь свет Марка Шагала адно з палотнаў фіксуе гэту кропку ў горадзе. Сёння Талстога, 7 — ужо не кропка, а сузор’е талентавітых людзей, аб’яднаных не толькі дахам, але і агульнай ідэяй: асваеннем “Aрт-прасторы”.
Далей
|
Раманс для дзяцей з зоркамі
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага стаў чацвёртай вяршыняй, якую зараз паспяхова адольваюць дзеці. Незвычайныя: з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і тыя, якія мелі канфлікты з законам, але не дасягнулі на той час узросту крымінальнай адказнасці. 21 снежня на вялікай сцэне тэатра адбудзецца не проста прэм’ера пад назвай “Раманс для Мухі з зоркамі”.
Далей
|
Юбілей спецыяльнага фонду
23 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прайшоў справаздачны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У імпрэзе прымалі ўдзел як першыя лаўрэаты прэміі, так і зусім юныя таленты. Намеснік Прэм’ер-міністра краіны Наталля Качанава зачытала з гэтай нагоды ўрачыстыя словы з віншавальнага адрасу Кіраўніка дзяржавы: “Вашы дасягненні шырока вядомыя не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі, а ваш прыклад служыць добрым арыенцірам для аднагодак і яркім пацверджаннем таго, што для талентаў у нас адкрытыя любыя дарогі”. Прэзідэнт упэўнены, што лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты фонда будуць і надалей раскрываць свой творчы патэнцыял, працаваць над рэалізацыяй адметных культурных праектаў, якія ўзбагацяць нацыянальную культуру і прынясуць ёй сусветнае прызнанне.
Далей
|
"Лістапад": уражанні кінатыдня
Цягам тыдня нашы журналісты сачылі за ходам падзей на ХХІІ Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”, які завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй учора. Прапануем вашай увазе фотасюжэт, складзены з уражанняў ад падзеі, а на старонцы 13 публікуем развагі ганаровай госці форуму французскай актрысы і рэжысёра Фані Ардан.
Далей
|
Госці ў Музеі гісторыі вайны
20 лістапада Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч у рамках афіцыйнага візіту ў нашу краіну наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пасля разгорнутай экскурсіі па ўстанове сербскі лідар разам з першай лэдзі пакінулі свае запісы ў кнізе водгукаў музея.
Далей
|
“Культпралёт” ад Полацка да Віцебска
Калі рыхтаваліся вернісажы майго праекта “Культпралёт”, у эксплікацыі згадваўся выраз “белыя плямы”. Пад імі я меў на ўвазе кропкі на карце Беларусі, дзе мне не давялося пабываць. А ў рэгіёны я еду для таго, каб набрацца жывой энергіі. Яна тут ёсць, у адрозненні ад Мінска, запоўненага клішаванымі аднатыпнымі праектамі, якія не нараджаюць новых сэнсаў. Не ведаю, як гледачу, але мастаку там падсілкоўвацца няма чым. Хіба кіслароднымі кактэйлямі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"