Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Аддаў належнае народу...
Беларускую выяўленчую культуру спасцігла вялікая страта: пайшоў з жыцця Васіль Пятровіч Шаранговіч — народны мастак, выдатны педагог, актыўны грамадскі дзеяч, сапраўдны патрыёт зямлі беларускай, чалавек, які ўсё жыццё шукаў у сваіх творах адвечную ісціну: хто мы, беларусы, адкуль і куды ідзём. Час мінуў, а пытанні тыя, якія цікавілі Мастака, застаюцца і нават больш праяўляюцца... А дзякуючы такім вялікім шукальнікам ісціны, як Багдановіч, Купала, Колас, Караткевіч, мы можам хаця б крышачку наблізіцца да разгадкі таго самага адвечнага пілатаўскага пытання: “Што ёсць ісціна?” Васіль Пятровіч шукаў усё жыццё такую ісціну: у сваіх творах, у педагагічнай дзейнасці, у грамадстве, у сваёй цудоўнай сям’і, у асяроддзі сяброў-аднадумцаў. Мне здаецца, што ў пэўнай ступені ён спасціг яе...
Далей
|
“Правей, 0,3! Агонь!”
Найбуйнейшая генеральная бітва Вялікай Айчыннай войны паміж Чырвонай арміяй і вермахтам пад Сталінградам завяршылася нашай перамогай 2 лютага 1943 года. У гэтай бітве прымаў удзел і лейтэнант Тарас Мікалаевіч Паражняк... Баявы франтавік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Мастак. Педагог. Дзесяць гадоў узначальваў кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДТМІ, сёння — Акадэмія мастацтваў. У лютым 2017-га ён пайшоў ад нас на 93-м годзе жыцця. Здаецца, прайшоў невялікі адрэзак часу, але, як гэта, на жаль, часта бывае, мы амаль і не ўспамінаем, што быў сярод нас такі Чалавек з вялікай літары — таленавіты творца, выдатны настаўнік моладзі, кавалер баявых ордэнаў Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў, Чырвонай Зоркі і 12 медалёў, уключаючы сучасны медаль Францыска Скарыны. Вось я і вырашыў сёння ўспомніць гэту выдатную асобу, не звязваючы яе з нейкай “круглай датай”. Здаецца, сярод беларускіх мастакоў-ветэранаў мінулай вайны, якія са зброяй у руках прайшлі па “геаграфіі” Еўропы, ён быў адзіным, хто стаяў насмерць менавіта на беразе Волгі, абараняючы легендарны Сталінград.
Далей
|
Няпростыя кантэксты разца
Ёсць людзі дзівоснай уласцівасці: здаецца, ведаеш чалавека даўно, а не перастаеш захапляцца яго здольнасцю без прытворства, без гвалту над сабой адкрывацца людзям заўсёды і ва ўсім толькі добрымі пасыламі сваёй душы. Так, мастак павінен быць добрым — і ў жыцці, і ў творчасці. Такі Генадзь Мурамцаў — таленавіты скульптар, выдатны педагог, прафесар, тонкі інтэлектуал, шчыры чалавек, які 18 лістапада бягучага года адзначыў сваё 90-годдзе.
Далей
|
Віцебск. 7 лістапада 1918 года. Што там адбылося?
Рэспубліка Беларусь на сённяшні дзень засталася адзінай краінай у свеце, якая на дзяржаўным узроўні адзначае 7-га лістапада свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як бы сёння ні ставіліся да Чырвонага Кастрычніка, гэта сусветна-гістарычная падзея, якая карэнным чынам змяніла сацыяльную будову ўсёй планеты. Так што будзем аб’ектыўныя: гісторыя ёсць гісторыя, гісторыя аб’ектыўных фактаў, і яе не трэба ні падпраўляць, ні перакрэсліваць, ні перапісваць, ні падбудоўваць пад інтарэсы той ці іншай дзейнай улады, як гэта было на працягу ўсёй гісторыі цывілізацыі ды, на жаль, і сёння існуе...
Далей
|
Субстанцыя ідэальнага ў вібрацыі Сусвету
Аднойчы выдатны армянін Мартырос Сар’ян распавёў, як у юнацтве выпадкова ўбачыў свайго зямляка Івана Айвазоўскага, які імчаўся ў карэце. На ўсё жыццё запомніў ён гэты момант. Яму здавалася, што карэта тая ляціць на нябёсы, да сонца, у Космас і забірае нейкі таемны дух продкаў. Я ўспомніў пра гэта, калі пачаў пісаць пра майго сённяшняга героя — надзвычайнага, дзівоснага жывапісца і графіка Грэгара Данеляна, для якога Беларусь стала другой радзімай у апошнія 30 гадоў яго жыцця — з таго часу, калі ён пакінуў з сям’ёй ахоплены жорсткімі сацыяльнымі канфліктамі і разрухай Каўказ. Беларусь дала яму прытулак, абдарыла цеплынёй і любоўю. Менавіта тут, на беларускай зямлі, ён стварыў для сябе ўнікальную мастацкую праграму, мэтай якой, па словах мастака, з’яўлялася “адлюстраванне вібрацыі чалавечага духу”.
Далей
|
Загінуўшыя ў сорак першым...
У гэтым годзе мы “са слязамі на вачах” адзначылі 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, самай страшнай і крывавай у гісторыі нашай краіны. І па сёння яшчэ да канца не ўстаноўлена агульная колькасць страт, але лік ідзе на многія мільёны. Сярод гэтых мільёнаў загінуўшых і зніклых без вестак — больш за два дзясяткі беларускіх мастакоў. Зараз мы распавядзём толькі пра трох творцаў з гэтага жалобнага шэрагу, якія ў першыя месяцы вайны змянілі аловак і пэндзаль на вінтоўку і аўтамат, але ў тым жа 41-м — загінулі смерцю храбрых у баях за Радзіму...
Далей
|
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
Уласна кажучы, прыведзены ў загалоўку цітр упершыню з’явіўся на экране толькі ў самым канцы 1940-х. Да гэтага (а часта — і пасля) фільм прадстаўляўся гледачу як “замежны”. Тады мала хто ведаў, што па-сапраўднаму трафейнымі, строга кажучы, можна было назваць толькі нямецкія фільмы эпохі III Рэйха, уключаючы кінастужкі саюзнікаў і васалаў фашысцкай Германіі — Італіі, Венгрыі, Аўстрыі і інш.
Але не памылюся, калі скажу, што нам, гледачам, да тых нюансаў не было ніякай справы. Вабіла ж зусім іншае…
Далей
|
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
Цікава, што ўсе, з кім мне даводзілася размаўляць на гэтую тэму, добра памяталі назвы тых кінатэатраў і клубаў, дзе яны, затаіўшы дыханне, глядзелі трафейныя фільмы — каб ужо потым у розных кампаніях (дома, на працы ці ў навучальных установах) падзяліцца ўражаннямі пра іх.
Далей
|
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
...Сеанс пачынаўся так. Святло згасала і на экране белымі літарамі на чорным фоне з’яўляўся надпіс: “Этот фильм был взят в качестве трофея после разгрома Советской Армией немецко-фашистских войск под Берлином в 1945 году”.
Далей
|
Курган Славы як клічнік Гісторыі
Гэты архітэктурна-скульптурны мемарыял пад назвай “Курган Славы” па сваёй гістарычнай значнасці і прафесійнай якасці вось ужо амаль паўстагоддзя, нароўні з мемарыяламі ў Хатыні і Брэсце, лічыцца найвыдатнейшым творам беларускага манументальнага мастацтва. Размешчаны ён у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці на 21-м кіламетры магістралі, якая вядзе ад сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт “Мінск-2”.
Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944-га ў час найбуйнейшай наступальнай аперацыі “Баграціён” трапіла ў акружэнне, у так званы “Мінскі кацёл”, 150-тысячная групоўка фашысцкіх
войск. Гэтая, мабыць, адна з самых грандыёзных аперацый Другой сусветнай вайны, якая праводзілася арміямі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў разам з партызанамі, пачалася 23 чэрвеня 1944 года і завяршылася 29 жніўня поўным вызваленнем Беларусі. Потым ужо вялікая бітва з фашызмам пракацілася практычна па ўсёй Усходняй Еўропе...
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"