Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
“Арандуем габой. Можна разам з музыкантам”
Гады чатыры таму Пасольства Індыі падарыла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі калекцыю з 18-ці індыйскіх традыцыйных музычных інструментаў. А летась “разыначкай” ІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала тое, што нашым лепшым скрыпачам дазволілі пайграць на спецыяльна прывезеных рарытэтных інструментах, прыставіўшы да кожнай такой скрыпкі ахову. Вядома, няблага было б, калі б гэткія цудоўныя пачынанні атрымалі пастаянны працяг: хай бы дарылі нам свае інструменты (ды не народныя, а, так бы мовіць, акадэмічныя) прызнаныя фірмы Францыі, Германіі, ЗША, а магчымасць пайграць на “арэндаваных” (а яшчэ лепей — падораных) “страдзіварыусах” атрымліваў бы кожны наш лаўрэат ці проста таленавіты музыкант.
Далей
|
Ланцужок з трыма невядомымі
Ці пачуюць адзін аднаго “вытворца — прадавец — пакупнік” дзіцячай музыкі?
Калі дзеці — кветкі жыцця, дык іх трэба не толькі песціць, ахінаючы сонейкам усмешак і дожджыкам (ці нават ліўнем!) капіталаўкладанняў, але і даваць ім прыдатную глебу: і для далейшага творчага росту, і для высокіх выхаваўчых парасткаў. Для музычна адораных дзяцей, а таксама ўсіх, каму яшчэ толькі наканавана раскрыць свае выканальніцкія здольнасці (і, шырэй, музычныя схільнасці ўвогуле), такой глебай становяцца новыя нацыянальныя музычныя творы. Ці хапае іх? Ці ў патрэбным кірунку працуюць нашы кампазітары? І ці знаходзяць іхнія намаганні шлях да адрасата?
Далей
|
Адкрыцці “на крэшчэнда”
Старадаўняя музыка — новыя імёны
Святлена НЕМАГАЙ і Аляксей ФРАЛОЎ — людзі абсалютна розныя, хаця і аднагодкі. У кожнага — сваё асабістае жыццё. Але яднае іх прага да беларускай даўніны і нават сумесныя пошукі нотных матэрыялаў у архівах і бібліятэках Вільнюса. А яшчэ тое, што абое сумяшчаюць даследчыцкую дзейнасць з выканальніцкай, папулярызатарскую — з арганізацыйнай. Гэтак жа, як і іх старэйшыя калегі, таксама захопленыя беларускай даўніной: доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава, заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў і многія іншыя. Зноў-такі, робіць усё гэта кожны з іх абсалютна па-рознаму, у адпаведнасці са сваёй творчай індывідуальнасцю.
Далей
|
Раўнапраўе “ГендэльБаха”
На Малой сцэне купалаўцы закрылі сезон прэм’ерай спектакля з дзіўнаватай для неспакушанага гледача назвай — “ГендэльБах”. Спалучэнню прозвішчаў двух класікаў музыкі барока ў адну непарыўную повязь мы абавязаны не столькі самой п’есе Паўля Барца “Магчымая сустрэча”, па якой ажыццёўлена пастаноўка, колькі рэжысёру Генадзю Мушперту. А яшчэ больш — кампазітару Уладзіміру Кур’яну, без якога ў гэтым спектаклі, на першы погляд, можна было б абысціся: маўляў, пра чыю музыку размова, тая няхай і гучыць. Але — пра што гэты спектакль увогуле? Ці пра вялікіх творцаў першай паловы ХVIII стагоддзя?
Далей
|
“Песняры”: экспартны варыянт
30 ліпеня Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” даў пяты за год канцэрт у сталіцы. Акрамя песень з новага цыкла на вершы Янкі Купалы, калектыў прэзентаваў кампазіцыі са свайго чарговага альбома, які выйдзе праз два тыдні, а яшчэ праз нейкі час— з’явіцца і ў Расіі.
Далей
|
Поліфанія з цішыні
Дадатковай фарбай летняга канцэртнага сезона сталася выступленне групы сучаснага танца “Liss Fain Dance” з Сан-Францыска ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гэта быў не першы прыезд калектыву ў нашу краіну (у 2007 годзе ансамбль з вялікім поспехам выступаў у Брэсце і Гродне), але — першае скарэнне сталічнай сцэны і далейшая сустрэча з нашымі студэнтамі пад час майстар-класаў у Маладзёжным тэатры эстрады.
Далей
|
Балетная лексіка, якая заварожвае
Калі б на “Славянскім базары ў Віцебску” вызначалі айчынных герояў фестывалю, дык сёлета такое “ганаровае званне”, безумоўна, павінны былі б атрымаць выкладчыкі і студэнты кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Яны ўдзельнічаюць у гэтым фестывалі яшчэ з 2000-га года, але сёлета дэманстравалі сваё майстэрства асабліва шырока — ажно ў шасці праграмах на сцэне Летняга амфітэатра: у гала-канцэртах адкрыцця і закрыцця, Днях Беларусі, Расіі, конкурсе маладых выканаўцаў і выступленнях членаў журы. Прычым амаль усе паказаныя імі нумары былі не ранейшымі пастаноўкамі, прыстасаванымі да новай музыкі, а цалкам новымі аўтарскімі работамі, прымеркаванымі менавіта да фестывалю і да выступленняў пэўных артыстаў.
Далей
|
“Дуэт” эканомікі з культурай
Ужо пяць гадоў запар у Лідзе праводзяцца прэзентацыівыстаўкі “Ліда-рэгіён”, на якіх прадстаўляецца ледзь не ўвесь спектр тавараў і паслуг, заключаецца шэраг кантрактаў і дамоўленасцей, што рухаюць эканоміку раёна, вобласці і ўсёй Беларусі. Сёлета такая выстаўка суправаджалася не толькі ІІІ Міжнародным эканамічным форумам, дзе абмяркоўвалася далейшае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, удзел у нашай эканоміцы замежнага бізнесу, але і вельмі шырока разгорнутай культурнай праграмай. Няма чаго і казаць, што гэтыя тры дні (23 — 25 ліпеня) атрымаліся насычанымі і цікавымі як для лідчан, так і для гасцей — у тым ліку, зноў-такі, замежных.
Далей
|
Аркестр і... “сем нот”, або Будзем працаваць!
Тыдзень таму былі падведзены, нарэшце, вынікі тэлепра екта “Новыя галасы Беларусі”. Журы на чале з галоўным дырыжорам Прэзідэнцкага аркестра краіны Віктарам Бабарыкіным вызначыла сямёрку пераможцаў, якія з 1 верасня будуць залічаны ў штат гэтага прэстыжнага калектыву. Самы час больш падрабязна пазнаёміць чытачоў “К” з новымі імёнамі на нашым музычным Алімпе. Ці, больш сціпла, — з тымі, хто паспрабуе крок за крокам узыходзіць на яго, не шкадуючы часу на штодзённыя заняткі і рэпетыцыі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"