Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Па вуліцах з “…Дыетай”
Музычны гурт “Рацыянальная дыета” на чале з членам Беларускага саюза кампазітараў Вольгай Падгайскай падрыхтаваў вулічны спектакль па матывах твораў Данііла Хармса —
разам з брэсцкімі акцёрамі, адзін з якіх аказаўся знешне вельмі падобным на самога Д.Хармса.
Далей
|
Гульня на “Шэсць танцаў”
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі завяршыў свой сезон адной з прэм’ер — балетам “Папялушка” С.Пракоф’ева. А за два дні да гэтага здзівіў сваіх прыхільнікаў нечаканым сюрпрызам — вечарам аднаактовых балетаў, паказаных Тбіліскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета імя З.Паліяшвілі.
Далей
|
Прынцып ідэальнага варыянту
Арганізатары Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2010” штогод радуюць удзельнікаў новымі прыдумкамі, імкнуцца ператварыць даволі сур’ёзнае спаборніцтва ў свята. Дзеці ёсць дзеці! І тыя маленькія сюрпрызы і нават цуды, якія чакаюць іх пад час першай сустрэчы і лёсавання, не кажучы пра далейшую фестывальную праграму, здольныя хаця б крыху суцішыць хваляванне.
Далей
|
Джаз на час, або Сола трэцяга тайма
Сёння джаз усё часцей выконваюць дзеці. І ў іх пазашкольным раскладзе нават прадугледжаны для гэтага “Джазтайм” — Адкрыты дзіцячы фестываль-конкурс джазавай і эстраднай музыкі ў Салігорску. Сёлета ён прайшоў трэці раз. А значыць, як гэта акурат за трэцім разам здараецца ў казках, павінна было адбыцца штосьці незвычайнае, нейкі цуд. Так і было!
Далей
|
Конкурс і яго механізмы
Слова “конкурс” апошнім часам выклікае цэлую палітру супярэчлівых выказванняў. Узнікае ўсё больш меркаванняў, што гэтая форма выяўлення талентаў не толькі вычарпала сябе, але і ўвогуле страціла сэнс. Маўляў, пад час спаборніцтваў у такой тонкай матэрыі, як мастацтва, перамагаюць не столькі рысы творчай індывідуальнасці, колькі больш моцныя нервы і правільна разлічаная педагогам падрыхтоўка. Але вось парадокс! Нягледзячы на дыскусіі, конкурсаў становіцца ўсё больш. І ўсё больш іх… не хапае! Паспрабуем разабрацца?
Далей
|
Элітарнае дыханне ХІХ-га
Формула свята: як сумясціць “фішкі” з фінансамі?
ХІХ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ўвайшоў у гісторыю як адзін з паваротных у летапісе форуму, бо акрамя традыцыйных мерапрыемстваў утрымліваў новаўвядзенні: і ў самой праграме, і ў рэжысуры, і ў сцэнаграфіі. Ну, а сярод традыцый “К” засталося падвядзенне вынікаў разам з дырэктарам фестывалю Радзівонам БАСАМ.
Далей
|
Анёл прызямліўся на Зорнай алеі
Цырымонія адкрыцця зоркі Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры" на "Славянcкім базары ў Віцебску" была ўрачыстай і адухоўленай, спалучаючы высокую грамадзянскасць і асаблівую паэтыку. Ці не такой жа была сама творчасць Вялікага Песняра?
Далей
|
У працэнтах і нотах
Статыстыка - справа сур'ёзная. Асабліва - на "Славянскім базары ў Віцебску". У новай шыкоўнай зале пасяджэнняў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, куды сёлета перамясцілася традыцыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю фестывалю, было агучана як ніколі шмат красамоўных лічбаў.
Далей
|
У фокусе Шчамялёва
Чорна-белыя адценні гісторыі, каляровая сучаснасць — пэўна, так можна акрэсліць гаму выстаўкі “Мае землякі” народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва, адкрытую пад час “Славянскага базару ў Віцебску”. З 31 карціны, прывезенай майстрам, у экспазіцыі змясціліся 27. Але іх спалучэнне стварыла падабенства двухчасткавага цыкла — накшталт “прэлюдыі і фугі”.
Далей
|
Араторыя Камеі ды… Хлестакова
Здаралася, менавіта тэатральная праграма станавілася лепшай старонкай чарговага Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Было і наадварот, калі прапанаваныя гледачу спектаклі не выходзілі за межы ніякаватай антрэпрызы, разлічанай на тое, каб глядач убачыў на свае вочы папулярных артыстаў, а ўжо тое, з чым яны выходзілі да яго, — справа другасная. Сёлетнія ж “Тэатральныя сустрэчы” занялі “сярэдняе” месца, бо сярод прывезеных на фестываль спектакляў былі як адметныя, так і, мякка кажучы, не вельмі. А ўсе яны разам утварылі своеасаблівы “фестываль у фестывалі” — праўда, выключна расійскай вытворчасці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"