Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Стаць профі тут, але... не знайсціся там
У другой палове 1970-х, калі я вучыўся на дызайнера ў Тэатральна-мастацкім інстытуце, само слова “дызайн” не мела афіцыйнага статуса. З гэтай прычыны ў маім дыпломе пазначана спецыяльнасць “Прамысловае мастацтва” і кваліфікацыя “мастак-канструктар”. Рэальнае жыццё, у якое трапляе студэнт, пакінуўшы alma mater, для мастакоў-канструктараў склалася па-рознаму. Але некаторыя з нас сутыкнуліся з тым, што на прадпрыемствах Беларусі, куды мы трапілі па размеркаванні, працы для нас не аказалася. Дакладней, не было працы, якая адпавядала б нашай кваліфікацыі, творчаму імпэту і кар’ерным памкненням. Праз гэта адны, адпрацаваўшы вызначаны тэрмін, змянілі прафесію або — свой статус у рамках прафесіі: падаліся хто на выкладчыцкую працу, хто ў творчасць. Некаторыя з Беларусі з’ехалі. Прычым, далёка. Адзін з маіх аднакурснікаў зараз жыве ў Партугаліі...
Далей
|
“Кантрольны пакет” належыць не нам?
Шануючы кнігі прадстаўнічага класа, што маюць элітную паліграфію, цудоўны дызайн і глыбокі змест, немалую, а мо і пераважную колькасць патрэбнай мне інфармацыі атрымліваю з выданняў, якія не прэтэндуюць на асаблівую навукападобнасць. Часта, калі часу бракуе, аддаю перавагу не тамам, а брашурам, не манаграфіям, а дайджэстам, не навуковай, а папулярызатарскай літаратуры. Чытанкі, што, пагартаўшы, не шкада забыць у электрычцы, уяўляюцца мне надзвычай важным чыннікам інфармацыйнай прасторы. Яны, мяркуючы па немалых накладах і стабільнай прысутнасці на выдавецкім рынку, ахопліваюць велізарную аўдыторыю. У любым выпадку, ставіцца да іх з пагардай не варта. Мае развагі не датычацца чытва авантурна-скандальнага зместу пра ўсялякія “таямніцы гісторыі” і невытлумачальныя прыродныя з’явы — гэта іншая тэма. Гаворка ж ідзе пра папулярызатарскую літаратуру, што грунтуецца на больш-менш аб’ектыўным асэнсаванні вартай даверу факталогіі. Пра літаратуру з энцыклапедычным, асветніцкім ухілам.
Далей
|
Сад-сінтэз
У галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ажыццёўлены эксперыментальны выставачны праект “Сад”. У экспазіцыі былі спалучаны дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, відэа, графічны дызайн і… парфума. Яшчэ і музыка грала. Для нашых культурных рэалій такі сінтэз — справа, можа, і не звышнаватарская, але нязвыклая.
Далей
|
Сем плюс...
Мастакі — спецыялісты мастацкага тэкстылю стварылі ў складзе Беларускага саюза мастакоў творчую суполку “Сем+”. Гэта Ала Непачыловіч, Наталля Сухаверкава, Алена Обадава, Вольга Рэднікава, Алена Сяргеева, Марыя Барысенка, Уладзімір Лісоўчанка. У Цэнтры сучасных мастацтваў адбылася выстаўка-прэзентацыя суполкі.
Далей
|
Імгненні жыццёвага кантэксту
У сталічнай галерэі “Беларт” разгорнута персанальная выстаўка жывапісца Уладзіміра Новака, прысвечаная 75-годдзю мастака. Гледача яна можа прывабіць жанравай разнастайнасцю і паважным стаўленнем аўтара да кожнага імгнення жыцця. Дарэчы, выстаўка так і называецца: “Імгненні”.
Далей
|
Ці патрэбен нам музей дызайну?
Кінуў у Сеціва запыт “музеі дызайну ў свеце”, а ў адказ: Берлін, Лондан, Масква, Хельсінкі, Парыж, Мадрыд, Лісабон… Мінска, як разумееце, у гэтым пераліку няма. Можа, нам і не патрэбен Музей дызайну? А калі патрэбен, дык што ён мусіць з сябе ўяўляць? Гэтыя ж пытанні мы задалі асобам, якіх дадзеная тэма не можа пакінуць абыякавымі.
Далей
|
Знайсці б спонсара для пераезду...
Калі манументальнае пано Віктара Хацкевіча “Балада пра Бацькаўшчыну”, якое сёння знаходзіцца ў інтэр’еры сталічнага аўтавакзала “Маскоўскі”, нарэшце знойдзе новы прытулак, гісторыя ягонага перамяшчэння відавочна надасць твору ў вачах гледачоў дадатковай цікавасці. Мы ўжо паведамлялі, што пасля ліста спадара Хацкевіча да кіраўніцтва города з просьбай паспрыяць захаванню работы ў сувязі з запланаваным дэмантажом будынка аўтавакзала, займацца лёсам пано было даручана адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. Разглядаліся варыянты перадачы пано аднаму са сталічных музеяў альбо іншай установе культуры. Думаў аўтар і пра тое, што твор можа змяніць сталічную прапіску ды з’ехаць у абласны ці раённы цэнтр, дзе для яго знойдзецца годны інтэр’ер.
Далей
Каментарыі (1)
|
Не-рэспект
Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Under 35” (“Да 35-ці”) справакавала ў мяне ўспаміны пра ўласную маладосць. Прыгадалася другая палова 1980-х: як я з сябрамі ездзіў у Вільнюс на Трыенале маладзёжнага мастацтва прыбалтыйскіх рэспублік. Ішла “перабудова”, якую называлі “другой рэдакцыяй “адлігі” і якая моцна пахіснула маналіт савецкага грамадства. У другой палове 80-х “сацыялістычны рэалізм”, што зусім нядаўна выконваў ролю ідэйнага стрыжня савецкай культуры, ператварыўся у аб’ект даволі агрэсіўнай крытыкі. Палітызаванае і сацыялізаванае мастацтва лічылася праявай кепскага густу, стаўленне да рэалізму (прынамсі, у яго артадаксальных формах) увогуле было ці не зняважлівым... У Прыбалтыцы, з яе традыцыйным азіраннем на Захад, гэтая тэндэнцыя праяўлялася нават больш выразна, чым у іншых частках СССР. Я не кажу, дрэнна гэта было ці добра, але поле творчага эксперыменту насамрэч пашырылася.
Далей
|
Як не стаць шасцёркай?
Карты — азартная гульня і адначасова сацыялагічны практыкум. Сістэма старшынства карт у калодзе ў вобразнай форме адлюстроўвае стасункі, што рэальна існуюць у грамадстве, а казырная масць увасабляе прывілеяваную групу. Над усімі — казырны туз, але на яго ёсць “пазасістэмны” джокер. Усё — як у жыцці…
Далей
|
“Лічба” vs. папера, флэшка vs. кніга?
Колькі тыдняў таму ў Інстытуце культуры Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Скарбы музеяў Беларусі”. Наклад — невялікі. Пасля таго як музеі, што спрычыніліся да праекта, атрымаюць свае “аўтарскія” асобнікі, рэшта пойдзе на прэзентацыйныя мэты. У шырокім продажы альбом не з’явіцца. Ды і дарагаваты ён для масавага гледача. Удзельнікі ж прэзентацыі атрымалі ў якасці падарунка дыскі, якія каштуюць непараўнальна менш за кнігу, але змяшчаюць усю тую ж візуальную інфармацыю, што і яна.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"